Пра гэта "Свабодзе" паведаміў рэдактар выданьня Андрэй Скурко. Ён адзначыў, што рэдакцыя не пагаджаецца з папярэджаньнямі Міністэрства інфармацыі.
"У першым папярэджаньні Міністэрства інфармацыі закідае нам у віну фармулёўку загалоўка — "Хросны бацька сканфіскаваў". Гэта артыкул пра гісторыю зьнікненьня 25-га нумару газэты ад 7 ліпеня 2010 году. Там постфактум апісваюцца падзеі, той шквал званкоў ад чытачоў, якія не знайшлі "Нашай нівы" ў кіёсках. Міністэрства інфармацыі не задаволенае, што мы ўжылі слова "сканфіскаваў". Яны даюць вызначэньне, што канфіскацыя — гэта бязвыплатнае выманьне на падставе закону нейкай матэрыяльнай каштоўнасьці. Маўляў, факту канфіскацыі не было. Па-другое, паводле зьвестак "Белсаюздруку", той нумар пайшоў у продаж. Але факт у тым, што чытачы не змаглі знайсьці яго ў шапіках.
У другім папярэджаньні Міністэрства інфармацыі ставіць нам у віну тое, што мы ў загалоўку "БРСМ рэклямуе фільм "Хросны бацька" ўжылі слова "рэклямаваў". Маўляў, паводле БРСМ, акцыя, праведзеная імі каля Камароўкі, не зьяўлялася рэклямнай. І таму мы падаем непраўдзівыя зьвесткі і прыніжаем дзелавую рэпутацыю дадзенай юрыдычнай асобы". Вось такія папярэджаньні. Ясная справа, што рэдакцыя зь імі не пагаджаецца".
Абодва папярэджаньні так ці інакш тычацца вядомага фільму "Хросны бацька", паказанага па НТВ. Андрэй Скурко адзначыў:
"Так супала, што абодва папярэджаньні так ці інакш тычацца матэрыялаў і нават загалоўкаў тых матэрыялаў, дзе згадваецца "Хросны бацька". Я думаю, што гэтыя папярэджаньні найперш дадзеныя за агульны тон газэты "Наша ніва" і ў нейкім сэнсе гэта прызнаньне нашых заслугаў. У тым сэнсе, што нам удаецца даваць чытачу тую інфармацыю, якую ад яго спрабуюць схаваць".