Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНФ ініцыюе рэфэрэндум пра аўтамабільнае мыта


У Менскі гарвыканкам пададзена заяўка на правядзеньне 28 лютага сходу ініцыятыўнай групы па правядзеньні агульнанацыянальнага рэфэрэндуму.


Паводле рашэньня партыі БНФ плянуецца правесьці плебісцыт наконт павышэньня мыта на аўтамабілі ў рамках Мытнага саюзу.

Партыя БНФ, а таксама іншыя суб’екты Беларускага незалежніцкага блёку маюць намер згуртаваць у ініцыятыўную групу да тысячы чалавек, якія будуць зьбіраць подпісы за правядзеньне такога рэфэрэндуму.

“На сёньня няма ніводнага чалавека, які б быў зацікаўлены ў падвышэньні мыта на імпартныя аўтамабілі. Мы можам сабраць больш за мільён подпісаў”, — заявіў старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Ініцыятары мяркуюць, што рэфэрэндум можна будзе правесьці ў траўні-чэрвені гэтага году. Мэта рэфэрэндуму — паўплываць на беларускае кіраўніцтва, каб яно не пагаджалася на падвышанае мыта ў рамках Мытнага саюзу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG