На паседжаньні аргкамітэту Беларускага незалежніцкага блёку было прынятае рашэньне прызначыць месцам збору для правядзеньня сьвяточнага шэсьця плошчу каля будынку прэзыдыюму Акадэміі Навук. Ня ўсе пагаджаліся зь месцам правядзеньня збору, але нарэшце прынялі рашэньне ад Акадэміі Навук прайсьці па праспэкце Незалежнасьці да сквэру Янкі Купалы.
Гаворыць лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч:
“Мы ведаем, што цяпер ёсьць некалькі ініцыятываў правядзеньня Дня Волі: ад Акадэміі Навук да сквэра Янкі Купалы ці да дзіцячага парку адпачынку. “Малады фронт” мяркуе, што гэта непрымальны фармат для правядзеньня такога сьвята як Дзень Волі, тым больш у год дзьвюх выбарчых кампаній – мясцовых выбараў і прэзыдэнцкіх.
Мы дамаўляемся з нашымі партнэрамі па кааліцыі “Новае пакаленьне”, з грамадзянскай кампаніяй “Эўрапейская Беларусь”, каб выходзіць на плошчу Кастрычніцкую. Гэта, як мы мяркуем, тое месца, дзе мы павінны сьвяткаваць Дзень Волі”.
Лідэр руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч упершыню ўдзельнічаў у шэсьці на Дзень Волі, калі яму было 16 гадоў. Двойчы ён прапусьціў традыцыйную вулічную акцыю, бо быў у турме. Некалькі разоў разам са сваімі паплечнікамі адбываў арышт за ўдзел у шэсьці.
“На паседжаньні Рады Незалежніцкага блёку я прапанаваў шэсьце ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасьці. Мяне ніхто не падтрымаў. Усе выказаліся за маршрут ад Акадэміі Навук да парку Янкі Купалы. Але ж відавочна, што ў цэнтар ад Акадэміі Навук ня пусьцяць.
Натуральна, я і мае паплечнікі прыйдзем да Акадэміі Навук, каб адзначаць Дзень Волі як кожны сьвядомы беларус”.
Экс-кандыдат на пасаду прэзыдэнта Аляксандр Казулін у адрозьненьне ад моладзевых лідэраў упершыню трапіў на апазыцыйную вулічную акцыю 25 сакавіка ў 2006 годзе. Менавіта тады на праспэкце Дзяржынскага супраць дэманстрантаў былі ўжытыя шумавыя бомбы. Падчас разгону дэманстрацыі некалькі дзесяткаў чалавек атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджаньні, а паводле неафіцыйных крыніцаў, былі і забітыя.
25 сакавіка 2006-га Аляксандра Казуліна арыштавалі. Сёлета палітык выказаў жаданьне зноў удзельнічаць у сьвяточным шэсьці:
“Пытаньне ў тым, дзеля чаго мы туды ідзем і чаго хочам. І тады, і сёньня гэты дзень значыў аднолькава – калі мы хочам дабіцца волі, то да гэтай волі мы мусім імкнуцца. А, калі гэтай волі няма, то і ўсё жыцьцё няволя”.
Лідэр руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч таксама возьме ўдзел у акцыі.
“Гэта вялікае беларускае сьвята. Для мяне яно нават магчыма адно з асноўных. Лічу, што яго абавязкова трэба адзначаць. Як адзначаць? Можна па-рознаму: вулічнай маніфэстацыяй, маёўкай, канцэртамі... Галоўнае, каб яно адзначалася ў краіне заўсёды”.
Прадстаўнікі моладзевых арганізацый паведамілі, што выйдуць у Дзень Волі з лёзунгамі абароны незалежнасьці і патрабаваньнем годных эканамічных умоваў для разьвіцьця краіны.