Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратакол допыту генэрала Ўсхопчыка накіраваны літоўскаму боку


Уладзімер Усхопчык
Уладзімер Усхопчык

Генэральная пракуратура Беларусі на просьбу літоўскага боку дапытала генэрала Ўладзімера Ўсхопчыка, які камандаваў Віленскім гарнізонам падчас падзеяў 13 студзеня 1991 году.

Генэрала Ўсхопчыка дапыталі ў якасьці сьведкі. Пра гэта паведамілі Інтэрфаксу ў Генпракуратуры Беларусі.

Напярэдадні ў Генпракуратуру Беларусі прыйшоў запыт ад літоўскіх калегаў на тое, каб дапытаць Уладзімера Ўсхопчыка. Пратакол допыту, праведзенага Генпракуратурай, накіраваны літоўскаму боку.

Спадар Усхопчык, паводле літоўскіх пракурораў, 13 студзеня 1991 году аддаў загад страляць па бяззбройных людзях у Вільні. Выдаць яго Беларусь адмаўляецца.

Раней генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч заявіў, што для выдачы Літве генэрала Ўсхопчыка «няма прававых і юрыдычных падставаў».

Паводле прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце, ва ўмовах, калі экстрадыцыя немагчымая згодна з дамоваю, яна будзе шукаць выйсьця з сытуацыі шляхам палітычнага дыялёгу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG