Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістанская выведка перашкаджала расьсьледаваньню забойства Бхута


Урад Пакістану заявіў, што даклад ААН аб забойстве былой прэм’ер-міністаркі Бэназір Бхута адкрывае шлях для належнага расьсьледаваньня. Бхута была забітая сьмяротнікам у 2007 годзе, пасьля вяртаньня з 9-гадовага добраахвотнага выгнаньня.

Тагачасны прэзыдэнт Пакістану Мушараф абвінаваціў у яе забойстве пакістанскіх баевікоў і Аль-Каіду. У дакладзе ААН сьцьвярджаецца, што службы бясьпекі Пакістану маглі прадухіліць забойства. У дакумэнце таксама гаворыцца, што пакістанская выведка і афіцыйныя органы перашкаджалі расьледаваньню абставінаў сьмерці Бхута.

Адзін з памочнікаў Мушарафа назваў даклад ААН “пачкам хлусьні”.
XS
SM
MD
LG