Трохі шкада навукоўцаў далёкай будучыні, тых, чые продкі выжывуць пасьля таго, як выбухне Сонца і ўвесь сьвет выправіцца да чортавай мацеры. Дасьледуючы анатомію зямлянаў дваццаць першага стагодзьдзя, яны сутыкнуцца зь няпростай праблемай: частка іхных адкапаных пад тоўстым слоем попелу паддосьледных будуць мець у сваім нутры падобны на чарвяка адростак сьляпое кішкі, а ў іншых той адростак будзе выдалены. Як успрымуць такі дзіўны факт дасьледчыкі, якія вэрсіі ў іх зьявяцца на гэты конт? Магчыма, яны палічаць адсутнасьць апэндыкса знакам прыналежнасьці да нейкае прывілеяванае касты? Ці да пэўнай рэлігіі – кшталту лысіны будысцкага манаха? А можа, ім падасца найбольш верагодным, што выдаленьне апэндыкса было адмысловым пакараньнем, да якога прысуджалі за ерась і іншадумства? Хто ведае…
Апэндыкс – адзін з самых загадкавых нашых ворганаў. Засакрэчаны аб’ект са страчаным кодам доступу. Ніхто дакладна ня ведае, навошта ён чалавеку і з чым яго ядуць. Між тым, ён маршыруе з намі праз пыл і туман эвалюцыі ўжо каля васьмідзесяці мільёнаў гадоў і пакуль не зьбіраецца пакінуць чалавека ў спакоі, разьвітацца і сысьці з дыстанцыі.
Разгубленасьць, зь якой вучоныя ўжо некалькі стагодзьдзяў пазіраюць на апэндыкс, прывяла ўрэшце да таго, што яго пачалі разглядаць як рудымэнт, кшталту мужчынскіх смочак ці мышцаў вушэй, як непаразуменьне, як дзядоўнік, што выпадкова прычапіўся калісьці да арганізму і ніяк ня хоча адляпіцца, почасту даводзячы беднага гома сапіенса да пэрытаніту. Да майго сораму, і я доўгі час паддаваўся на гэтую прапаганду.
Найчасьцей апэндыкс запаляецца ў людзей у веку ад 10 да 30 гадоў. У мінулым стагодзьдзі стомленыя мэдыкі ў некаторых дужа разьвітых краінах вырашылі, што чым чакаць запаленьня апэндыкса, дык лепш выдаляць надакучлівы ворган прэвэнтыўна, у дзяцінстве. Усё адно, маўляў, карысьці ад яго ніякай, адны праблемы, швы і занятыя койкамесцы. Gesagt, getan. Але пракляты апэндыкс паказаў, што яго яшчэ рана сьпісваць з рахункаў. Высьветлілася, што дзеці, якія прайшлі праз такую апэрацыю, адстаюць ад сваіх аднагодкаў, шчасьлівых уладальнікаў таямнічых адросткаў, у фізычным і псыхічным разьвіцьці. Далей – болей: людзям без апэндыксаў, якія перанесьлі якую-кольвечы інфэкцыю, цяжка аднаўляць мікрафлёру кішэчніка. А яшчэ ў такіх людзей больш шанцаў захварэць на рак. Толькі ў апошнія гады сталі нарэшце баязьліва гаварыць пра тое, што, відаць, апэндыкс усё ж мае сваю функцыю, проста ён занадта сьціплы, каб крычаць пра гэта па ўсіх тэлеканалах. Магчыма, ён – інкубатар для бактэрыяў, якія спрыяюць страваваньню, магчыма, незаменны памочнік у справе абароны імунітэту, а магчыма, галоўная яго функцыя – усё ж эндакрынная. Але дакладна вядома, што апэндыкс – патрэбная рэч у гаспадарцы, зь яго бяруць матэрыял для рэканструкцыі пашкоджанай мочапалавой сыстэмы.
Appendix vermiformis зьвёў у магілу мільёны людзей, пакуль у 1735 годзе ў Лёндане хірург каралеўскага шпіталя ня выдастаў нож і ня выцягнуў той самы адростаку адзінаццацігадовага хлопчыка, які паміраў ад запаленьня. Хлопчык застаўся жывы. Хірургі задумаліся. Але толькі больш чым праз стагодзьдзе па гэтым выпадку немец Фіц канчаткова пераканаў сьвет, што найлепшым лячэньнем запаленьня апэндыкса “ёсьць ягонае поўнае выдаленьне унд зьнішчэньне!”
Цікава, што ў некаторых жывёлаў ніякага запаленьня апэндыкса быць ня можа, з прычыны поўнай адсутнасьці дадзенага воргана. Гэта пацьвярджаецца і бяздоннымі крыніцамі вуснай народнай творчасьці. Падчас маёй фальклёрнай практыкі на пачатку дзевяностых адна бабулька з глухой вёскі Наябарскае на Крупшчыне распавяла мне рамантычную казку, у якой вялося пра гэты адростак.Бог паклікаў да сябе ўсіх жывых істотаў, каб раздаць ім апэндыксы. Прыйшлі малпа, трус, чалавек, пацук, конь, карова… Завіталі да Бога і котка з сабакам, сталі ў чаргу – аднак як толькі пабачылі адно аднога, сталі, як між імі заведзена, сварыцца. Урэшце сабака пагнаўся за коткай і неўзабаве яны зьніклі ў лесе. А калі вярнуліся, нікога ўжо не было. З таго часу ў сабакаў і котак няма апэндыксаў.
Гэтая гісторыя не ўваходзіць пакуль ні ў водную хрэстаматыю, але ўвогуле апэндыкс заняў сваё месца ў сусьветнай літаратуры – вядома ж, адпаведнае сваёй прыроднай сьціпласьці. Напрыклад, пра апэндыкс няма згадак у Бібліі і “Новай зямлі”, затое ёсьць у кнізе рэкордаў Гінэса. Там зарэгістраваны апэндыкс даўжынёю 23 з паловай сантымэтры – і гэта пры сярэдняй даўжыні гэтага воргана ўсяго 10 см. Прапаную беларусам, якія любяць мерацца чэлясамі і ўзроўнем патрыятызму, перайсьці на апэндыксы. Можа, хаця б тады Беларусь праславіцца нечым у сьвеце.
Падобны на чарвяка адростак .
Апэндыкс – адзін з самых загадкавых нашых ворганаў. Засакрэчаны аб’ект са страчаным кодам доступу. Ніхто дакладна ня ведае, навошта ён чалавеку і з чым яго ядуць. Між тым, ён маршыруе з намі праз пыл і туман эвалюцыі ўжо каля васьмідзесяці мільёнаў гадоў і пакуль не зьбіраецца пакінуць чалавека ў спакоі, разьвітацца і сысьці з дыстанцыі.
Разгубленасьць, зь якой вучоныя ўжо некалькі стагодзьдзяў пазіраюць на апэндыкс, прывяла ўрэшце да таго, што яго пачалі разглядаць як рудымэнт, кшталту мужчынскіх смочак ці мышцаў вушэй, як непаразуменьне, як дзядоўнік, што выпадкова прычапіўся калісьці да арганізму і ніяк ня хоча адляпіцца, почасту даводзячы беднага гома сапіенса да пэрытаніту. Да майго сораму, і я доўгі час паддаваўся на гэтую прапаганду.
Найчасьцей апэндыкс запаляецца ў людзей у веку ад 10 да 30 гадоў. У мінулым стагодзьдзі стомленыя мэдыкі ў некаторых дужа разьвітых краінах вырашылі, што чым чакаць запаленьня апэндыкса, дык лепш выдаляць надакучлівы ворган прэвэнтыўна, у дзяцінстве. Усё адно, маўляў, карысьці ад яго ніякай, адны праблемы, швы і занятыя койкамесцы. Gesagt, getan. Але пракляты апэндыкс паказаў, што яго яшчэ рана сьпісваць з рахункаў. Высьветлілася, што дзеці, якія прайшлі праз такую апэрацыю, адстаюць ад сваіх аднагодкаў, шчасьлівых уладальнікаў таямнічых адросткаў, у фізычным і псыхічным разьвіцьці.
Патрэбная рэч у гаспадарцы.
Appendix vermiformis зьвёў у магілу мільёны людзей, пакуль у 1735 годзе ў Лёндане хірург каралеўскага шпіталя ня выдастаў нож і ня выцягнуў той самы адростак
Хірургі задумаліся.
Цікава, што ў некаторых жывёлаў ніякага запаленьня апэндыкса быць ня можа, з прычыны поўнай адсутнасьці дадзенага воргана. Гэта пацьвярджаецца і бяздоннымі крыніцамі вуснай народнай творчасьці. Падчас маёй фальклёрнай практыкі на пачатку дзевяностых адна бабулька з глухой вёскі Наябарскае на Крупшчыне распавяла мне рамантычную казку, у якой вялося пра гэты адростак.
Няма згадак у Бібліі.