Год таму, з 13-га на 14-ае лютага 2009-га году, на сайце "Свабоды" стартаваў унікальны для беларускіх СМІ праект "Дзень блогера". Такім чынам "Свабодзе" па праву належыць гонар быць піянэрам у справе далучэньня беларускай мэдыяпрасторы да агульнасусьветнай тэндэнцыі, што палягае ў прызнаньні блогасфэры з боку традыцыйных СМІ "законнай" інфармацыйнай сілай і супрацоўніцтве зь ёй. Для абодвух бакоў гэта было важным крокам і мела свае неаспрэчныя плюсы.
Беларускі блогер пакуль што досыць скептычна ацэньвае сваю значнасьць, сарамяжліва прыніжае яе. Неаднойчы, працуючы над аглядамі блогасфэры, мне даводзілася сутыкацца зь непаразуменьнем і кпінамі. Напрыклад, блогер japgor выславіўся быў гэткім чынам:
"Воля ваша, але агляд блогасфэры - нейкі гранічна бессэнсоўны занятак. Гэта ўсё роўна як пераказваць тое, хто каму ўчора ў краме што распавёў".
Самакрытычнасьць - якасьць пахвальная. Аднак гэткая ацэнка падыходзіць не для ўсіх блогаў, многія зь якіх уяўляюць сабой крыніцу арыгінальных выказваньняў, рэдка сустраканых у будзённай офлайнавай рэчаіснасьці. Зрэшты, жывыя, нефарматаваныя галасы вуліцы цікавыя ў любым выпадку. Узяць хаця б суполку "Падслухана ў Беларусі", дзе фіксуецца няўзнак кінутае, выпадкова пачутае. Яна створаная адносна нядаўна і пакуль што ня так часта абнаўляецца, але ўжо даволі шмат можа распавесьці чытачу пра паўсядзённую сьвядомасьць і несьвядомае беларусаў. Ацаніце:
"Сяльмаг. Па нарэзанай на прылаўку каўбасе поўзаюць мухі. Нясьвежага выгляду вітрына. З гэтай вітрыны прадавачка вымае рабрынкі і ўзважвае для мужчыны-пакупніка.
Убачыўшы на рабрынках нейкую жыўнасьць і спужаўшыся, той крычыць: ПРУСАК!
Прадавачка, разгледзеўшы жыўнасьць і спакойна ўсьміхаючыся: Што вы, гэта не прусак, а павучок. Павучкі добрыя навіны прыносяць.
Прыбіральшчыца (праходзячы міма): Такі вялікі, а павучка спужаўся".
Хіба ж гэта не прыўкрасна? Ці не яскрава сьведчыць пра беларускі нацыянальны характар? Па-мойму, дык яскравей, чым этнаграфічныя даведнікі.
За працытаваным вышэй выказваньнем japgor'а, апроч іншага, стаіць захаваная высокая павага да традыцыйных СМІ, якім нібыта не прыстала "апускацца" да такой несур'ёзнай зьявы, як блогасфэра. А значыць, "Свабода", прадаставіўшы ўласную пляцоўку блогерам, у пэўным сэнсе падзялілася зь імі сваім аўтарытэтам. І, мажліва, дапамагла частцы блогераў усьвядоміць, што яны ня проста так, бібікі б'юць ды семкі на лаўцы лузгаюць у працоўны поўдзень, а ствараюць важкі vox populi.
Каб у нас журналісты мелі нейкую ўладу, пра блогераў можна было б сказаць, што яны - пятая ўлада.
Хаця чаму "можна было б"? На іхным рахунку ўжо ёсьць сякія-такія грамадзянскія перамогі. Гэта і скандал, узьняты ў 2008 годзе праз суполку minsk_by блогерам phantom4 з нагоды ўтворанага ДАІ "жывога шчыта" на трасе Менск-Мікашэвічы, і абястлушчаны кефір, які стаў пагалоскай, вернуты ў беларускія крамы, дзякуючы намаганьням блогера lipkovich (аднаго зь першых васьмі ўдзельнікаў "Дню блогера"), інвалідны вазок з электрапрывадам для блогеркі michalinka (удзельніцы заключнага "Дню блогера" у мінулым годзе), набыты за грошы, сабраныя ў блогасфэры з ініцыятывы блогеркі burbalka (удзельніца "Дню блогера" у кастрычніку 2009-га).
Зусім нямала, як для адносна невялікай і яшчэ ня вельмі ўпэўненай у сабе блогасфэры.
Дзеля справядлівасьці варта адзначыць, што блогасфэра - гэта ўсё-ткі ня збор "неабыякавых маладзёнаў", грамадзянская актыўнасьць - усьцешная, але факультатыўная праява ейнай жыцьцядзейнасьці. Дарэчы, сярод 64 блогераў, зь якімі "Свабода" пазнаёміла сваіх чытачоў цягам мінулага года, непасрэднае або хаця б апасродкаванае дачыненьне да беларускага палітыкуму мела ўсяго 8 чалавек.
Вядомы расейскі паліттэхноляг Глеб Паўлоўскі, разважаючы пра блогасфэру, сказаў, што калі б у СССР былі блогі, ён існаваў бы і дасюль. Як былы інтэлігент-дысідэнт, Глеб Алегавіч галоўную заслугу (або віну) за развал Савецкага Саюзу ўскладае на сваё кола - мяцежную інтэлігенцыю. І лічыць, што яна, задаволіўшы свае неспатоленыя жаданьні "гарманальнай тэрапіяй" блогінгу, аддаўшыся празь яго "неўтаймаванай сацыяльнасьці", ужо ня рыпалася б.
Паколькі ж блогасфэры тады не існавала, інтэлігенцыя нібыта змушана занялася "палітыкай" і, меджду протчым, абрынула "Імпэрыю Зла".
Што да беларускай інтэлігенцыі, яна, паводле словаў удзельніка "Дня блогера" у сакавіку 2009-га Сяргея Харэўскага, ня будзь у яе блогасфэры, прыйшла б у роспач і адчай, і... нават ня ведаю, чым бы ўсё скончылася:
"Часам здаецца, што ўжо прайграна ўсё. Не застаецца ў Беларусі тэмаў, у якіх бы гучала нота аптымізму. Чаго б тое ні тычылася — месца мастацтва ў беларускім грамадзтве, ролі асьветы і адукацыі, помнікаў старасьветчыны ці лёсу нашага лесу. У нас скрадаюць і нашую спадчыну, і нашую будучыню.
Каб не было магчымасьці праз глябальнае павуціньне Інтэрнэту стасавацца з аднадумцамі й паплечнікамі ў цэлым сьвеце — як не апусьціцца да адчаю ад відовішча ўсяго, што робіцца ў нашым доме?
Але ў такія дні сумневаў, у дні нязносных роздумаў пра наканаваньні для маёй Айчыны, — толькі, бадай, ты адзіны мне падтрымка й апірышча, магутны, праўдзівы і вольны Інтэрнэт!)))"
Занятак палітыкай ня ёсьць асноўным прызначэньнем блогера. Асноўнае прызначэньне homo blogens, мусібыць, ня надта адрозьніваецца ад асноўнага прызначэньня ягонага субрата homo sapiens, і яно зьяўляецца такой самай таямніцай. Якую кожны разгадвае паводле свайго ўяўленьня.
Расейскі пісьменьнік і па сумяшчальніцтве папулярны блогер Дзьмітры Горчаў пісаў у сваім апавяданьні, якое так і называлася - "Прызначэньне":
"Насамрэч даведацца пра сваё Прызначэньне ня надта складана: калі чалавек робіць нешта проста так, не за грошы, і ўвогуле нікому гэта на хрэн не патрэбна, гэта азначае, што вось гэта самае і ёсьць яго сапраўднае... Ад іншых заняткаў выкананьне Прызначэньня адрозьніваецца тым, што ўзнагарода за яго выкананьне ніякая на Зямлі не прадугледжана, потым будзе ўзнагарода, пасьля Сьмерці або наогул ня будзе, не галоўнае гэта. Але каб выконваць Прызначэньне, чалавеку ж трэба нешта есьць, жыць неяк. Вось і займаецца ён рознай нуднай лухтой, за якую ўзнагарода, наадварот, належыць адразу ж або, у скрайнім выпадку, у панядзелак. Але і гэта ў чалавека атрымліваецца кепска, таму што вось займаецца чалавек нуднай лухтой, займаецца і раптам адчувае, што пара выконваць Прызначэньне. У гэтым выпадку ён абавязаны неадкладна ўсё кінуць, паслаць усіх падалей, адключыць тэлефон і выконваць.
Таму што гэта наогул адзіная прычына, па якой ён тут знаходзіцца, няма болей ніякіх іншых і ня будзе.
А людзі барабаняць у дзьверы, разьдзіраюць тэлефон, крычаць, стукаюць на яго па стале кулаком і не даюць яму грошай. Таму што самі яны дык Прызначэньне сваё выконваюць дрэнна, абы як — сям'я ў іх, дзеці, дзялы, цешча злая, праца, часу мала. І калі яны бачаць чалавека, які выконвае Прызначэньне спраўна, іх тут жа душыць Жаба. Таму што яны добра ведаюць, што бывае з чалавекам, які ня выканаў Прызначэньне. Ну, ці здагадваюцца...".
Здаецца, тое акурат пасуе да блогераў. Вядома, не да ўсіх, ёсьць такія, што толькі прыкідваюцца імі. Ведучы блог гэтак жа сама, як тантрычны ёг уступае ў зносіны з жанчынай - зь нейкай трэцяй мэтай. У выпадку тантрычнага ёга гэта можа быць "пашырэньне сьвядомасьці", "абуджэньне жыцьцёвай энэргіі", "прачыстка чакраў", карацей, падступны ёг нахабна выкарыстоўвае жанчыну пад маркай добрых намераў.
Падобным чынам фальшывы блогер можа весьці журнал толькі ад няма чаго рабіць, неахайна і безадказна плодзячы ў блогасфэры "белы шум" ды павялічваючы колькасьць інфармацыйнага сьмецьця. Або выкарыстоўваць яго ў якасьці другараднага і пабочнага (ці то дапаможнага і службовага) прыдатку да дзейнасьці, якую ўважае за асноўную. Нарэшце, крый божа, зарабляць на блогінгу грошы.
Калі першых і другіх, як і ўсюды, даволі шмат у беларускай блогасфэры, апошнія - вельмі рэдкая зьява ў нашых краях. Бадай, не Амэрыка, дзе, кажуць, з 20 млн блогераў 1,7 млн зарабляюць на сваім блогу, а для 452 тыс уласны блог зьяўляецца асноўнай крыніцай даходу. Блогерка curiousolga, былая супрацоўніца газэты "Беларусь Сегодня", гераіня пазамінулай аблогі - адна з такіх белых варонаў у белблогасфэры, што наважылася зьмяшчаць рэклямныя матэрыялы ў сваіх допісах. Ну, зразумела, пасьля працы ў "Саўбелцы" ужо ўсё можна.
Але гаворка не пра іх, а пра сапраўдных блогераў. Якія цалкам аддаюцца сваім блогам. Ня тое што праводзяць тут увесь свой час, проста выкладваюцца напоўніцу. "Шчодрай рукой выкідваючы сваё слова ў шырокую масу", - кажа ўдзельнік травеньскага "Дню блогера" Канстанцін Чарнец. "Каб хорам разам з астатнімі жыхарамі Жывога Журналу прасьпяваць пра сябе і пра наш час", - падхоплівае ўдзельніца апошняга "Дню блогера" у мінулым годзе dolka777.
Менавіта гэта стракатае шмат- і рознагалосьсе, новыя рытмы, танальнасьці, абэртоны, мадуляцыі прынесьлі блогеры на "Свабоду". Узбагаціўшы яе гучаньне і зрабіўшы яго яшчэ больш свабодным.
Прыходзьце яшчэ!
І не апранайце, калі ласка, строгіх гарнітураў - каб "адпавядаць", не падганяйце сябе пад уяўны належны стандарт. Прыходзьце такімі, якімі вы ёсьць, прыслухоўваючыся да рытму ўласнага барабану, ці што там у вас гучыць.
БЕССЭНСОЎНЫ ЗАНЯТАК?

ПЯТАЯ ЎЛАДА?

ПРЫЗНАЧЭНЬНЕ?

ПРЫХОДЗЬЦЕ ЯШЧЭ!