Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Качыньскі: справа польскай меншасьці — справа салідарнасьці ўсяго ЭЗ


Лех Качыньскі выказаў “поўную салідарнасьць” з СПБ на чале з Анжалікай Борыс ды заклікаў увесь Эўразьвяз да салідарнасьці ў гэтай справе.

Качыньскі: “Гэта мой абавязак, як прэзыдэнта Польшчы, і гэта відавочна для мяне, што я выказваю такую поўную салідарнасьць (…) Але падкрэсьлю, што тут важны яшчэ адзін накірунак. Канешне, справы польскай меншасьці датычаць перадусім маёй краіны, але гэта справа салідарнасьці ўсяго Эўразьвязу. І на гэта я хацеў бы разьлічваць”

Качыньскі адзначыў, што Польшча цяпер абараняе ня толькі правы польскай меншасьці, але і правы чалавека ўвогуле, правы апазыцыі. Качыньскі заявіў, што верыць у тое, “што зацятая барацьба за правы чалавека ў Беларусі, якая цяпер ідзе, скончыцца перамогай для ўсіх беларусаў”.

У сваю чаргу Борыс выказала падзяку прэзыдэнту Польшы за падтрымку.

Борыс: “Я б хацела вельмі сардэчна падзякаваць прэзыдэнту Леху Качыньскаму за салідарнасьць. Гэта мае вялізнае значэньне для тысячаў палякаў, і ня толькі палякаў, якія змагаюцца сёньня за свае правы”.

Борыс дадала таксама, што “шмат для каго з палякаў у Беларусі Лех Качыньскі зьяўляецца таксама іхным прэзыдэнтам”

Размова Качыньскага з Борыс працягвалася каля 40 хвілінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG