Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Беларуськалій" унесены ў прыватызацыйны плян — 2010


Савет Міністраў унёс зьмены і дапаўненьні ў пастанову ад 14 ліпеня 2008 году "Аб зацьвярджэньні пляну прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасьці, на 2008—2010 гады і пераліку ААТ, створаных у працэсе прыватызацыі дзяржаўнай уласнасьці".

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Вытворчае аб'яднаньне "Беларуськалій" унесена ў гэты плян, паведамляе БЕЛТА.

З прадпрыемстваў Беларускага дзяржаўнага канцэрну па вытворчасьці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасьці, згодна з новай пастановай, засталося толькі адно — Наваградзкая швейная фабрыка. Унесеныя раней сюды Баранавіцкае баваўнянае аб'яднаньне, Аршанскі ільнокамбінат, Крычаўскі завод гумовых вырабаў са сьпісу выключаныя.

Адбыліся зьмены ў пераліку прадпрыемстваў Мінпраму, Мінфіну, Міністэрства інфармацыі, Мінгандлю, Мінсельгасхарчу, Міністэрства культуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG