Паседжаньне Рады беларускай інтэлігенцыі ў рамках круглага стала з кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі ад дэмакратычнай супольнасьці, якое заплянаванае на 3-га жніўня, можа стаць апошнім. Кіраўніцтва Рады папярэджвае: альбо будзе прызначаная канчатковая дата вызначэньня адзінага кандыдата, альбо Рада складзе зь сябе паўнамоцтвы пасярэдніка ў гэтым працэсе.
Старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Ўладзімер Колас спадзяецца, што кворум на заўтрашнім сходзе будзе:
«3 жніўня паседжаньне адбудзецца. Большасьць сяброў Рады, якія знаходзяцца ў Менску (некаторыя цяпер на вакацыях), пацьвердзілі, што прыйдуць на паседжаньне».
Уладзімер Колас лічыць: далей цягнуць з вызначэньнем «адзінага» немагчыма. Таму гэты круглы стол можа быць вырашальным:
«Канчатковая дата ці спыненьне гэтага працэсу? Я лічу, што адказнасьць таксама ляжыць на ўсіх прэтэндэнтах у прэзыдэнты. У прынцыпе, ніхто зь іх не адмаўляўся ад удзелу ў круглым стале. Але тое, што перамовы зацягваюцца і тэрмінаў канчатковых так і не відаць, выклікае вялікую занепакоенасьць».
Кандыдат у прэзыдэнты Валеры Фралоў заўтра на паседжаньне ня прыйдзе. Яму тэрмінова трэба быць у Маскве, і мой званок засьпеў яго ў прыгарадзе расейскай сталіцы. Спадар Фралоў, зь ягоных слоў, сёньня з раніцы ўжо папярэдзіў Уладзімера Коласа пра немагчымасьць прысутнічаць на круглым стале.
Ідэю вызначэньня адзінага кандыдата з дапамогай інтэлігенцыі генэрал Фралоў называе «цудоўнай, але малаверагоднай з-за амбіцыяў прэтэндэнтаў»:
«У мяне такое прадчуваньне, што мы нікуды ня дзенемся. Мы аб’яднаемся. Акрамя двух кандыдатаў. Тыя, як мне падаецца, кроку насустрач ня зробяць. А астатнія аб’яднаюцца. Аб’яднаюцца пад моцнага».
А на маё пытаньне — хто, калі ня Рада, вызначыць гэтага моцнага? — Валеры Фралоў адказаў так:
«Ён сам абазначыцца. І, я думаю, усе астатнія, разумеючы сытуацыю, з задавальненьнем зь ім папрацуюць. Тым больш, наколькі я ведаю, значная частка прэтэндэнтаў менавіта так і гатовая працаваць».
Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч кажа, што пазыцыя руху ў гэтым пытаньні ўжо агучаная, і Ўладзімер Колас яе добра ведае:
«Мы ня можам да таго, пакуль будзе вызначаны адзіны, сказаць, што падтрымаем любога. Мы гатовыя падтрымаць толькі таго, хто мае аднолькавыя з намі каштоўнасьці. Таму мы прапанавалі ім дзейнічаць такім чынам — няхай яны выбіраюць „адзінага“. І калі ён будзе абраны, мы гатовыя яго падтрымаць, калі гэты чалавек будзе адпавядаць вядомым каштоўнасьцям — дэмакратыя, незалежнасьць, шлях у Эўропу. І, акрамя таго, ён будзе мець рэсурсы і стратэгію выкананьня гэтага пляну».