Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Новы час" атрымаў папярэджаньне Міністэрства гандлю


Газэта "Новы час" атрымала чарговае папярэджаньне — гэтым разам ад Міністэрства гандлю. "Новы час" зьмясьціў інфармацыю пра перадачы спадарожнікавага каналу Белсат.

Міністэрства гандлю палічыла гэта рэклямай. Распавядае галоўны рэдактар "Новага часу" Аляксей Кароль:

"Складзены пратакол — я яго ўжо атрымаў, і справа ўжо перададзеная ў суд. Чакаем позву з суду. Гэта адміністрацыйная справа. Мы не пагадзіліся, што гэта рэкляма. Гэта інфармацыя, якая зробленая на бязвыплатнай аснове. Канкрэтна ў чым яны нас абвінавачваюць — гэта тое, што рэкляма павінна ўтрымліваць нумар ліцэнзіі, адрас рэклямадаўцы, а гэтага ў нас няма. Мы далі тлумачэньні, што гэта не рэкляма, а гэта абмен інфармацыяй, і грошы за гэта ніхто не атрымоўваў. Мы праінфармавалі, яны калі-нікалі інфармуюць, пра што піша "Новы час". І вось справу будуць разглядаць цяпер у судзе".

Газэце "Новы час" пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў.

Літаральна тыдзень таму тыднёвік "Новы час" атрымаў папярэджаньне ад Міністэрства інфармацыі. Газэту вінавацяць у тым, што ў выходных дадзеных не пазначаныя імя па бацьку галоўнага рэдактара, штрыхавы ідэнтыфікацыйны код, а таксама не названы рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіраваньня ў сфэры масавай інфармацыі.

А ў Горадні будуць судзіць грамадзкага распаўсюдніка, у чыёй машыне знайшлі пачак газэт "Новы час". У пратаколе міліцыянты запісалі, што гэта "спроба распаўсюду".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG