Яны і праўда героі, кожная зь іх, і цяжка вызначыць, да якога роду войскаў іх аднесьці: іхная служба была “і апасна, і трудна”, і, пачынаючы недзе з чацьвертага месяца ўсё больш і больш “відна”. Я назіраў сярод іх нават нейкае падабенства “дзедаўшчыны”, дакладней, “бабаўшчыны”: калі саракагадовыя з пагардаю глядзяць на дваццацігадовых з агромністымі жыватамі і стараюцца непрыкметна штурхнуць іх у натоўпе – у мэтро ці на людных сходах ГУМа. Але большасьць любіць цяжарных, усьміхаецца ім і саступае месца перад канцавой станцыяй – ім, гэтым навабранцам у вайне чалавецтва за сваё існаваньне. Дзеці глядзяць на іх, шырока расплюшчыўшы вочы, анёлы сьпяваюць ім зь нябёсаў, і нават грузчыкі мацюгаюцца цішэй. Цяжарнасьць – рэдкі выпадак у жыцьці чалавека, калі доўг і шчасьце супадаюць.
Цяжарнасьць стаіць на першым месцы ў маім прыватным рэйтынгу цудаў, на шмат пунктаў апераджаючы “вай-фай”, набокаўскую прозу і гарачыя булачкі. Цяжарнасьць уражвае мяне як нешта бясконца містычнае і неспазнавальнае.
Калі мая жонка была цяжарная, мы, як і большасьць параў у нашым становішчы, езьдзілі, прыхапіўшы чакалядку, каньяк і чыстую відэакасэту, у загадкавы Цэнтр прэнатальнае дыягностыкі, дзе жонцы рабілі так званае “узі”, ультрагукавое дасьледаваньне. На чорна-белым экране манітора мы пабачылі нашую дачку, якая яшчэ не нарадзілася, але ўжо была Ульлянай Бахарэвіч.Суворая доктарка, узяўшы каньяк і чакалядку, запісала на касэту некалькіхвілінны фільм, сюжэт якога складаўся з жэстыкуляцыі вышэйпамянёнай Ульляны – нагамі і рукамі. “Дзяўчынка,” – тыцнула доктарка асадкаю ў манітор. А яшчэ раней мы атрымалі на “узі” здымак, на якім, у правым куце, была відаць чорная кропка – тая самая Ульляна ва ўзросьце некалькіх тыдняў… З малой, амаль незаўважнай кропкі Ульляна вырасла ў доўгі, мэтар дваццаць ростам, хударлявы пяцігадовы пытальнік – хто ведае, кім яна стане, у якой краіне будзе жыць і што думаць пра нас, яе бацькоў? Цуд і ў тым, што дачка цяпер можа паглядзець, як яна жыла да свайго афіцыйнага нараджэньня, убачыць тое, што яшчэ нядаўна ня мог ніводзін чалавек у сьвеце.
І хіба ня цуд тое, што зусім няма пэўнасьці: хто стане вынікам адной звычайнай цяжарнасьці – геній, злодзей, пасрэднасьць, іншаплянэтнік ці проста “нехта з Порлака”? Знакаміты верш Віславы Шымборскай пра немаўля Гітлера вельмі добра перадае гэты стан сьвятога няведаньня бацькоў, бо хто іх, небаракаў, папракне…
Цяжарнасьць – прыватны цуд, прыватнае шчасьце, але не заўжды прыватная справа. Асабліва калі вядзецца пра цяжарнасьці каралеваў і іншых першых лэдзі. Шчасьлівыя заканчэньні некаторых цяжарнасьцяў у сусьветнай гісторыі прыводзілі да чалавечых ахвяраў, палітычных інтрыгаў, перадзелу тэрыторыяў, зьмены ладу, пераваротаў, рэвалюцый і іншых катаклізмаў. Да кровапралітных войнаў – то бок да сотняў тысячаў нечых няспраўджаных цяжарнасьцяў. Нараджэньне і лямант нейкага немаўляці блакітнай крыві станавілася, па волі бацькоў, нацыянальным сьвятам для людзей, якія тое немаўля ніколі ня бачылі і пабачыць не маглі.Зрэшты, людзі рэдка пратэставалі, наадварот: бадай, кожны радаваўся так шчыра, нібы сам прычыніўся да нараджэньня прынца, мужчыны з простага народу адчувалі сваю віртуальную далучанасьць да ложка Яе Вялікасьці, што ўжо само па сабе непагана, а жанчыны цешыліся, нібы самі тое дзіця вынасілі і нарадзілі. Жанчынам шанцавала болей – зь іх бралі карміліцаў для спадчыньніка, мужчынам заставалася толькі паміраць за чужога малога. Цікава, што рэдка калі народ адчуваў да прынца непрыязнасьць ці нянавісьць, нават калі бацька быў тыран – зь цяжарнасьцю каралевы зьвязвалася надзея на перамены…
Усё сьвядомае жыцьцё хрысьціянскага сьвету можна зьмясьціць паміж дзьвюма цяжарнасьцямі – відаць, самымі знакамітымі і дзіўнымі цяжарнасьцямі ў гісторыі. Маецца на ўвазе цяжарнасьць Дзевы Марыі і нядаўняя цяжарнасьць аднаго амэрыканскага мужыка, які пры больш уважлівым разглядзе аказаўся ўсё ж не зусім чыстым у сэнсе полу.У першым выпадку мы атрымалі Збаўцу. У другім – таксама пазбаўленьне, ад некаторых ілюзій адносна мэтаў сучаснае навукі. Пэўны час чалавек носіць замест вопраткі ўласную маці, пісаў Юрась Барысевіч. Цяпер дадамо: ці ўласнага тату.
У абодвух вышэйзгаданых выпадках, аднак, цяжарнасьць стала магчымай дзякуючы экстракарпаральнаму апладненьню. І ў абодвух выпадках цяжарныя не маглі паскардзіцца на недахоп увагі: ні з боку мэдыяў, ні з боку прагрэсіўнага чалавецтва, ні з боку рэлігійных фундамэнталістаў. Толькі Езус нарадзіўся ў экалягічна чыстай стайні, а другое дзіця – у задушлівым і забруджаным сьвеце постіндустрыйнай эпохі.
Я спачуваю тым, хто з той ці іншай прычыны ня здольны на цяжарнасьць. Пакуль ня здольны – сучасная навука дае ім шанец, дый ва ўсіх свая гадзіна Ц – магчыма, яна проста яшчэ не надышла. Але пагарду, шкадаваньне і недаўменьне выклікаюць у мяне тыя, хто сьвядома адмаўляецца мець дзяцей – дзеля хімэрнае кар’еры ці, што яшчэ страшней, з-за дурной ідэі. Яны, гэтыя “чайлд фры”, пазбаўляюць сябе многага з таго, што ім наогул можа даць небагаты на гасьцінцы сьвет: напрыклад, таямнічых сэйсьмічных штуршкоў на жываце, найпрыемнейшых мараў, найпрыгажэйшых у сваёй бессэнсоўнасьці здагадак, найшчасьлівейшай бяссоньніцы; далучанасьці да цуду, да Працягу, які заўжды Будзе.
Цяжарнасьць стаіць на першым месцы ў маім прыватным рэйтынгу цудаў, на шмат пунктаў апераджаючы “вай-фай”, набокаўскую прозу і гарачыя булачкі. Цяжарнасьць уражвае мяне як нешта бясконца містычнае і неспазнавальнае.
Калі мая жонка была цяжарная, мы, як і большасьць параў у нашым становішчы, езьдзілі, прыхапіўшы чакалядку, каньяк і чыстую відэакасэту, у загадкавы Цэнтр прэнатальнае дыягностыкі, дзе жонцы рабілі так званае “узі”, ультрагукавое дасьледаваньне. На чорна-белым экране манітора мы пабачылі нашую дачку, якая яшчэ не нарадзілася, але ўжо была Ульлянай Бахарэвіч.
Большасьць любіць цяжарных.
І хіба ня цуд тое, што зусім няма пэўнасьці: хто стане вынікам адной звычайнай цяжарнасьці – геній, злодзей, пасрэднасьць, іншаплянэтнік ці проста “нехта з Порлака”? Знакаміты верш Віславы Шымборскай пра немаўля Гітлера вельмі добра перадае гэты стан сьвятога няведаньня бацькоў, бо хто іх, небаракаў, папракне…
Цяжарнасьць – прыватны цуд, прыватнае шчасьце, але не заўжды прыватная справа. Асабліва калі вядзецца пра цяжарнасьці каралеваў і іншых першых лэдзі. Шчасьлівыя заканчэньні некаторых цяжарнасьцяў у сусьветнай гісторыі прыводзілі да чалавечых ахвяраў, палітычных інтрыгаў, перадзелу тэрыторыяў, зьмены ладу, пераваротаў, рэвалюцый і іншых катаклізмаў. Да кровапралітных войнаў – то бок да сотняў тысячаў нечых няспраўджаных цяжарнасьцяў. Нараджэньне і лямант нейкага немаўляці блакітнай крыві станавілася, па волі бацькоў, нацыянальным сьвятам для людзей, якія тое немаўля ніколі ня бачылі і пабачыць не маглі.
Цяжарнасьць – прыватны цуд.
Усё сьвядомае жыцьцё хрысьціянскага сьвету можна зьмясьціць паміж дзьвюма цяжарнасьцямі – відаць, самымі знакамітымі і дзіўнымі цяжарнасьцямі ў гісторыі. Маецца на ўвазе цяжарнасьць Дзевы Марыі і нядаўняя цяжарнасьць аднаго амэрыканскага мужыка, які пры больш уважлівым разглядзе аказаўся ўсё ж не зусім чыстым у сэнсе полу.
Спачуваю тым, хто ня здольны на цяжарнасьць.