Лідэр АГП Анатоль Лябедзька пракамэнтаваў інтэрвію прэзыдэнта Грузіі для Беларускага тэлебачаньня, паказанае 15 ліпеня. Па камэнтар да Анатоля Лябедзькі зьвярнуўся карэспандэнт расейскага тэлеканалу падчас прэсавай канфэрэнцыі ў офісе БНФ, якая адбылася 16 ліпеня.
"Не гляджу беларускае тэлебачаньне вельмі даўно, але ўчора адмыслова ўключыў, бо было цікава паглядзець, што можа сказаць Міхаіл Саакашвілі ў такіх абставінах. Тое, што Міхаіл Саакашвілі выступіў адвакатам беларускага рэжыму па гучных справах, для мяне знаходзіцца за межамі разуменьня. На жаль, мушу канстатаваць, што нейкія тактычныя меркаваньні прымушаюць тых, хто ўжывае дэмакратычную фразэалёгію, адступаць ад каштоўнасьцяў. Засмучае і тое, што Міхаіл Саакашвілі — безумоўна, інфармаваны палітык, які ня можа ня ведаць, за што галасавала грузінская дэлегацыя ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы ў поўным складзе, уключна зь сябрамі яго партыі. Яны галасавалі за прапрацаваны, заснаваны на фактах і доказах даклад Хрыстаса Пургурыдэса. Атрымліваецца, што нейкі час таму Саакашвілі быў салідарны з тым, што ў Беларусі былі зробленыя злачынствы з палітычных прычын, былі скрадзеныя і забітыя лідэры апазыцыі, а сёньня ён выкарыстоўвае такую тэрміналёгію, як "людаедзтва". Мне падаецца, што гэта зьневажае дэмакратычную частку Беларусі. Саакашвілі не атрымае сымпатый сярод прыхільнікаў Лукашэнкі, сярод прыхільнікаў рэжыму, але такімі паводзінамі ён іх страціць сярод прыхільнікаў перамен у Беларусі".