Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мудраслоўе: Праца і лянота. Частка другая


Удзельнічае археоляг Ніна Здановіч, эфір 27 траўня 2010 году.


Вячаслаў Ракіцкі: «Работа — не забота: забота, калі няма работы» — здаўна казалі беларусы. У наш час, час рынкавых працадачыненьняў, сэнс гэтай прыказкі празрысты. А ў аддаленыя часы, што мелі на ўвазе людзі, у якіх не было праблемаў з працай? На вёсцы ж яе хапала заўсёды.

Ніна Здановіч: Тую прыказку можна ўдакладніць іншай: «Хто любіць трудзіцца, таму бяз працы не сядзіцца». Яшчэ людзі кажуць, што рукі чэшуцца, працы просяць. Магчыма, беларусы разумелі, што гультайства, хаця і вымушанае, адмоўна ўплывае на чалавека. Работа — гэта ж занятак, магчымасьць удасканальвацца, разьвівацца, ісьці наперад, апора для самапавагі. Адбяры ў чалавека справу, дык і дзень у тры падасца, нападзе нудота. А ад нудоты да бядоты — адзін крок.



Праца і лянота
«Хто любіць трудзіцца, таму бяз працы не сядзіцца»

«Вось на сьвеце як бывае: хто працуе, той i мае»

«Арэх не раскусіўшы — зерня не зьясі»

«Хто не ляніцца, той справай сваёй ганарыцца»

«Дзе справа, там i слава»

«Бог труды любіць»

«Работа чалавека ня ганіць»

«Дзе быць, там трэба рабіць»

«Добра рабі, добра i будзе»

«Тады аддыхнеш, як рукі зложыш»

«Абы здароўе — работа будзе»

«Была б шыя — ярмо знойдзецца»

«Як папрацуеш, то ў кожнай страве мёд пачуеш»

«Хочаш есьці калачы, так не сядзі на пячы»

«Яму раніцаю росна, у абед млосна, а ўвечары камары кусаюць»

«Сьвята, сьвята — кажа гультаяваты»

«Гультай ды злодзей — два родных брата»

«Адклад ня йдзець у лад»

«Сёньня зробіш — заўтра як знойдзеш»

«Нічога само ня зробіцца»

Мудраслоўе: Праца і лянота. Частка другая
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:12 0:00
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG