Мне ўжо даўно карціць напісаць сур’ёзны матэрыял пра тое, што мы, журналісты, жывем і працуем ва ўмовах такога закону аб СМІ, які немагчыма выканаць. Але пакуль — несур’ёзна, тэзісна.
Нас яшчэ з інстытуту вучаць нейкім прынцыпам прафэсіі, якія надуманыя, несапраўдныя, не адпавядаюць рэчаіснасьці і ня могуць быць рэалізаваныя.
Вось, напрыклад: “журналістыка павінна быць аб’ектыўнай”.
Тысячы студэнтаў штогод паўтараюць гэты тэзіс як аксіёму, яна пераходзіць з падручніка ў падручнік, з закону ў закон. Але ці задумваўся хто-небудзь пра сутнасьць патрабаваньня?
“Аб’ектыўна” — гэта тое, што не залежыць ад чалавека. Абсурд! Мой тэкст ды ад мяне не залежыць?! Кожны журналісцкі артыкул, тэлесюжэт, радыёматэрыял зроблены чалавекам. Менавіта чалавек падбірае словы, дэталі, факты, вызначае галоўнае і другаснае ў той ці іншай падзеі… А гэта ж і ёсьць суб’ектывізм чыстай вады. Больш за тое, менавіта суб’ектыўную журналістыку я люблю — з эмоцыямі і дэталямі, з асабістым меркаваньнем аўтара і адчуваньнем ягонага “я”. Я люблю ў журналістыцы людзей.
Мне здаецца, некалі нейкі “разумнік” заблытаўся ў двух тэрмінах — “аб’ектыўнасьць” і “тэндэнцыйнасьць”. І заблытаў усіх.
Другая прафэсійная аксіёма патрабуе, каб інфармацыя была праўдзівай і адпавядала рэчаіснасьці. Я — “за” абедзьвюма рукамі. Але кожны раз адчуваю, што ня ўзяць мне такую высокую плянку. Бо ўсё ведае толькі Ўсявышні. Дык каму ж прыйшло ў галаву патрабаваць, каб я прэтэндавала на ягоную місію, была сьвяцейшая за папу рымскага, які таксама, як сьведчыць вопыт, не пра ўсё ведае і часьцяком памыляецца?..
Дый другое пытаньне ўзьнікае: што лічыць праўдзівасьцю? Вось, напрыклад, прыйшлі да вас сваякі міліцыянэраў, арыштаваных па “паляўнічай справе”, і прынесьлі свой зварот з заклікам “Дапамажыце!” У якім кірунку тут праўду шукаць?
Людзі прыходзілі? Прыходзілі. Тэкст прыносілі? Прыносілі. Вы ніякім чынам гэты тэкст не сказілі? Не сказілі. Ну, дык вы праўду напісалі. Але менавіта за такую праўду, як вядома, зараз вядзецца крымінальная справа аб паклёпе на былога кіраўніка Гомельскага УКДБ Івана Каржа. Неяк так атрымоўваецца, што па нашым законе журналістыка лічылася б “праўдзівай”, калі б сайты зрабілі выгляд, што ніхто да іх не зьвяртаўся і што ні пра які зварот яны ня ведаюць…
Я магу доўга разважаць наконт таго, што з ног на галаву ў нашай краіне пастаўлены заканадаўчыя патрабаваньні да прынцыпаў журналісцкай дзейнасьці, але вынік відавочны: існуе альбо тэндэнцыйная, непраўдзівая, прыдворная дзяржаўная журналістыка, якую больш правільна называць прапагандай; альбо незалежная журналістыка, якая ўсё часьцей вымушана пераходзіць на Эзопаву мову, намёкі і недагаворанасьці, нават абмінаць тэмы, пра якія гаворыць уся краіна. І гэта таксама ня ёсьць праўда.
Вось і шукаюць людзі тую праўду дзе могуць, распаўсюджваюць як могуць. Пакуль застаецца такая магчымасьць, як асабістыя дзёньнікі ў інтэрнэце. Адразу скажу, што ў маім блогу інфармацыя суб’ектыўная і няпоўная. Каму цікава — чытайце, дапаўняйце, удакладняйце, спрачайцеся. Ну, а не цікава — дык я не пакрыўджуся.

Сьвятлана Калінкіна
1. Навошта я пішу блог
Калі ў мяне будзе адназначны адказ на гэтае пытаньне, напэўна, я свой блог закрыю. І часу няма, і дастаткова мэдыйных пляцовак, дзе я магу выказацца, і ў кантактах з аднадумцамі і крытыкамі я не абмежаваная. Але пакуль чалавеку цікава жыць, пакуль яму цікава тое, што адбываецца па-за межамі яго кватэры, то ўзьнікаюць і імгненныя рэакцыі на гэтыя падзеі. Калі ў мяне ня будзе такой патрэбы, то ня будзе і блога.
Лічу, што журналістыка — гэта ўвогуле прафэсія цікаўных людзей. Я, напрыклад, асабліва люблю раніцай пад кубачак кавы пачытаць у інтэрнэце газэты. Нешта абавязкова зачэпіць. Адны ў такіх выпадках тэлефануюць сябрам, каб абмеркаваць навіну, а я ўстаю вельмі рана, таму сяброў шкадую, тэлефоннымі званкамі не буджу. Вось і раблю чарговы запіс у сваім блогу.
2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах
Інфармацыйнасьць і наяўнасьць думак.
3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах
Самалюбаваньне.
4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць
Мне заўсёды цікава чытаць блогі калег: Віктара Малішэўскага, Паўла Шарамета, Аляксандра Ступнікава.
Эканамічныя навіны я заўсёды ўзгадняю з думкамі эканаміста Сяргея Чалага, ягоны блог талковы і інфармацыйны.
А для таго каб адчуць, што нават у палітычнай журналістыцы працуюць добрыя людзі — блог аднаго з найлепшых расійскіх журналістаў Валерыя Панюшкіна