Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выцек нафты ў Мэксыканскай затоцы спынены канчаткова


Выцек нафты з пашкоджанай сьвідравіны ў Мэксыканскай затоцы поўнасьцю ліквідаваны. Каманда брытанскага нафтавага канцэрну British Petroleum пасьпяхова заліла ў чацьвер сьвідравіну цэмэнтам.

За 15 тыдняў з моманту выбуху на нафтавай плятформе Deepwater Horizon у воды Мэксыканскай затокі выцекла 5 мільёнаў тон нафты. Вашынгтон сьцьвярджае, што тры чвэрці з гэтага аб'ёму арганічна растварыліся ў вадзе або былі сабраныя ў выніку апэрацыі для ліквідацыі экалягічнай катастрофы.

Адмірал ЗША ў адстаўцы Тэд Алэн, які кіруе мерапрыемствамі для ліквідацыі наступстваў аварыі, распавёў, што цяпер кампанія павінна будзе зрабіць яшчэ адну сьвідравіну побач зь Deepwater Horizon, каб заліць яе цэмэнтам яшчэ і на глыбіні пяці кілямэтраў пад марскім дном.
XS
SM
MD
LG