Каб у гэтым пераканацца, дастаткова паглядзець на колькасьць і запоўненасьць цягнікоў, якія выпраўляюцца на ўсход зь менскага чыгуначнага вакзалу. А таксама на частату паведамленьняў у суполцы minsk_by з просьбай перадаць пасылку або ўзяць спадарожнікам да Масквы. Паводле дадзеных маскоўскага Камітэту па турызьме, на фоне агульнага зьніжэньня ліку замежных гасьцей у расейскай сталіцы ў мінулым годзе, колькасьць прыежджых зь Беларусі, наадварот, узрасла на 36,7%. Едуць да сваякоў і сяброў, на працу, рынак, канцэрты і выставы, у аэрапорт «Шарамецьцева», проста пагуляць, хто куды. Таму беларусам няцяжка ўявіць сябе на месцы пасажыраў маскоўскага мэтрапалітэну. Праз гэтую акалічнасьць недахопу ў водгуках з нагоды тэрактаў, што адбыліся там 29 сакавіка, не было.
«Вельмі страшна. Зусім побач», - напісала montwolinskaja.
Бацькі блогеркі peunaja_asoba працуюць у Маскве ня першы год, у час, калі адбыліся выбухі, ейная маці якраз мелася ехаць у падземцы, і дзяўчыну моцна ўстурбавала, што зь ёй не адразу ўдалося зьвязацца. Іншая блогерка, aherus пачула пра выбухі за 15 хвілін да таго, як яе цягнік прыбыў на Беларускі вакзал у Маскве: «Сэрца скаланулася - наперадзе шлях праз прадоньне бязьлітаснага маскоўскага мэтро».
Цікава, што акурат напярэдадні тэрактаў, 28 сакавіка, блогер kryviec зрабіў запіс зь яркай ілюстрацыяй у сваім журнале пра злавесную сутнасьць мэтро як такога :
«Гарады, дзе ёсьць мэтро, пазбаўленыя цноты. Раззлаваныя духі продкаў праклінаюць іх жыхароў, а жыхары далей руйнуюць магілы і сьвятыні, глыбей угрызаюцца ва ўлоньне зямлі... У мэтро, перапоўненым у ранішні час пік натоўпамі людзей, як нідзе адчуваецца ўсеагульная адчужанасьць. Яны едуць на працу, навучаньне, вакзал. Нявыспаныя, з маскаю адвечнай стомы і скрыўленымі тварамі, набіваюцца ў вагоны як селядзец у бочку, шрубочкі сыстэмы... Дарога ў мэтро выцягвае зь іх па кавалачку душы...»
Пад такімі словамі, бадай, мог бы падпісацца Хож-Ахмэд Нухаеў - адзін з колішніх лідэраў Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, герой кнігі-інтэрвію журналіста Пола Хлебнікава «Размова з барбарам». Хіба што ён не дзяліў гарады паводле наяўнасьці або адсутнасьці ў іх мэтрапалітэну, горад - наогул зло:
«Гэта дэградацыя чалавека: цывілізацыя, уніфікацыя, урбанізацыя, усе гэтыя тэхнагенныя моманты. Тэхнічны прагрэс заўжды шкодзіць маральнасьці, прыродзе, усяму жывому, што створана Богам... Таму што Бог стварыў жывое. А прагрэс нараджае толькі мёртвае... Гарады жывуць паводле прынцыпу далёкага, прынцыпу чужога, таму што ўсе людзі чужыя. Кватэры - гэта шпакоўні. Сусед - ты ня ведаеш, хто ён... Гэта ўсё чужыя людзі. Увесь сьвет робіцца чужым... Я лічу, што ідэальнае выйсьце для чалавецтва - аграрная эканоміка, першабытная, каб максымальна натуральная гаспадарка была, родаплемянная сыстэма. Гэта гарант у рай патрапіць».
Гэтыя дзьве цытаты супастаўленыя невыпадкова: 29 сакавіка, у дзень тэрактаў, kryviec зьмясьціў у сваім блогу допіс пад назвай «Тое, чаму Расея прайграе» - зь відэаролікам на песьню чачэнскага барда і былога маджахеда Тымура Муцураева. Абазначыўшы, наколькі я разумею, свае сымпатыі ды арыенціры.
Калі горад - настолькі пачварнае ўтварэньне, можна толькі вітаць яго руйнаваньне. Таму цалкам заканамернай выглядае радасьць спадара Нухаева з нагоды разбурэньня сталіцы... Чачэніі:
«Грозны, як і любы іншы горад, быў гняздом распусты і растленьня, зьмяшэньня і асыміляцыі, ён нёс нам гнілы подых цывілізацыі... Сёньня Грозны зруйнаваны. І калі няма Грознага - няма апірышча імпэрыі. Гэта літасьць Усявышняга».
Датычна «шрубкоў сыстэмы», якімі, паводле словаў вышэй цытаванага блогера, ёсьць пасажыры мэтро. Менавіта таму, што яны ня хто-небудзь, а «шрубкі сыстэмы», яны і становяцца мішэньню тэрарыстаў. Прынамсі, такую тэзу выказаў французскі філёзаф Жан Бадрыяр у кнізе «У ценю маўклівай большасьці»:
«Тэрарызм скіраваны якраз супраць самага галоўнага прадукту ўсёй сыстэмы - ананімнага і зусім безаблічнага індывіда, індывіда, нічым не адрознага ад сабе падобных. Невінаватыя адплачваюць за злачынства, якое складаецца ў тым, што яны цяпер ніхто, што ў іх няма ўласнага лёсу, што яны пазбаўлены свайго імя, пазбаўлены сыстэмай, якая сама ананімная і якую яны, такім чынам, сымбалізуюць, - вось парадокс цяперашняй сытуацыі... Менавіта таму, што яны цяпер - гэта "хто заўгодна", ім і наканавана быць ахвярамі тэрарызму».
Наўрад ці тэрарысты настолькі па-філязофску падыходзяць да сваёй справы, але ў якасьці самаіндульгенцыі гэта вельмі зручная формула. У больш спрошчаным варыянце яна гучыць так:
«Невінаватых простых людзей не бывае. Менавіта простыя людзі пляскалі ў ладкі Пуціну, які сьцёр Грозны ў Хірасіму. Менавіта простыя людзі пляскалі ў ладкі палкоўніку Буданаву, які згвалціў дзяўчынку-малалетку, а яго дзяншчык сапёрнай лапаткай пасек яе дзявоцкія органы. Менавіта простыя людзі ляпалі сабе па сьцёгнах, калі Расея ўварвалася ў Грузію...»
Гэта напісаў нехта zmagarok у адказ на запіс блогера chudentsov:
«Гістарычна так прынята, што, калі асобныя ідыёты ваююць адзін з адным (за грошы, уладу, ідэі ці рэлігію), пакутуюць ад таго зусім невінаватыя людзі. Уся бяда апошніх - толькі ў тым, што яны апынуліся ў недарэчны час у недарэчным месцы».
Блогер murryc ня проста спачувае нявінным ахвярам, яго абурае, што пацярпелі «ня тыя»:
«Час і месца абраны так, каб не пацярпеў НІХТО з тых, на каго могуць быль злыя, на каго могуць быць пакрыўджаныя чачэнцы, і НІХТО з тых, ад каго хоць неяк залежыць мінулая і будучая палітыка Расеі ў Чачэніі. У месцы выбухаў не было ні міліцыянтаў, ні вайскоўцаў, ні ўрадавых службоўцаў, ні алігархаў, ні нават дробных буржуяў. Гэта што ж, загадзя меркавалася забіць толькі працоўных, студэнтаў і дробных службоўцаў? Гэта што ж за людзі плянавалі такі тэракт? Якім месцам думалі?»
Аднак Доку Ўмараў, самаабвешчаны эмір «Імарату Каўказ», які з другога разу ўзяў на сябе адказнасьць за тэракты ў Маскве (па спасылцы можна паглядзець ягоны відэазварот), ня лічыць, быццам пацярпелі «ня тыя»:
«Вы, рускія, бачыце вайну толькі па тэлевізіі і радыё і таму спакойна не рэагуеце на тыя бясчынствы, якія зьдзяйсьняюць вашыя бандгрупы на Каўказе пад правадырствам Пуціна. Таму я вам абяцаю, што вайна прыйдзе на вашыя вуліцы і вы яе адчуеце на ўласным жыцьці, на ўласнай скуры».
Гэта называецца «прынцыпам калектыўнай адказнасьці». Ім кіраваліся «бандгрупы пад правадырствам Пуціна» на Каўказе, эмір Умараў, расейскія нацы-скінхэды, падтрымліваючы кругазварот насільля. Блогер aksakalko піша:
«Уся гэта каша, якая заварылася ў Маскве пасля выбухаў у мэтро, мяне асабіста пачынае палохаць. І вось што крыўдна: уся гэтая варожасьць выгодная людзям, якія знаходзяцца далёка ад Масквы, у цяпле, напаўлежачы, з "маргарытай" у руцэ. Хтосьці ўчыніў выбухі. Гэтым адны высокія і недаступныя людзі жадалі паказаць іншым высокім людзям, што іх штосьці не задавальняе і яны нават зьлёгку раззлаваныя. Я злы на ЎСІХ ГЭТЫХ ЛЮДЗЕЙ.
Але чаму гэтага не разумеюць лысагаловыя ашалелыя юнакі, якія з радасцю рынуліся біць простых таксістаў, мінакоў і іншых людцаў, што маюць занадта густыя бровы і занадта гарбаты нос? Гэтыя простыя людзі нічога не зрабілі. Ім таксама непрыемна і агідна бачыць тое, што вытвараюць гэтыя "вялікія" людзі. Яны таксама езьдзяць у мэтро, ходзяць у крамы. Яны таксама былі ў ліку пацярпелых. І іх аплакваюць іхныя сваякі.
Ну чаму простыя людзі кідаюцца на простых людзей?
Хоць уся гэта мутузьня цалкам можа выліцца ў сур'ёзны міжнацыянальны канфлікт. (Як быццам тут у нацыянальнасьці справа!) А пазьней і ў нешта больш сур'ёзнае. А ведаючы гарачы характар паўднёўцаў і іх жа прадпрымальнасьць, можна выказаць здагадку, што знойдзецца нехта вельмі раззлаваны тым, што адбываецца, і ўжо дзесьці ён прыкупіў "брудную бомбу", хто страціць цярпеньне і рване гэту бомбу, ні храна не ўсьведамляючы наступстваў гэтага. Але мы вось людзі разумныя і выдатна разумеем, да чаго ўсё ў выніку прывядзе. І нават тым напаўбагам на яхтах пяціпавярховых не паздаровіцца!»
Блогерка annahonda таксама ўстала на абарону нявінных ахвяраў:
«Пасьля выбуху ў Маскве зьявілася шмат разважаньняў - хто вінаваты? Ва ўсіх, быццам бы, свая праўда, свае аргумэнты. І толькі ў мяне няма свайго меркаваньня... Я не магу ведаць, як разважаюць тэрарысты. Не разумею лёгіку расейскай улады. У гэтай сытуацыі я атаясамліваю сябе толькі з ахвярамі ды іх сваякамі. У мяне ў галаве ня ўкладваюцца допісы, накшталт, так вам і трэба "расейскія імпэрыялісты" - ад беларусаў... Ці ад саміх жа расейцаў - маўляў, "гэта вам за тое, што церпіце Пуціна". Гэта нагадвае мне гісторыю з Гаіці, калі некаторыя дзеячы выступілі з заявай, што ўсё справядліва, бо там панавала мафія і вуду. Я, праўда, не зразумею, калі заўтра здарыцца нешта ў Беларусі, а мне нехта скажа - "так табе і трэба за Луку..."»
Блогер kryviec і Хож-Ахмэд Нухаеў, гаворачы пра чалавечую «адчужанасьць», напраўдзе ўсяго толькі самі адчужаюць сябе ад чалавечай масы. І ў выніку гэтага адчужэньня бачаць яе як безаблічны натоўп чужых адзін аднаму «шрубкоў сыстэмы». Напэўна, спачуваць безаблічнаму натоўпу і «шрубкам сыстэмы» вельмі цяжка, лягчэй імі высакамерна пагарджаць. Спачуваньне нараджаецца тады, калі ў «безаблічным натоўпе» ты бачыш братоў і сёстраў па чалавецтве, зь якімі ты дзеліш лёс.
У сувязі з тэрактамі ў Маскве ў Менску былі «ўзмоцненыя захады бясьпекі». Як напісаў l_u_f_t у суполцы minsk_by: «Гэта каб братэрства народаў мацней адчуваць».
«Пад раздачу» трапіў mikalaj_achyzha. У ягоным выпадку да тэрарыстычных прыладаў ледзь не прыраўналі дыктафон і газэты:
«Мой чорны швэдзкі заплечнік, некалі падараваны сябрамі, у хвіліны небясьпекі кідаецца ў вочы міліцыянтаў. Двойчы, даволі ветліва, але настойліва, мяне прымусілі паказаць, што хаваецца ў ягоных нетрах. У гэтым пацёртым заплечніку мала месца, але з-за мноства перагародак-перапонак ён выглядае спадарожнікам валацугі (у вачах амапаўца - тэрарыста).
Дпаускаю, што дзябёламу дзецюку ў форме надакучыла паласкаць поглядам прахожых. Характэрны дыялёг:
- Гэта што за машынка?
- Дыктафон.
- Дык вы карэспандэнт?
- Амаль што так.
- А якой газеты, антыпрэзыдэнцкай?
- Што вы, пан міліцыянт, укладваеце у слова "антыпрэзыдэнцкай", які сэнс?
Міліцыянт махае рукой, тэма вычарпаная.
- Якія у вас газэты?
- Якая вам розьніца?
- Разумееце, у Маскве адбыліся тэракты, і нас абавязалі кантраляваць сытуацыю...»
Пра тое, што яшчэ можна знайсьці ў Менску ў падазронай торбе, распавёў olegbuz у допісе пад загалоўкам «Чароўны пакет шчасьця»:
«Сёньня патрапіў па дарозе дадому ў такую цікавую сытуацыю... Заходжу я ў трамвай і адразу бачу поруч зь сядушкай нейкі пакет.. І тут мяне бярэ лёгкая дрыготка - у сьвятле апошніх тэрактаў у Маскве міжволі пачынаеш трохі баяцца.. Але тут у трамвай заходяць два мужычка, мяркуючы па іх выглядзе, вечарок атрымаўся і жыцьцё ў іх выдатнае. Дык вось, яны садзяцца поруч з гэтым пакетам і, зладзеявата агледзеўшыся па баках (я тым часам адвярнуўся, каб іх не бянтэжыць), лезуць у гэты пакет... аж раптам іх вочы пачынаюць сьвяціцца незямным шчасьцем. Камэнтуючы на ўвесь трамвай, яны дастаюць зь яго два фаўсты чарніла і тры плаўленыя сыркі... Абдымаючы адзін аднаго і сьмеючыся, яны выходзяць на наступным жа прыпынку... :-)»
А блогера angry_daddy падзеі ў Маскве наштурхнулі на цікавую і грамадзка-карысную ініцыятыву:
«Ну, усе ўжо ў сетцы начыталіся, што ў Маскве пасьля тэрактаў народ ня супраць быў забясплатна па дарозе на працу каго-небудзь падкінуць на машыне. У нас, дзякаваць богу, усё спакойна, але... Я вось штораніцы ежджу ў офіс па тым самым маршруце, а ўвечары - дахаты. І мне зусім ня ўлом падвезьці каго-небудзь яшчэ. За анэкдот, напрыклад... Проста каб ня нудна было. Ці ёсьць у нас адпаведныя жж-суполкі? Думаю, рэч магла б быць запатрабаванай... Можа замуціць? Усё весялей катацца будзе... Штосьці кшталту "падвязу-за-анэкдот-і-яблык"-бай. Што думаеце?»
У выніку была створаная суполка podvezu_by - «Нам па дарозе!» У профілі суполкі напісана:
«Дзень добры!
Сярод нас ёсць і аўтамабілісты, і пешаходы. Але нас аб'ядноўвае тое, што мы ўсе - добрыя людзі! :-) Ну хоць бы ў глыбіні душы...
А добрыя людзі павінны дапамагаць адно аднаму. Давайце паспрабуем! Хтосьці штодня ў той самы час едзе ў адзіноце за стырном па тым самым маршруце. Нудзіцца. А ў гэты момант іншы "хтосьці" стаіць на прыпынку і чакае перапоўненую маршрутку-аўтобус-тралейбус. Хоць яны маглі б ехаць разам. Першаму - весялей, другому - зручней.
Прапануецца ў суполцы зьмяшчаць допісы з прапановамі падвезьці. Мы - не таксісты, і грошай за гэта браць ня будзем. Распавядзіце кіроўцу анэкдот ці якія-небудзь навіны. Калі жадаеце - накорміце яблыкам ці бутэрбродам з каўбасой! :-) Ці зьмясьціце свой допіс, калі вы "бясконны", але ня супраць праехацца ў аўтамабілі на працу з добрым чалавекам і суразмоўцам.
Паглядзім, што ў нас атрымаецца!»
Цудоўны пачын, як на мой погляд. Дзеля пераадольваньня адчужанасьці, у тым ліку. Далучайцеся.

СЕЛЯДЦЫ Ў БОЧЦЫ, ШРУБОЧКІ СЫСТЭМЫ

МІР ХАЦІНАМ, ВАЙНА - ПАЛАЦАМ!

БРАТЫ І СЁСТРЫ ПА ЧАЛАВЕЦТВЕ

НАМ ПА ДАРОЗЕ!