Вёска Капішча, гарадзкая мяжа Менску. Зіма 2009. Вясковыя дзеці гуляюць там, дзе празь некалькі год будуць пабудаваныя шматпавярховікі
Мінск, зіма 2009. Сьляпянская водная сыстэма насупраць Нацыянальнай бібліятэкі. Гэтыя качкі жывуць у мікрараёне “Ўсход”, начуюць пад мосьцікамі “зялёнай зоны”
Віцебск, зіма 2010. Невядомы праходзіць па прывакзальнай плошчы. Вакзал, дзе зусім нядаўна яшчэ заставаліся вітражы з Пагоняй, зараз разьбіраюць і рамантуюць
Алеся Серада
Нарадзілася ў 1983 годзе ў Менску. З уласным прызваньнем пакуль ня вызначылася. Працавала ў сфэры адукацыі, у прэсе, зараз асвойваю фатаграфію.
1. Навошта я пішу блог
Думаецца, я замяняю гэтым рэальныя стасункі зь людзьмі, на якія мне часта не хапае часу або энэргіі.
2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах
Мне заўсёды цікава атрымоўваць зваротную рэакцыю. У блогу мэханізмы камунікацыі робяцца больш яўнымі, ты больш даведваесься і пра іншых, і пра сябе.
3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах
Для мяне як для чалавека старой школы, які сур’ёзна ставіцца да кожнага напісанага слова, дзіка, што амаль кожны, хто вядзе блог, у рэшце рэшт пачынае лічыць сябе або грамадзкім журналістам, або літаратарам, або фатографам, або проста ўсім патрэбнай “зьвяздой”. Хоць, баюся, гэта закранула і мяне…
4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць
http://juche-songun.livejournal.com Вы думалі, у Паўночнай Карэі няма блогераў?..
http://nishisha.livejournal.com Таксама найцікавейшая істота — фатограф, адораны літаратурным талентам.
http://peaceduke108.livejournal.com Калектыўнае інтэрнэт-падсьвядомае ў асобе ці то “заклапочанага” робата, ці то шызафрэніка-дадаіста.
http://sveta-i-tancpol.livejournal.com А на філфаку, аказваецца, вучацца ня толькі прыстойныя паненачкі ў чаканьні конных прынцаў…
http://yannell.livejournal.com/ Пра Кітай несур’ёзна — то бок без афіцыёзу.