спампаваць
Грышка:
Іржавая дзяржава
Зноў закруціла контрагайкі
І пачынае жвава
Размову пугі і нагайкі.
На гэты ўціск паганы,
На гэта дзікае бязьмежжа
Сьвет цывілізаваны
Адрэагуе як належыць!
Саўка:
Ой-ёй-ёй-ёй-ёй, цывілізаваны!
Адны арабы, туркі, негры і цыганы!
А есьлі хто-та заляцеў па угалоўке,
Дык што яго нам – гладзіць па галоўке?
Грышка:
Зноў каты на акладах
Сваю тупую справу робяць…
Паэт пайшоў за краты.
Стварылі новага героя.
Саўка:
В таком саюзе быць паэту нада,
Гдзе генерал камандуе парадам.
А есьлі там цібя, к прымеру, нету,
Насіць ня можаш званіе паэта.
Грышка:
Ці варта, ці ня варта,
Але я заяўляю прама:
Здаецца мне, што ўлада
Сама сабе капае яму!
Саўка:
Вчэра я семена купіў, і значыт
Капаць паеду заўтра я на дачу.
Прышла пара для сада-агарода.
От, тока б не іспорцілась пагода!