Прэзыдэнтам Судану зноў стаў Амар аль-Башыр. Лідэр партыі "Нацыянальны кангрэс" кіруе ў Судане ўжо 21 год. У выніку выбараў, якія прайшлі з 11 па 15 красавіка, ён зноў захаваў за сабой вышэйшы пост у дзяржаве. 26 красавіка былі афіцыйна абвешчаныя вынікі галасаваньня. За Амара аль-Башыра прагаласавалі 68% зарэгістраваных выбаршчыкаў.