Як паведамляецца, сёньня па абедзе ў Калённай залі прэзыдэнцкага Бэльвэдэрскага палацу ў Варшаве будуць выстаўленыя для публічнага разьвітаньня труны зь целамі прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі.
Перад гэтым у прэзыдэнцкай капліцы адбудзецца цырымонія сямейнага разьвітаньня.
Чакаецца, што заўтра выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Польшчы, маршалак Сойму Браніслаў Камароўскі пабвесьціць дату новых прэзыдэнцкіх выбараў.
Міністарка аховы здароўя Расеі Тацяна Голікава паведаміла, што ўжо апазнаныя целы 45 з 96 ахвяраў авіякатастрофы 10 красавіка пад Смаленскам. Для ўдзелу ў працэдуры апазнаньня ў Маскву працягваюць прыбываць сваякі загінулых.