Да магілы місіянэркі на вайсковых могілках Менску актывісты руху салідарнасьці «Разам» усклалі кветкі. Кіраўнік руху Вячаслаў Сіўчык сказаў прамову.
Рут Уолер разам з мужам працавала ў місіі Арганізацыі аб’яднаных нацыяў у справе дапамогі й аднаўленьня (ЮННРА) Беларусі пасьля другой усясьветнай вайны. У склад той місіі ўваходзілі 15 амэрыканцаў і 1 грамадзянін Новай Зэляндыі.
Падчас працы ў Менску 25-гадовая Рут Уолер уратавала трох беларускіх хлопчыкаў, якія танулі ў возеры. Аднак неўзабаве яна захварэла на запаленьне лёгкіх і хуткацечны мэнінгіт і памерла 4 жніўня 1946 году.
У музэі Вялікай Айчыннай вайны, у экспазыцыі да 60-й гадавіны беларускай місіі ЮННРА, створаны аддзел, прысьвечаны памяці Рут Уолер.