Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дземідзенка: "На прысуд Аўтуховічу, Асіпенку і Казлову прыйду з кветкамі"


Мікола Дземідзенка
Мікола Дземідзенка

Што мы чулі на судзе над Аўтуховічам? Праваабаронцы, палітыкі і простыя грамадзяне падзяліліся назіраньнямі за працэсам над Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімерам Асіпенкам, Міхаілам Казловым і Аляксандрам Ларыным, якіх судзяць у Вярхоўным судзе Беларусі паводле абвінавачаньня ў падрыхтоўцы тэракту ды іншых злачынствах. Круглы стол на гэтую тэму адбыўся 29 красавіка ў сядзібе БНФ.

Паводле Алесі Мура'ёвай з ініцыятывы "Прававая дапамога насельніцтву", нестыковак і нацяжак у справе столькі, што хапіла ўсім адвакатам абвінавачаных, каб прамаўляць цягам некалькіх гадзінаў.

Былы сьледчы, праваабаронца Алег Воўчак кажа, што не пачуў у судзе пэўных доказаў віны Аўтуховіча, Асіпенкі і Казлова ў падрыхтоўцы тэракту. На думку Воўчака, Аўтуховіч зь сябрамі ўскрылі сыстэму карупцыі чынавенства, уласьцівую ня толькі Ваўкавыскаму раёну, але і ўсёй краіне, "за што іх і судзяць".

Палітык Вячаслаў Сіўчык адзначае, што звышвысокія тэрміны пакараньня, запатрабаваныя для абвінавачаных, сьведчаць пра новы віток рэпрэсій супраць "усіх, хто незадаволены рэжымам".

Моладзевы актывіст Мікалай Дземідзенка сказаў, што пераканаўся ў палітычнай замоўленасьці гэтай справы. Мікола Дземідзенка заклікаў на знак салідарнасьці з абвінавачанымі прыйсьці ў суд з кветкамі: "Мы пакажам, што прыйшлі сустракаць іх на волі, хаця і ведаем пра падобныя прысуды".

Нагадаем, прысуд у справе будзе абвешчаны 6 траўня. Аўтуховічу пракурор запатрабаваў 20 гадоў зьняволеньня, Асіпенку і Ларыну — па 11 гадоў, Казлову — 3 гады.

Падрабязьней пра меркаваньні назіральнікаў за працэсам пазьней на сайце
XS
SM
MD
LG