Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багданкевіч: Трэба падтрымліваць дачыненьні з Усясьветным банкам


Станіслаў Багданкевіч
Станіслаў Багданкевіч

Cёньня падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Сяргеем Сідорскім віцэ-прэзыдэнт Усясьветнага банку Філіп Ле Уэру станоўча ацаніў рэалізацыю праектаў банку ў Беларусі.

У сыстэме міжнародных фінансавых устаноў Усясьветны Банк займае сваю спэцыфічную нішу, тлумачыць прафэсар Станіслаў Багданкевіч:

«Усясьветны Банк звычайна крэдытуе тыя праекты, якія адмаўляюцца крэдытаваць на камэрцыйных умовах іншыя банкі: сацыяльныя, інфраструктуру, дарогі, сувязь… Гэта праекты, якія звычайна акупляюцца праз 20-30 гадоў».

Для Беларусі, як адзначалі на сёньняшняй сустрэчы, найбольш удалымі сталі праекты, скіраваныя на падвышэньне энэргетычнай эфэктыўнасьці. Спадар Ле Ўэру сказаў: «Тут нам трэба вывучыць беларускі досьвед, паколькі гэтая праблема актуальная для ўсяго рэгіёну. Ён найменш энэргаэфэктыўны ў сьвеце».

Яго крэдыты таньнейшыя, тэрміны пагашэньня больш працяглыя. І таму зь ім трэба падтрымліваць дачыненьні.
Супрацоўніцтва Беларусі з Усясьветным банкам ажыцьцяўляецца ў межах стратэгіі на 2008-2011 фінансавыя гады. Калі яе прымалі ў 2007 годзе, стратэгія прадугледжвала выдзяленьне краіне каля 100 мільёнаў даляраў на год. У сьнежні мінулага году стратэгію вырашылі пашырыць з магчымасьцю выдзяленьня Беларусі ў 2011 фінансавым годзе дадаткова 250 мільёнаў даляраў.

Станіслаў Багданкевіч лічыць, што такое супрацоўніцтва з Усясьветным банкам трэба падтрымліваць:

«Яго крэдыты таньнейшыя, тэрміны пагашэньня больш працяглыя. І таму зь ім трэба падтрымліваць дачыненьні. Ён крэдытуе і барацьбу з сухотамі, СНІДам. Ніхто ж іншы ня дасьць крэдыты на гэтыя мэты. Іншая рэч, што трэба, каб праекты былі разумныя, каб прайшлі экспэртызу і г.д.»

Сяргей Сідорскі адзначыў, што Ўсясьветны Банк і МВФ летась аказалі значную падтрымку беларускай эканоміцы. Паводле слоў прэм’ера, 2010 год дае падставы «значна дабавіць і нагнаць страчанае ў 2009-м». Сідорскі паведаміў, што па выніках двух месяцаў гэтага году рост ВУП склаў 3,5%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG