Маладафронтаўцы патлумачылі зьмену традыцыйнага фармату акцыі ў дзень сьвятога Валянціна «сталеньнем арганізацыі». Намесьнік лідэра «Маладога фронту» Іван Шыла паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі:
«Тэхнічна прасьцей было б выйсьці на вуліцу, сустрэцца з АМАПам пяцідзесяці маладафронтаўцам, каб нас сфатаграфавалі і мы б сышлі з вуліцы. Але арганізацыя мусіць разьвівацца, мусіць быць нейкі ўзровень.
„Малады фронт“ — гэта ня толькі вулічныя акцыі. Для нас саміх больш цікава арганізоўваць прэмію. Гэта праца. Гэта не 10 тысяч улётак, якія мы раскідаем і будзем мець тыя ж вынікі, што й 3 гады таму.
Сучаснасьць Беларусі ставіць нейкія выклікі і пытаньні — напрыклад, хто мы ёсьць і якая мы арганізацыя. Таму альбо мы праводзім вулічныя акцыі, альбо адкрываем нешта новае.
Мы спрабавалі далучыць да нашай акцыі новых людзей. Не. Яны не выходзяць. Ёсьць сто чалавек, які ходзяць з году ў год».
Раней у дзень сьвятога Валянціна актывісты «Маладога фронту» ладзілі вулічнае шэсьце. Маладыя людзі, нягледзячы на забарону менскіх уладаў, зьбіраліся на несанкцыянаваную акцыю. Дзясяткі маладых людзей за віншаваньне амбасадараў краінаў Эўразьвязу і ЗША траплялі ў пастарункі міліцыі.
Летась спэцназаўцы жорстка разагналі акцыю маладафронтаўцаў на плошчы Якуба Коласа. Зьбітыя Зьміцер Дашкевіч і Мікола Дземідзенка зьвярталіся ў пракуратуру са скаргай на дзеяньні міліцыянтаў, але там адмовіліся прыцягнуць да адказнасьці спэцназаўцаў, якія зьбівалі хлопцаў рукамі і нагамі.
Летась актывіст «Маладога фронту» Арцём Дубскі ехаў з Украіны ў Беларусь, каб узяць удзел у акцыі 14 лютага, але быў затрыманы на мяжы.
Сёлета прэмію «Люблю Беларусь» маладафронтаўцы будуць уручаць у васьмі намінацыях, сярод якіх «Беларусізацыя», «Журналістыка», «Спорт», «Грамадзкая чыннасьць» ды іншыя. Прызы, якія зробяць студэнты тэатральна-мастацкай акадэміі, будуць уручаць вядомыя грамадзкія дзеячы, пісьменьнікі і мастакі.
На цырымонію запрошана каля 300 вядомых асобаў.
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч паведаміў: зьмена фармату не азначае, што сябры арганізацыі адмаўляюцца ад правядзеньня вулічных акцый.
«Мы не адмаўляемся ад вулічных акцый. Безумоўна, для «Маладога фронту» і моладзі вулічныя мерапрыемствы — адзін з самых важных фарматаў удзелу ў грамадзка-палітычным жыцьці. Будзем яго рэалізоўваць і надалей.
Але сёлета гэта будзе фармат уручэньня гэтай прэміі. У «Маладым фронце» былі дыскусіі, але большасьць пагадзілася правесьці акцыю менавіта так. Любая ідэя, якая базуецца на хрысьціянскіх каштоўнасьцях, можа ўвасабляцца ў розных кірунках. Вулічныя акцыі 14 лютага, магчыма, адбудуцца з удзелам нашых партнэраў па кааліцыі «Новае пакаленьне».
«Тэхнічна прасьцей было б выйсьці на вуліцу, сустрэцца з АМАПам пяцідзесяці маладафронтаўцам, каб нас сфатаграфавалі і мы б сышлі з вуліцы. Але арганізацыя мусіць разьвівацца, мусіць быць нейкі ўзровень.
„Малады фронт“ — гэта ня толькі вулічныя акцыі. Для нас саміх больш цікава арганізоўваць прэмію. Гэта праца. Гэта не 10 тысяч улётак, якія мы раскідаем і будзем мець тыя ж вынікі, што й 3 гады таму.
Сучаснасьць Беларусі ставіць нейкія выклікі і пытаньні — напрыклад, хто мы ёсьць і якая мы арганізацыя. Таму альбо мы праводзім вулічныя акцыі, альбо адкрываем нешта новае.
Мы спрабавалі далучыць да нашай акцыі новых людзей. Не. Яны не выходзяць. Ёсьць сто чалавек, які ходзяць з году ў год».
Раней у дзень сьвятога Валянціна актывісты «Маладога фронту» ладзілі вулічнае шэсьце. Маладыя людзі, нягледзячы на забарону менскіх уладаў, зьбіраліся на несанкцыянаваную акцыю. Дзясяткі маладых людзей за віншаваньне амбасадараў краінаў Эўразьвязу і ЗША траплялі ў пастарункі міліцыі.
Мы спрабавалі далучыць да нашай акцыі новых людзей. Не. Яны не выходзяць.