Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці адбудзецца гей-парад у Менску?


2009 год. Гей-парад у Маскве
2009 год. Гей-парад у Маскве

15 траўня ў Менску плянавалі правесьці гей-парад. Аднак менскія ўлады забаранілі яго. Госьць ранішняга эфіру “Свабоды" – адзін з арганізатараў гей-параду, старшыня праваабарончага праекту “Гей-Беларусь” Сяргей Андросенка.


Вось як Сяргей Андросенка камэнтуе рашэньне менскіх уладаў, гаворыць пра тое, ці стала менш гамафобіі ў беларускім грамадзтве, ды адказвае на іншыя пытаньні.



Трэці год запар з 17 красавіка па 17 траўня ў Беларусі праводзіцца праваабарончая кампанія "Месяц супраць гамафобіі". сёлета яе арганізатарамі выступаюць беларуская ініцыятыва за сэксуальную і гендэрную роўнасьць і грамадзкае аб'яднаньне "Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая грамада" пры падтрымцы беларускага ЛГБТ парталу gay.by. завершыцца кампанія 17 траўня, ў Міжнародны дзень процідзеяньня гамафобіі, традыцыйнай акцыяй ў памяць людзей, якія сталі ахвярамі нацысцкага рэжыму. Дарэчы, сёлета 17 траўня спаўняецца 20 гадоў, як дыягназ "гомасэксуалізм" быў выключаны Ўсясьветнай арганізацыяй аховы здароўя са сьпісу псыхічных захворваньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG