“Незакамплексаванымі” могуць быць як уласна творчасьць, так і сам пісьменьнік, ягоны чытач і нават герой. “Пыркала – самая незакамплексаваная аўтарка ўкраінскай літаратуры” – абвяшчае адно аўтарытэтнае інтэрнэт-выданьне. “Адчуваю, як на мяне ідзе хваля незакамплексаванай моладзі,” – няўклюдна скардзіцца пажылы грузінскі драматург. “Незакамплексаваным” назвалі нядаўна вядомага і паважанага мной беларускага паэта. “Незакамплексаваныя” кнігі Ўэлша, героі Бэгбэдэра, чытачы Сарокіна… Адпаведна, пра “незакамплексаваную” літаратуру пішуць толькі “незакамплексаваныя” крытыкі. “Незакамплексаваны” – так кажуць тады, калі пахваліць трэба, але ня ведаеш, як. Усё маладое, кідкае, агрэсіўнае, сэксуальнае, аголенае, рэвалюцыйнае, з кепскім пахам, усё, для чаго не існуе забароненых тэмаў – “незакамплексаванае”.
Клясычнае, традыцыйнае, стрыманае, уніклівае, пераборлівае “незакамплексаваным” быць ня можа. Хаця б таму, што “незакамплексаванасьць” – гэта панятак з найноўшага часу, з эпохі росквіту навукова-папулярнага жанру, калі кухарка, якая калісьці высьветліла, што можа кіраваць дзяржавай, запісалася нарэшце ў бібліятэку. Нікому ня прыйдзе ў галаву назваць “незакамплексаванымі”, напрыклад, Шэксьпіра, По, Бальзака, Кафку. Затое невядомую мне Пыркала – калі ласка.
“Незакамплексаваны”, “комплекс”, “камплексаваць”, “комплекс непаўнавартасьці” – гэтыя словы, узятыя зь лексыкону псыхолягаў, увайшлі ў мову нават далёкіх ад навукі людзей і, як гэта часта бывае,страцілі пры гэтым ладную частку сваёй навуковай шляхетнасьці, а разам зь ёй – і амаль увесь свой сэнс. Яны – словы-выскачкі, жалезабэтонныя самазванцы. Іхная псэўдафункцыянальнасьць уражвае сваім нахабствам. Безгустоўная і цяжкавымоўная мешаніна: не-за-кам-пле-кса-ваны. Безь яе цалкам можна абысьціся, бо “незакамплексаваны” ў простай і грэшнай мове значыць прыкладна тое самае, што “разьняволены”. Але людзям – крытыкам і інжынэрам, таксістам і настаўнікам, вэтэрынарам і хатнім гаспадыням – слова “разьняволены” падаецца недастаткова навуковым, несалідным. Яны цьмяна здагадваюцца, што існуе нейкі таямнічы “комплекс”. Што за ён, ніхто дакладна ня ведае. Нешта кшталту бародаўкі на носе. Бывае ў іншых, а ў цябе яго няма і быць ня можа. Прамаўляючы з пралетарскай запінкай гэтае “незакамплексаваны”, яны нібыта пераводзяць размову на вышэйшы ўзровень, цягнучы туды яшчэ і сябе, любімых, – за валасы, як Мюнхгаўзэн.
Нам так хочацца выглядаць разумнейшымі, чым мы ёсьць. Разумнейшымі і мацнейшымі. Дзеля дасягненьня гэтай высакароднай мэты мы, не камплексуючы, гатовыя нацягаць у кучу навуковых тэрмінаў і забіваць імі тых, хто нас ня цэніць. Але паводле псыхалёгіі кожны з нас закамплексаваны, кожны пакутуе на комплекс непаўнавартасьці. Ад нараджэньня і да сьмерці нас мучыць непрызнаньне. І кожны ў душы марыць калі-небудзь “раскамплексавацца”.
Зьяўленьню тэрміну “комплекс непаўнавартасьці” мы абавязаныя псыхолягу Альфрэду Адлеру. Аўстрыйскаму, якому ж яшчэ. Спачатку ён быў прыхільнікам і добрым знаёмым Фройда, нават уваходзіў у Венскае псыхааналітычнае таварыства.Потым вучэньне Фройда падалося яму прымітыўным і памылковым, ён заснаваў сваю школу – індывідуальнае псыхалёгіі (Фройд пасьля гэтага абазваў Адлера “параноікам”, пан Зыгмунд вельмі любіў гэтае слова). Пачалося ўзыходжаньне Адлера да сусьветнае славы.
Калі Адлеру было тры гады, ён спаў у адным ложку са сваім малодшым братам і неяк раніцай таго брата знайшлі мёртвым. А калі доктару Адлеру было пяць, ён сам ледзь не памёр ад пнэўманіі. Дзяцінства, такім чынам, было для Адлера зусім не ружовым. Менавіта Адлер, дасьледуючы псыхіку чалавека, прыйшоў да высновы, што, хутчэй за ўсё, кожнае дзіця мае комплекс непаўнавартасьці – гэта значыць, дзіця адчувае сябе слабым, безабаронным, самотным і нікчэмным у сьвеце высокіх, магутных і усёведных дарослых. І нават калі такое становішча не ўскладняецца абыякавасьцю і жорсткасьцю гэтых гігантаў, комплекс той усё адно існуе. З часам, калі дзіця падрастае, комплекс выцясьняецца ў несьвядомае, але ніколі ўжо не зьнікае.
Усё наступнае, дарослае жыцьцё чалавека, паводле Адлера, – гэта змаганьне з комплексам непаўнавартасьці, несьвядомае імкненьне да звышкампэнсацыі. Чалавек ці мае недахопы, ці прыпісвае іх сабе – неістотна, гэта так ці інакш нас гняце ў выглядзе таго самага комплексу. Усё, што чалавек зьдзяйсьняе, ён робіць для перамогі над комплексам: праца, кар’ера, усе чалавечыя камунікацыі, прага да ўлады, імкненьне да прызнаньня, панаваньня, творчасьць, вечны пошук свайго месца пад сонцам. У тых, хто чагосьці дасягае, разьвіваецца комплекс перавагі – адваротны бок комплексу непаўнавартасьці. Але можна і не дасягнуць нічога – можна проста ўяўляць сабе, што ты чагосьці дасягнуў, верыць у сваю пасьпяховасьць, для фармаваньня комплексу перавагі гэтага дастаткова. Сьверб можна суцішыць таксама, уявіўшы сябе ахвяраю – таксама пэўная кампэнсацыя.
Паколькі комплексу непаўнавартасьці пазбавіцца немагчыма, ён – наш спадарожнік да самага канца, рухавік няспыннай актыўнасьці індывіда. Такая вось матывацыя чалавечага жыцьця… Такая вось “незакамплексаванасьць”.
Цікава: куды б ні завяла нас пакручастая сьцежка псыхалёгіі, у канцы яе будзе стаяць Фройд, стваральнік псыхааналізу. Як Адлер, так і іншыя псыхолягі больш за ўсё не прымалі ў Фройду ягонага пансэксуалізму – імкненьню ўсё зьвесьці да падаўленых сэксуальных імпульсаў. Фройд падыгрываў сваім ворагам, называючы іх усіх “лятэнтнымі гомасэксуалістамі” і “параноікамі”. Гісторыя ведае некалькі ўсплёскаў цікавасьці да псыхааналізу і нават моды на яго, апошні – да псыхааналізу постфрайдысцкага кшталту, як на мяне, дык даволі сумнеўнага вынаходніцтва. Пакутуючы на дэпрэсіі, на адзіноту, на праблемы з камунікацыяй, людзі трацілі неверагодныя грошы, спадзеючыся на новых збаўцаў, сваіх псыхааналітыкаў.
Здаецца, час псыхааналізу мінае. Асаблівага посьпеху ён не дасягнуў. Людзі, якія акрыялі пасьля праходжаньня курсу псыхааналізу, рэдка задумваюцца пра тое, што пазытыўны эфэкт лячэньня дасягнуты выключна з адной прычыны: у чалавека зьявіўся суразмоўца, які за грошы цікавіцца табою і гатовы цябе выслухаць. О, у час крызісу рэлігіі гэта, відаць, было самым істотным, найлепшай тэрапіяй – адшукаць чалавека, перад якім можна спавядацца, які ўмее слухаць і нават шчыра цікавіцца падрабязнасьцямі твайго няшчаснага жыцьця…Праўда, бярэ ён шмат, высновы ён робіць дзіўныя, гэты псыхааналітык, але за магчымасьць распавесьці пра сябе, паказаць сваю брудную бялізну ад пялюшак да станікаў можна пацярпець і раскашэліцца. Хай робіць свае высновы, якімі б яны ні былі, галоўнае – выгаварыцца, і тады палягчае.
Лепш за ўсіх высьмеяў псыхааналіз Набокаў, нязломны вораг усіх фрайдысцкіх, постфрайдысцкіх і нэафрайдысцкіх тэорый. У “Лаліце”, рамане пра сапраўднае каханьне, пра “ускользающую красоту» перакананая прыхільніца псыхааналізу настаўніца Лаліты міс Прат так характарызуе галоўную гераіню ў размове зь яе айчымам:
“Яна ўсё яшчэ вагаецца, - сказала міс Прат, дэманструючы гэтае ваганьне адпаведным рухам карыцай усеяных рук, -- паміж дзьвюма зонамі: анальнай і генітальнай. Але ў аснове сваёй яна, вядома ж, чароўная дзяўчынка”.
“Прабачце, якімі зонамі?”–
перапытвае агаломшаны Гумбэрт, пачвара, якой, заўважым, між тым і ў галаву не прыходзіць прымяняць такія “навуковыя тэрміны” у дачыненьні да дзіцяці.
Толькі некалькі фрагмэнтаў з набокаўскіх інтэрвію:
“У псыхааналізе ёсьць нешта бальшавіцкае: унутраная паліцыя… Фрайдысты небясьпечныя для мастацтва: сымбалі забіваюць пачуцьцёвую асалоду, індывідуальныя летуценьні…”
“Псыхааналіз – адна з найвялікшых зьяваў махлярскага і д’ябальскага абсурду, якая навязваецца легкавернай публіцы…”
“Хай легкаверныя і пашлякі думаюць, што ўсе беды лечацца штодзённым прыкладваньнем грэцкіх мітаў да дзетародных органаў…”
“Сумныя, нецікавыя сны аўстрыйскага маньяка са старым парасонам…”
“Фройд цікавы для мяне як камічны пісьменьнік…”
“Заклапочаны стары Фройд, які спрабуе адчыніць дзьверы кончыкам парасона…”
Зрэшты, фрайдызм псыхалёгіяй даўно пераадолены, хаця заслугі пана з парасонам перад навукай прызнаныя ўсімі. Фройд, здаецца, трапіў туды,куды яму і прарочыў дарогу Набокаў – праўда, не ў камічныя пісьменьнікі, але ўсё ж у “хутчэй літаратары, чым вучоныя”. Псыхалёгія ўзяла з фрайдызму роўна столькі, колькі трэба – неахайна прабураную ім сьвідравіну ў падсьвядомае, і пачала абсталёўваць яе на свой густ і ў адпаведнасьці са сваімі патрэбамі. Мы, самі сабе псыхолягі, таксама бярэм з навуковага лексыкону тое, што здаецца нам карысным. Напрыклад, той самы “комплекс непаўнавартасьці”. “Комплекс” гучыць сур’ёзна і горда. Ня тое што “анальная і генітальная зоны”.
Літаратура – добры, хаця і рэдкаўжывальны сродак для таго, каб пераадольваць пракляты непераадольны комплекс. Згодна з Адлерам, і ён сам, і Шэксьпір, і Бальзак, і Фройд, і аўтар геніяльнай “Лаліты”, і спадарыня Пыркала з грузінскім драматургам – усе яны, апрача іншых матываў да творчасьці, мелі яшчэ і гэты, бадай, галоўны – пошук праславутай звышкампэнсацыі. Праблема і парадокс у тым, што і сучасныя псыхолягі, займаючыся комплексам непаўнавартасьці ў сваіх пацыентаў, робяць гэта з мэтай пацешыць сваё ўнутранае, ненасытнае, адкрытае Адлерам боства. Адсюль – недавер да псыхалёгіі ў шэрагах тых самых народных масаў, якія так любяць слова “незакамплексаваны”. Псыхолягі – прадстаўнікі дужа ўмоўнай навукі. Можа, таму яны так непераканаўча і часьцей за ўсё сьмешна выглядаюць, скажам, на тэлеэкране?
Уявім сабе адно немудрагелістае тэлевізійнае ток-шоў.
Увогуле, псыхолягаў часта запрашаюць на такія размовы ў жывым этэры, дзе яны выконваюць ролю так званых экспэртаў – звычайна разам зь юрыстам, пісьменьнікам, чыноўнікам і яшчэ кімсьці, асобай бяз пэўнага занятку, але з васьмю клясамі адукацыі і багатым жыцьцёвым досьведам – умоўна назавем гэтую асобу “Бывалы”. Тэма перадачы абазначаная, гледачы сарамліва патрымаліся за мікрафон вядучага і нагаварылі туды зь перапуду рознай жыцейска-дылетанцкай глупоты. Надыходзіць час экспэртаў.
Праўніку няма чаго баяцца: законы звычайна не пакідаюць месца для двухсэнсоўнасьці, і таму юрыст выкажацца суха, але жвавенька і па справе. Пісьменьнік у кожным разе навярзе чаго-небудзь, ад яго не чакаюць пэўнасьці, усё можна сьпісаць на творчую натуру, ён можа і наблытаць што-небудзь, і анэкдот распавесьці – ніхто не пакрыўдзіцца.Чыноўнік змрочна скажа пра нястомны клопат дзяржавы, няправільна паставіць націск у слове “наркаманія” і прывядзе пару-тройку зазубраных лічбаў. Бывалы ўжо даўно трасецца ад нецярпеньня і круціць вачыма, вядучы чамусьці заўжды сымпатызуе менавіта гэтаму герою, мо таму, што гэта чалавек з народу – для якога, уласна, усё і здымаецца, а мо таму, што Бывалы дзякуючы сваёй бываласьці роўны суме ўсіх астатніх гасьцей. Слова даецца Бываламу: “А вот са мной, помню, быў случай…” Студыя слухае, пакашліваючы. Пісьменьнік калупаецца ў носе, юрыст разглядвае пазногці, вядучы цынічна пасьміхаецца. Нарэшце мікрафон бярэ псыхоляг.
Тое, што ён гаворыць, адразу выклікае жаданьне яму запярэчыць. Не таму, што няправільна, а таму, што гаворыць ён на тэмы, у якіх кожны ўпотай лічыць сябе адмыслоўцам – ад Бывалага да бабулькі, якая сядзіць у верхнім радзе. Тое, што прамаўляе псыхоляг, гучыць проста банальна. Але ён не чыноўнік, яму не даруюць. У душы (якую, уласна, і дасьледуе паважаны экспэрт) кожнаму ўдзельніку дыскусіі хацелася б заткнуць рот гэтаму махляру і выгукнуць: “Лекару, вылечыся сам!” Псыхоляг нібыта перакладае і так усім зразумелыя рэчы на нейкую штучную мову. Ад яго чакалі большага; тое, што ён гаворыць, мог бы сказаць кожны – сваімі словамі.
Ён адчувае нядобрыя флюіды, якія ідуць ад мільёнаў тэлегледачоў. У паніцы ён хоча выказацца як мага больш даступна – і ад гэтага адчуваньне банальнасьці ўзмацняецца.Псыхоляг спрабуе пачаць салідна – здалёк, але перадача няўхільна набліжаецца да заканчэньня. Вядучы нецярпліва перапыняе яго на паўслове. Больш псыхолягу мікрафона не даюць. Так і сядзіць ён моўчкі ў сваім фатэлі да самага канца шоў, вясельны генэрал, беспасажніца, махляр, ахвяра тэлевізійнага фармату, байструк Зыгмунда Фройда.
Псыхоляг – экспэрт, якому ў бедных аграрных краінах (якія маскуюцца пад індустрыяльныя) схільныя давяраць найменш. Тут насельніцтва трымаецца за саху і за свае звыклыя татэмы. Астроляг выклікаў бы ў публікі значна большы давер і большую спагаду. Віна псыхоляга ў тым, што ён лезе да нас у душу, маючы такую самую. З тымі самымі комплексамі.
Хірург мае такія самыя ўнутраныя органы, як і мы, але гэта ўсё цялеснае, пругкае, цёплае, крывавае, сваё. Хірург мацае гэта рукамі, кранае скальпэлем. А чым можна памацаць душу? Душа – занадта тонкая матэрыя, мала хто верыць, што яе можна разрэзаць, дастаць зь яе пухліну і наноў зашыць. Чалавек створаны для таго, каб мучыцца душою, думаем мы, і псыхоляг тут бясьсільны. Дакладней, кожны з нас – сам сабе псыхоляг. Веды ў гэтай галіне залежаць ад досьведу, ад абазнанасьці ў людзях, дыплём – ды які там дыплём, пражытыя гады – вось нашая “корачка”. Мы ўсе – Бывалыя.
У прафэсійным псыхолягу нас раздражняе многае, асабліва тое, што пад псыхолягам няма цьвёрдага грунту ў выглядзе нейкай агульнапрынятай тэорыі, пасад псыхоляга сатканы зь цёмных гіпотэзаў і празрыстага этэру эмпірыкі. Псыхалёгія – адносна маладая навука, незалежнасьць ад філязофіі яна атрымала нейкія паўтары-дзьве сотні гадоў таму. Што б ні спыталі ў псыхоляга, ён пачне адказ з таго, што існуюць розныя пункты гледжаньня на гэты конт, што, можа, і праўда, але выглядае сьмешна.
Людзі наогул перасталі давяраць навуцы. Аляксандар Геніс пісаў: “Сёньня складаецца больш гараскопаў, чым трыста гадоў таму; кожны трэці амэрыканец верыць у рэінкарнацыю, кожны чацьверты – у анёлаў, і ўсе сумняваюцца ў здольнасьці навукі стварыць пераканаўчую карціну сьвету”.
Аналізуючы нашыя эмоцыі, учынкі, паводзіны, псыхоляг ускладняе задачы, разьвязваньне якіх здаецца нам відавочным. Псыхоляг ніколі не называе рэчы сваімі імёнамі – як тая расейская барыня, якая не смаркаецца, а “аблягчае нос”, ён будзе прыдумляць гідкія эўфэмізмы, ён усё перакуліць дагары нагамі; ён ніколі не назаве баязьліўца баязьліўцам, а толькі “чалавекам, схільным да фобіі”. Маньяк-злачынца для псыхоляга – “траўмаваны”, забойца “дзейнічае ў стане афэкту”,а жаночая сьцярвознасьць – нейкая “фрустрацыя”. Уся гэтая лаціна гучыць як апраўданьне. Апраўданьне псыхоляга ў сваёй бездапаможнасьці і апраўданьне ім чалавечага зла, якое павінна быць пакарана. Дзякуючы псыхолягам самым жахлівым злачынцам пасьля мэдычнай экспэртызы часта захоўваюць жыцьцё. Ну, і ўрэшце мы, вядома ж, ня любім атаясамліваць сябе з аб’ектам псыхалягічнай навукі. Псыхоляг – для псыхаў, псыхоляг – гэта Навінкі, лічыць большасьць людзей, а мы не такія, мы здаровыя, проста стомленыя.
Народ наогул рэдка прызнаецца ў тым, што мае комплексы. Гэта цяжка зрабіць і паасобку, і стоячы ў натоўпе. А комплексы жывуць: узяць хаця б комплекс этнічнае непаўнавартасьці. Страх напісаць у пашпарце сваё імя па-беларуску, страх застацца незалежнымі, страх аддаць дзіця ў беларускую клясу, страх пакрыўдзіць старэйшага брата, страх перад нацыянальнымі сымбалямі, страх перад уласнай гісторыяй. Ці комплекс непаўнавартасьці клясавай: страх быць багатым, страх перад пасьпяховасьцю. Наогул: страх вытыркацца з натоўпу. Толькі гэтыя комплексы, у адрозьненьне ад адкрытага доктарам Адлерам, можна перамагчы. Галоўнае тут – не камплексаваць.
І не марудзіць. Бо раптам, нібыта зь ніадкуль, на арэну выйдзе чалавек, комплекс непаўнавартасьці якога стане ўсенародным комплексам, усенародным клопатам, усенародным болем: правінцыяльны расейскі адвакат, ці аўстрыйскі яфрэйтар-мастак, ад якога доктар Адлер калісьці абачліва ўцёк у Амэрыку, ці мардаты італьянскі журналіст-бабнік, ці хітры пэкінскі бібліятэкар… Ці – ахвяруем маштабам -- хаця б сьціплы беларускі калгасьнік. І запатрабуе ад нас кампэнсацыі.
Клясычнае, традыцыйнае, стрыманае, уніклівае, пераборлівае “незакамплексаваным” быць ня можа. Хаця б таму, што “незакамплексаванасьць” – гэта панятак з найноўшага часу, з эпохі росквіту навукова-папулярнага жанру, калі кухарка, якая калісьці высьветліла, што можа кіраваць дзяржавай, запісалася нарэшце ў бібліятэку. Нікому ня прыйдзе ў галаву назваць “незакамплексаванымі”, напрыклад, Шэксьпіра, По, Бальзака, Кафку. Затое невядомую мне Пыркала – калі ласка.
“Незакамплексаваны”, “комплекс”, “камплексаваць”, “комплекс непаўнавартасьці” – гэтыя словы, узятыя зь лексыкону псыхолягаў, увайшлі ў мову нават далёкіх ад навукі людзей і, як гэта часта бывае,
“Комплекс” гучыць сур’ёзна і горда.
Нам так хочацца выглядаць разумнейшымі, чым мы ёсьць. Разумнейшымі і мацнейшымі. Дзеля дасягненьня гэтай высакароднай мэты мы, не камплексуючы, гатовыя нацягаць у кучу навуковых тэрмінаў і забіваць імі тых, хто нас ня цэніць. Але паводле псыхалёгіі кожны з нас закамплексаваны, кожны пакутуе на комплекс непаўнавартасьці. Ад нараджэньня і да сьмерці нас мучыць непрызнаньне. І кожны ў душы марыць калі-небудзь “раскамплексавацца”.
Зьяўленьню тэрміну “комплекс непаўнавартасьці” мы абавязаныя псыхолягу Альфрэду Адлеру. Аўстрыйскаму, якому ж яшчэ. Спачатку ён быў прыхільнікам і добрым знаёмым Фройда, нават уваходзіў у Венскае псыхааналітычнае таварыства.
Комплекс выцясьняецца ў несьвядомае, але ніколі ўжо не зьнікае.
Калі Адлеру было тры гады, ён спаў у адным ложку са сваім малодшым братам і неяк раніцай таго брата знайшлі мёртвым. А калі доктару Адлеру было пяць, ён сам ледзь не памёр ад пнэўманіі. Дзяцінства, такім чынам, было для Адлера зусім не ружовым. Менавіта Адлер, дасьледуючы псыхіку чалавека, прыйшоў да высновы, што, хутчэй за ўсё, кожнае дзіця мае комплекс непаўнавартасьці – гэта значыць, дзіця адчувае сябе слабым, безабаронным, самотным і нікчэмным у сьвеце высокіх, магутных і усёведных дарослых. І нават калі такое становішча не ўскладняецца абыякавасьцю і жорсткасьцю гэтых гігантаў, комплекс той усё адно існуе. З часам, калі дзіця падрастае, комплекс выцясьняецца ў несьвядомае, але ніколі ўжо не зьнікае.
Усё наступнае, дарослае жыцьцё чалавека, паводле Адлера, – гэта змаганьне з комплексам непаўнавартасьці, несьвядомае імкненьне да звышкампэнсацыі. Чалавек ці мае недахопы, ці прыпісвае іх сабе – неістотна, гэта так ці інакш нас гняце ў выглядзе таго самага комплексу. Усё, што чалавек зьдзяйсьняе, ён робіць для перамогі над комплексам: праца, кар’ера, усе чалавечыя камунікацыі, прага да ўлады, імкненьне да прызнаньня, панаваньня, творчасьць, вечны пошук свайго месца пад сонцам. У тых, хто чагосьці дасягае, разьвіваецца комплекс перавагі – адваротны бок комплексу непаўнавартасьці. Але можна і не дасягнуць нічога – можна проста ўяўляць сабе, што ты чагосьці дасягнуў, верыць у сваю пасьпяховасьць, для фармаваньня комплексу перавагі гэтага дастаткова. Сьверб можна суцішыць таксама, уявіўшы сябе ахвяраю – таксама пэўная кампэнсацыя.
Паколькі комплексу непаўнавартасьці пазбавіцца немагчыма, ён – наш спадарожнік да самага канца, рухавік няспыннай актыўнасьці індывіда. Такая вось матывацыя чалавечага жыцьця… Такая вось “незакамплексаванасьць”.
Цікава: куды б ні завяла нас пакручастая сьцежка псыхалёгіі, у канцы яе будзе стаяць Фройд, стваральнік псыхааналізу. Як Адлер, так і іншыя псыхолягі больш за ўсё не прымалі ў Фройду ягонага пансэксуалізму – імкненьню ўсё зьвесьці да падаўленых сэксуальных імпульсаў. Фройд падыгрываў сваім ворагам, называючы іх усіх “лятэнтнымі гомасэксуалістамі” і “параноікамі”. Гісторыя ведае некалькі ўсплёскаў цікавасьці да псыхааналізу і нават моды на яго, апошні – да псыхааналізу постфрайдысцкага кшталту, як на мяне, дык даволі сумнеўнага вынаходніцтва. Пакутуючы на дэпрэсіі, на адзіноту, на праблемы з камунікацыяй, людзі трацілі неверагодныя грошы, спадзеючыся на новых збаўцаў, сваіх псыхааналітыкаў.
Здаецца, час псыхааналізу мінае. Асаблівага посьпеху ён не дасягнуў. Людзі, якія акрыялі пасьля праходжаньня курсу псыхааналізу, рэдка задумваюцца пра тое, што пазытыўны эфэкт лячэньня дасягнуты выключна з адной прычыны: у чалавека зьявіўся суразмоўца, які за грошы цікавіцца табою і гатовы цябе выслухаць. О, у час крызісу рэлігіі гэта, відаць, было самым істотным, найлепшай тэрапіяй – адшукаць чалавека, перад якім можна спавядацца, які ўмее слухаць і нават шчыра цікавіцца падрабязнасьцямі твайго няшчаснага жыцьця…
Здаецца, час псыхааналізу мінае.
Лепш за ўсіх высьмеяў псыхааналіз Набокаў, нязломны вораг усіх фрайдысцкіх, постфрайдысцкіх і нэафрайдысцкіх тэорый. У “Лаліце”, рамане пра сапраўднае каханьне, пра “ускользающую красоту» перакананая прыхільніца псыхааналізу настаўніца Лаліты міс Прат так характарызуе галоўную гераіню ў размове зь яе айчымам:
“Яна ўсё яшчэ вагаецца, - сказала міс Прат, дэманструючы гэтае ваганьне адпаведным рухам карыцай усеяных рук, -- паміж дзьвюма зонамі: анальнай і генітальнай. Але ў аснове сваёй яна, вядома ж, чароўная дзяўчынка”.
“Прабачце, якімі зонамі?”–
перапытвае агаломшаны Гумбэрт, пачвара, якой, заўважым, між тым і ў галаву не прыходзіць прымяняць такія “навуковыя тэрміны” у дачыненьні да дзіцяці.
Толькі некалькі фрагмэнтаў з набокаўскіх інтэрвію:
“У псыхааналізе ёсьць нешта бальшавіцкае: унутраная паліцыя… Фрайдысты небясьпечныя для мастацтва: сымбалі забіваюць пачуцьцёвую асалоду, індывідуальныя летуценьні…”
“Псыхааналіз – адна з найвялікшых зьяваў махлярскага і д’ябальскага абсурду, якая навязваецца легкавернай публіцы…”
“Хай легкаверныя і пашлякі думаюць, што ўсе беды лечацца штодзённым прыкладваньнем грэцкіх мітаў да дзетародных органаў…”
“Сумныя, нецікавыя сны аўстрыйскага маньяка са старым парасонам…”
“Фройд цікавы для мяне як камічны пісьменьнік…”
“Заклапочаны стары Фройд, які спрабуе адчыніць дзьверы кончыкам парасона…”
Зрэшты, фрайдызм псыхалёгіяй даўно пераадолены, хаця заслугі пана з парасонам перад навукай прызнаныя ўсімі. Фройд, здаецца, трапіў туды,
Галоўнае – выгаварыцца, і тады палягчае.
Літаратура – добры, хаця і рэдкаўжывальны сродак для таго, каб пераадольваць пракляты непераадольны комплекс. Згодна з Адлерам, і ён сам, і Шэксьпір, і Бальзак, і Фройд, і аўтар геніяльнай “Лаліты”, і спадарыня Пыркала з грузінскім драматургам – усе яны, апрача іншых матываў да творчасьці, мелі яшчэ і гэты, бадай, галоўны – пошук праславутай звышкампэнсацыі. Праблема і парадокс у тым, што і сучасныя псыхолягі, займаючыся комплексам непаўнавартасьці ў сваіх пацыентаў, робяць гэта з мэтай пацешыць сваё ўнутранае, ненасытнае, адкрытае Адлерам боства. Адсюль – недавер да псыхалёгіі ў шэрагах тых самых народных масаў, якія так любяць слова “незакамплексаваны”. Псыхолягі – прадстаўнікі дужа ўмоўнай навукі. Можа, таму яны так непераканаўча і часьцей за ўсё сьмешна выглядаюць, скажам, на тэлеэкране?
Уявім сабе адно немудрагелістае тэлевізійнае ток-шоў.
Увогуле, псыхолягаў часта запрашаюць на такія размовы ў жывым этэры, дзе яны выконваюць ролю так званых экспэртаў – звычайна разам зь юрыстам, пісьменьнікам, чыноўнікам і яшчэ кімсьці, асобай бяз пэўнага занятку, але з васьмю клясамі адукацыі і багатым жыцьцёвым досьведам – умоўна назавем гэтую асобу “Бывалы”. Тэма перадачы абазначаная, гледачы сарамліва патрымаліся за мікрафон вядучага і нагаварылі туды зь перапуду рознай жыцейска-дылетанцкай глупоты. Надыходзіць час экспэртаў.
Праўніку няма чаго баяцца: законы звычайна не пакідаюць месца для двухсэнсоўнасьці, і таму юрыст выкажацца суха, але жвавенька і па справе. Пісьменьнік у кожным разе навярзе чаго-небудзь, ад яго не чакаюць пэўнасьці, усё можна сьпісаць на творчую натуру, ён можа і наблытаць што-небудзь, і анэкдот распавесьці – ніхто не пакрыўдзіцца.
Чым можна памацаць душу?
Тое, што ён гаворыць, адразу выклікае жаданьне яму запярэчыць. Не таму, што няправільна, а таму, што гаворыць ён на тэмы, у якіх кожны ўпотай лічыць сябе адмыслоўцам – ад Бывалага да бабулькі, якая сядзіць у верхнім радзе. Тое, што прамаўляе псыхоляг, гучыць проста банальна. Але ён не чыноўнік, яму не даруюць. У душы (якую, уласна, і дасьледуе паважаны экспэрт) кожнаму ўдзельніку дыскусіі хацелася б заткнуць рот гэтаму махляру і выгукнуць: “Лекару, вылечыся сам!” Псыхоляг нібыта перакладае і так усім зразумелыя рэчы на нейкую штучную мову. Ад яго чакалі большага; тое, што ён гаворыць, мог бы сказаць кожны – сваімі словамі.
Ён адчувае нядобрыя флюіды, якія ідуць ад мільёнаў тэлегледачоў. У паніцы ён хоча выказацца як мага больш даступна – і ад гэтага адчуваньне банальнасьці ўзмацняецца.
Кожны з нас – сам сабе псыхоляг.
Псыхоляг – экспэрт, якому ў бедных аграрных краінах (якія маскуюцца пад індустрыяльныя) схільныя давяраць найменш. Тут насельніцтва трымаецца за саху і за свае звыклыя татэмы. Астроляг выклікаў бы ў публікі значна большы давер і большую спагаду. Віна псыхоляга ў тым, што ён лезе да нас у душу, маючы такую самую. З тымі самымі комплексамі.
Хірург мае такія самыя ўнутраныя органы, як і мы, але гэта ўсё цялеснае, пругкае, цёплае, крывавае, сваё. Хірург мацае гэта рукамі, кранае скальпэлем. А чым можна памацаць душу? Душа – занадта тонкая матэрыя, мала хто верыць, што яе можна разрэзаць, дастаць зь яе пухліну і наноў зашыць. Чалавек створаны для таго, каб мучыцца душою, думаем мы, і псыхоляг тут бясьсільны. Дакладней, кожны з нас – сам сабе псыхоляг. Веды ў гэтай галіне залежаць ад досьведу, ад абазнанасьці ў людзях, дыплём – ды які там дыплём, пражытыя гады – вось нашая “корачка”. Мы ўсе – Бывалыя.
У прафэсійным псыхолягу нас раздражняе многае, асабліва тое, што пад псыхолягам няма цьвёрдага грунту ў выглядзе нейкай агульнапрынятай тэорыі, пасад псыхоляга сатканы зь цёмных гіпотэзаў і празрыстага этэру эмпірыкі. Псыхалёгія – адносна маладая навука, незалежнасьць ад філязофіі яна атрымала нейкія паўтары-дзьве сотні гадоў таму. Што б ні спыталі ў псыхоляга, ён пачне адказ з таго, што існуюць розныя пункты гледжаньня на гэты конт, што, можа, і праўда, але выглядае сьмешна.
Людзі наогул перасталі давяраць навуцы. Аляксандар Геніс пісаў: “Сёньня складаецца больш гараскопаў, чым трыста гадоў таму; кожны трэці амэрыканец верыць у рэінкарнацыю, кожны чацьверты – у анёлаў, і ўсе сумняваюцца ў здольнасьці навукі стварыць пераканаўчую карціну сьвету”.
Аналізуючы нашыя эмоцыі, учынкі, паводзіны, псыхоляг ускладняе задачы, разьвязваньне якіх здаецца нам відавочным. Псыхоляг ніколі не называе рэчы сваімі імёнамі – як тая расейская барыня, якая не смаркаецца, а “аблягчае нос”, ён будзе прыдумляць гідкія эўфэмізмы, ён усё перакуліць дагары нагамі; ён ніколі не назаве баязьліўца баязьліўцам, а толькі “чалавекам, схільным да фобіі”. Маньяк-злачынца для псыхоляга – “траўмаваны”, забойца “дзейнічае ў стане афэкту”,
Галоўнае – не камплексаваць.