Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суды адклалі на 5 жніўня

абноўлена

Cуды над затрыманымі 27 ліпеня ўдзельнікамі акцыі з выпадку 20-годзьдзя прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі перанесеныя. Затрыманых абвінавачваюць у дробным хуліганстве (артыкул 17.1 Адміністрацыйнага кодэксу) за нібыта нецэнзурную лаянку.

14.30 Суд над Касяй Давыдзік таксама перанесены на 5 жніўня – з-за адсутнасьці сьведак. З суду актывістаў павезьлі ў пастарунак, каб тыя забралі асабістыя рэчы.

14.20 Суд над Міколам Дземідзенкам таксама перанесены на 5 жніўня.

13.50 В. Сіўчыку і А.Кіму міліцыянты не аддаюць рэчаў і прапануюць паехаць у Савецкі РУУС.

Удзельнікі акцыі плянавалі ўскласьці кветкі да помнікаў Якубу Коласу, Янку Купалу і Максіму Багдановічу. Меркавалася, што маладыя людзі-аднагодкі незалежнасьці, якім споўнілася па 20 гадоў, будуць чытаць ля помнікаў вершы.

Пры разгоне акцыі былі затрыманыя і правялі ноч у турме на Акрэсьціна Мікола Дземідзенка, Кася Давыдзік, Андрэй Кім і Вячаслаў Сіўчык.

Суд над Андрэем Кімам і Вячаславам Сіўчыкам адкладзены да 5 жніўня, бо не зьявіліся сьведкі з боку абвінавачаньня. Да суду актывістаў адпусьцілі.

Суд над Касяй Давыдзік працягваецца.

У залю суду не пусьцілі журналістаў і сяброў затрыманых.


Кася Давыдзік

Андрэй Кім

Вячаслаў Сіўчык

Мікола Дземідзенка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG