Менавіта Апэратыўна-аналітычны цэнтар будзе кантраляваць выкананьне ведамасных патрабаваньняў што да «уніфікацыі» нормаў у галіне інтэрнэт-паслугаў.
Спажыўцоў інтэрнэт паслугаў цікавіла канфідэнцыйнасьць байнэту ў выніку дзяржаўнага ўмяшальніцтва ў раней непадцэнзурную сфэру. Адзін з наведнікаў сайту БелТА, у прыватнасьці, задаў пытаньне: «Ці мае права Апэратыўна-аналітычнага цэнтар па ўласнай ініцыятыве праверыць, якія сайты наведваў той ці іншы карыстальнік? І ці будзе такая праверка забясьпечаная аб’ектыўным тлумачэньнем?»
Начальнік аддзелу згаданага цэнтра Аляксандар Горбач спаслаўся на тое, што падобныя мерапрыемствы могуць ажыцьцяўляцца ў адпаведнасьці з законам «Аб апэратыўна-вышуковай дзейнасьці» пры наяўнасьці падставаў для правядзеньня праверкі. Уласна ж ААЦ ёсьць адмыслова ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у сфэры бясьпекі выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі інтэрнэт. Адпаведныя паўнамоцтвы вызначаныя указам № 60.
Ці заплянаваная крымінальная адказнасьць для юрыдычных асобаў за валоданьне сайтам на замежным хостынгу?
З боку чыноўнікаў абяцана, што крымінальны перасьлед — перабор. Іншае пытаньне, што калі мае месца нядобрасумленная канкурэнцыя ці нізкаякаснае прадстаўленьне паслугаў, то кампэтэнтныя органы маюць права на правядзеньне вышуковых мерапрыемстваў, знайсьці вінаватага і прывесьці яго ў суд.
Падрабязнасьці — пазьней на нашым сайце.