Першы раз Іван Крук падаў заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў складзе васьмі чалавек. Падчас паседжаньня камісіі ён даведаўся, што трое сябраў забралі свае заявы.
Іван Крук цытуе рашэньне выбарчай камісіі:
Крук: “Адпаведна артыкулу 65 ВК РБ рашылі адмовіць у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Івана Крука, паколькі пры фармаваньні ініцыятыўнай групы быў парушаны прынцып свабоднага ўдзелу ў выбарах. Старшыня камісіі — Вадкевіч, сакратар — Грабоўская”.
У размове з тымі, хто забраў свае заявы, Іван Крук высьветліў, што на людзей націснулі супрацоўнікі райвыканкаму.
Крук: “На іх ціснулі рознымі шляхамі, казалі, што яны ідуць супраць райвыканкаму, што Крук — гэта апазыцыя. І вы, маўляў, будзеце мець праблемы і на працы, і па месцы жыхарства — запішам вас у “чорныя сьпісы”.
Сёньня Івану Круку ізноў адмовілі ў рэгістрацыі, нягледзячы на тое, што ў сьпісе ініцыятыўнай групы налічвалася 4 чалавекі, а дастаткова толькі трох. Чыноўнікі спаслаліся на той самы артыкул выбарчага кодэксу.
Кіраўнік абласной арганізацыі АГП Юры Істомін лічыць, што не рэгіструюць І.Крука выключна з палітычных матываў.
Істомін: “Я думаю, што ў Астраўцы зараз гарачая сытуацыя з будаўніцтвам АЭС. І гэтае палітычнае рашэньне — нерэгістрацыі ініцыятыўных груп нашых сябраў партыі — гэта фактычна забарона размаўляць актывістам зь людзьмі падчас выбарчай кампаніі”.
Сёньня пасьля падачы скаргі ў абласную тэрытарыяльную камісію зарэгістравалі другога астравецкага актывіста — Мікалая Ўласевіча. Яму адмовілі ў рэгістрацыі з той прычыны, што ён падаў заяву ў камісію не асабіста і сам не прысутнічаў на паседжаньні.
Тыдзень таму забраў заяву з выбарчай камісіі яшчэ адзін актывіст АГП зь вёскі Гудагай Астравецкага раёну, Віталь Зайнчкоўскі.
Нашаму радыё ён сказаў, што да яго дадому прыяжджаў намесьнік старшыні райвыканкаму Міхал Зімніцкі і доўга размаўляў з бацькамі. Пасьля размовы, зь яго слоў, бацькі загадалі яму забраць заяву.