Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Балыкін: "Упершыню чую пра ўжываньне такога артыкулу"


Сяргей Балыкін
Сяргей Балыкін

Незалежны юрыст Сяргей Балыкін, які спэцыялізуецца на абароне бізнэсу, пракамэнтаваў ужываньне 250-га артыкулу Крымінальнага кодэксу ("распаўсюд ілжывай інфармацыі аб таварах і паслугах") ў справе актывістаў кампаніі "Гавары праўду!".


"Такі артыкул існуе, але ведаюць пра яго толькі адмыслоўцы, якія добра пазнаныя ў Крымінальным кодэксе. Бо яго, здаецца, ніколі ў нас дагэтуль не ўжывалі на практыцы. Ва ўсякім разе, мне асабіста невядомы справы па гэтым артыкуле. Дапускаю, што некалькі і магло быць, але мне пра іх невядома. Чаму супраць грамадзкіх актывістаў, сярод якіх вядомы пісьменьнік і журналісты, ўжываюць гэты артыкул? Магчыма, з адной мэтай: каб паказаць, што нібыта ніякай палітыкі, толькі бізнэс. Магчыма, расьце кваліфікацыя нашых сілавікоў, якія раней у гэтых жа мэтах выкарыстоўвалі артыкулы кшталту пра хуліганства. Цяпер прэтэнзіі нібыта вакол бізнэсу."
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG