Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікаў ідзе на прэзыдэнцкія выбары


Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў

Каардынатар кампаніі “Эўрапейская Беларусь”, былы намесьнік міністра замежных спраў Андрэй Саньнікаў прыняў рашэньне балятавацца на будучых прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.

Ён абяцае неўзабаве зрабіць больш разгорнутую заяву. Раней пра намер удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах ён паведаміў падчас запісу праграмы на “Белсаце”.

У размове з карэспандэнтам “Свабоды” спадар Саньнікаў заявіў, што “разьлічвае на падтрымку апазыцыі і шмат каго ў Беларусі”.

“Цяпер якраз насьпеў момант радыкальна зьмяніць сытуацыю ў Беларусі. 16 гадоў пануе дыктатура, народ стомлены. Беларусі патрэбная свабода і эўрапейскі кірунак разьвіцьця. Беларусі патрэбная сапраўдная абарона правоў чалавека, а не балбатня, пра якую мы чуем. І ў Беларусі цяпер ёсьць шанец зноў вярнуцца на дэмакратычны шлях разьвіцьця”, — заявіў А.Саньнікаў.

Раней пра намер удзельнічаць у выбарах заявілі Алесь Міхалевіч і Мікола Статкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG