Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка. Знаёмства


Легендарныя музыкі Савелій ды Рыгор нарэшце завяршылі справу сваго жыцьця, якой была прысьвечана вядомая песьня: "Саўка ды Грышка ладзілі дуду - Павесяліцца ды прагнаць нуду". Інструмэнт яны зрабілі, але разам зайграць не змаглі з-за ідэйных разыходжаньняў: адзін грае “За свабоду!” , а другі “За Беларусь!”. Дуду яны перадалі Лявону Вольскаму.




СПАМПАВАЦЬ


Саўка:


Усем прывет! Мяня завуць Савелій.
Сяджу я ў іспалкоме, у аддзеле.
Дуду кагдата ладзілі мы з Грышам,
Но жызьнь нас разьвяла па разным нішам.

Рэфрэн:

Саўка ды Грышка ладзілі дуду…

Грышка:

Гарачае народу прывітаньне!
Краіна нашая ў гаротным стане!
Мяне завуць Рыгор, і да змаганьня
Я заклікаю супраць гэтай ганьбы!
Так, ладзіў я дуду, былі памылкі…
Тады я быў далёкі ад палітыкі,
Але цяпер я Саўку-рэнэгату
Ніколі не скажу: “Дзень добры ў хату”.

Рэфрэн

Саўка:

А мне пляваць, абы была стабільнасьць,
І крызыс страшны ў плечы каб ня біў нас.
Ад апазіцыоннай ерунды
Надзёжна зашчышчаюць нас… шчыты.
Вот выбары прашлі у вапшчэ прэкрасна
У атмасьферы гласнай і сагласнай…

Грышка:

Ніякія ня выбары, а фарс!
Вось пройдзе час, і ўсе асудзяць вас.

Саўка:

Ай, знаіця, не гаварыце чушы!
Квітней мой горад, ты на сьвеце лучшы!
Жывём не харашо мы, а атлічна
У прэзідзента на кантроле лічна…

Грышка:

Здаецца, гэта выпадак клінічны…
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG