Паўсотні беларускіх спартоўцаў (а дакладней — 48) заслужылі права выступаць на зімовых Алімпійскіх гульнях-2010. Прычым палову ад гэтай колькасьці складае каманда хакеістаў. Астатнія месцы разьмеркаваліся так: біятлён — 10 чалавек, фрыстайл — 6, горныя лыжы — 2, канькабежны спорт — 1, лыжныя гонкі — 6. Апроч таго, некалькі спартоўцаў чакаюць так званай “wild card”, калі Міжнародны алімпійскі камітэт можа дапусьціць спартоўца на Гульні па-за конкурсам. Сярод іх канькабежка Анжаліка Кацюга — некалі мэдалёвае спадзяваньне Беларусі, рэалізавацца якому перашкодзіў допінгавы скандал.
Напярэдадні галоўных стартаў чатырохгадовага цыклю Міністэрства спорту і турызму на чале з новым кіраўніком Алегам Качаном ці не ўпершыню выявіла нязвыклую стрыманасьць што да мэдалёвых пэрспэктываў у Ванкувэры. Задача-мінімум — паказаць вынік ня горшы, чым на папярэдніх Алімпіядах. Гэта значыць — прынамсі два мэдалі. Але невыканальных задачаў перад алімпійцамі ведамства ня ставіць. Папярэднік Алега Качана, экс-міністар спорту і турызму Аляксандар Грыгараў, зьняты з пасады летась, адыход ад практыкі плянаваньня ўзнагародаў не разумее:
“Калі так сказана, значыць, яны ня бачыць увогуле ніякіх пэрспэктываў…”
Карэспандэнт: “Гэта новая палітыка ведамства ці няма на каго паставіць?”
“Ды ёсьць на каго ставіць! Я ня ведаю, якую палітыку праводзіць цяперашні міністар, але яшчэ летась перад маім сыходам ставіліся канкрэтныя задачы, у якіх відах спорту мы можам змагацца за мэдалі. Найперш, фрыстайл — сёньня Антон Кушнір у лідэрах на этапах Кубку сьвету. Біятлён, дзе ў нас вельмі пэрспэктыўная спартоўка Дар’я Домрачава. Адзінае, што пакуль у яе з псыхалёгіяй невялікія праблемы. Трэці від спорту, дзе можна спадзявацца на добры выступ (не кажу пра мэдаль) — Сяргей Далідовіч, прычым як у лыжным спрынце, так і на 50 кілямэтраў. Таксама ставілі задачы з былым кіраўніком хакейнай фэдэрацыі Навумавым перад хакеістамі. У Солт-Лэйк Сіці яны былі чацьвёртымі. Цяпер утварылася нядрэнная каманда, і трэба арыентавацца на вынік. Праўда, задача змагацца за мэдаль была яшчэ да зьмены і Навумава, і галоўнага трэнэра. А ўвогуле ж ня ставіць задачу на высокія месцы — тады ўвогуле няма чаго ехаць на Алімпіяду”.
На перакананьне спартовых чыноўнікаў, стымуляваць алімпійцаў павінна ня толькі магчымасьць абараняць гонар краіны, але і важкі матэрыяльны бок. За залатую ўзнагароду абяцана 100 тысяч даляраў, за срэбра — 50 тысяч, за бронзу — 30 тысяч. Высокія 4—6 месцы могуць стаць падставай да атрыманьня іменных прэзыдэнцкіх стыпэндый тэрмінам на 4 гады. Спартовы аглядальнік тэлеканалу “Белсат” Аляксандар Пуціла лічыць, што столь беларускай каманды цяперашняга ўзору — гіпатэтычныя два мэдалі. Але і на такі багаж можна разьлічваць зь вялікай нацяжкай:
“Самая важная для нас зімовая дысцыпліна — біятлён (калі не лічыць хакей — штучна навязаны як спорт № 1 і самы дарагі для падаткаплатнікаў). Справядліва расла над сабой Дар’я Домрачава: чалавек нястомна працуе, і п’едэсталы на Кубку сьвету цалкам лягічныя. Былі вынікі ў Вольгі Назаравай і Надзеі Скардзіны, але да мэдалёў яны не дацягнулі. Мужчыны ж наагул ідуць без узнагародаў. Шмат гадоў “пэрспэктыўны” Сяргей Новікаў так і ня стаў лідэрам зборнай. Невядома, ці здолеюць штосьці палепшыць у сваёй кар’еры Рустам Валіулін і Аляксандар Сыман. У фрыстайлістаў непакоіць унутраны мікраклімат. Калі ня так даўно трэнэры і спартоўцы ў адзін голас заяўлялі, што каманда дружная, то пасьля леташняга сэзону Ала Цупер сказала, што засталася адна ў рэабілітацыйны пэрыяд пасьля траўмы, а Дзьмітрый Дашчынскі адчуў сапраўдную стомленасьць і нават некаторую абыякавасьць да заняткаў фрыстайлам”.
Самі ж алімпійцы, на якіх дзяржава і заўзятары ўскладаюць асаблівыя спадзяваньні, прагназуюць нялёгкія старты ў Ванкувэры. І ня столькі з гледзішча фізычнай ці маральнай падрыхтоўкі. Двухразовы прызэр Алімпійскіх гульняў, фрыстайліст Дзьмітрый Дашчынскі наракае на небясьпеку суб’ектыўнага судзейства ў сваім відзе спорту. Маўляў, абсалютна нельга выключыць жаданьне дагадзіць гаспадарам Алімпіяды:
“ Вось у нас быў выпадак, калі Антон Кушнір заняў другое месца на Кубку сьвету ў Канадзе, а прадстаўнік Канады — першае. Але агульная думка ўсіх была такая: у лепшым выпадку канадзец мог рэальна прэтэндаваць толькі на трэцяе месца. Але з улікам таго, што спаборніцтвы былі ў Канадзе, праходзіла выпрабаваньне алімпійскага схілу, а ён яшчэ ў іх асноўны прэтэндэнт на мэдалі, то яго ўзялі і проста нахабна ўсунулі на першае месца. Ён, шчыра кажучы, і сам быў незадаволены, бо па чалавеку ўсё ж бачна. Зразумела, калі нейкая вельмі спрэчная сытуацыя, то крыху можна і падсудзіць. Але калі яўна прайграў, а яго нават не на адно, а на некалькі месцаў прасунулі, то гэта ўжо несур’ёзна. Аднак з гэтым у нас, канечне, праблемы як былі, так яны пакуль і застаюцца”.
Напярэдадні алімпійскага цыклю здарыўся скандал у лягеры хакеістаў, ад якіх патрабуюць новай сэнсацыі. Пасьля адмовы канадца Глена Хэнлана трэніраваць зборную Беларусі (спэцыяліст пакрыўдзіўся на рашэньне зьняць яго з пасады трэнэра менскага “Дынама”), каманду са скандалам узначаліў Міхаіл Захараў, пры якім беларусы завалілі шанец трапіць на папярэднія Гульні ў Турын. Падобная ракіроўка каштавала пасады экс-кіраўніку Фэдэрацыі хакею Ўладзімеру Навумаву, які быў катэгарычна супраць гэтага прызначэньня. Цікава, што з прыходам Захарава зьніклі і амбітныя пляны:
“Заплянаваць можна ўсё, што заўгодна — і мэдаль, і месца. Але трэба глядзець аб’ектыўна, калі нават зьбіраюцца спэцыялісты найвышэйшага клясу. Прааналізуем склады камандаў. Па-першае, колькі гульцоў НХЛ будзе гуляць у супернікаў? Дзесьці ў шасьці камандах 100-працэнтна будуць энхаэлаўцы. Колькі нашых у НХЛ гуляе? Далей: колькі абаронцаў у нашай зборнай увогуле мае гульнявую практыку? Антонаў — дзьве гульні, Салей — адна, Радзінскі — ніводнай. Два абаронцы, у якіх ёсьць практыка — Дзянісаў і Касьцючонак, на гэтым усё. Добра, што ў нас яшчэ варатары добрыя. З форвардамі — тое ж самае. Андрэй Касьціцын ня ў той форме, якую хацелася б, ён сам гэта цудоўна ведае. Сяргей Касьціцын — тое ж… Група сур’ёзная, і рэальна калі паставіць задачу — то гэта выхад у васьмёрку. Канечне, трэба і са швэдамі, і зь фінамі, і зь немцамі гуляць, пытаньне нават не абмяркоўваецца. Але трэба глядзець на рэчы рэальна і называць усё сваімі імёнамі”.
Шэф беларускай місіі на Алімпіядзе-2010, намесьнік міністра спорту і турызму Дзьмітрый Шычко лічыць, што на цяперашнім этапе беларускім спартоўцам неабходна, адкінуўшы ўбок усе ранейшыя канфлікты, акцэнтавацца на захаваньні баявога духу ў аб’яднанай камандзе:
“Трапіўшы ў форс-мажорную сытуацыю, неабходна кансалідавацца і прыкласьці максымальныя намаганьні для добрых выступаў. Ёсьць спартоўцы, ёсьць зборная каманда. Трэба адкінуць усе амбіцыі і сканцэнтравацца толькі на тым, каб спартоўцы былі забясьпечаныя вучэбна-трэніровачнымі зборамі, неабходнай экіпіроўкай, адпаведным мэдычным суправаджэньнем. Своечасова адляцелі, своечасова прыляцелі — вось на чым трэба акцэнтавацца. А мы сёньня дзесьці пачынаем шукаць вінаватых. Я зьяўляюся шэфам місіі нашай дэлегацыі ў Ванкувэры. Ёсьць пэўны рэглямэнт, які мы абавязаныя выконваць, ён вызначаны Міжнародным алімпійскім камітэтам. Мы ўжо прадставілі дакумэнты, нашае бачаньне дэлегацыі, сьпісы тых, хто адабраўся. Таму, яшчэ раз паўтараю, алімпійская каманда ёсьць, трэба кансалідавацца і вырашыць задачы, якія стаяць перад зборнай, якія зацьверджаныя праграмай падрыхтоўкі да Гульняў у Ванкувэры”.
11 лютага, за дзень да пачатку алімпійскіх стартаў у Ванкувэры, беларуская дэлегацыя павінна вызначыцца са сьцяганосцам зборнай падчас цырымоніі ўрачыстага адкрыцьця Алімпіяды. Мяркуецца, што на гэтую ролю будзе прызначаны хтосьці зь біятляністаў ці хакеістаў, якія ўжо выступалі на Алімпійскіх гульнях раней. У якасьці асноўнай кандыдатуры разглядаецца Руслан Салей, які ў складзе хакейнай зборнай Беларусі заняў 4 месца на Алімпіядзе ў амэрыканскім Солт-Лэйк Сіці.
Напярэдадні галоўных стартаў чатырохгадовага цыклю Міністэрства спорту і турызму на чале з новым кіраўніком Алегам Качаном ці не ўпершыню выявіла нязвыклую стрыманасьць што да мэдалёвых пэрспэктываў у Ванкувэры. Задача-мінімум — паказаць вынік ня горшы, чым на папярэдніх Алімпіядах. Гэта значыць — прынамсі два мэдалі. Але невыканальных задачаў перад алімпійцамі ведамства ня ставіць. Папярэднік Алега Качана, экс-міністар спорту і турызму Аляксандар Грыгараў, зьняты з пасады летась, адыход ад практыкі плянаваньня ўзнагародаў не разумее:
Калі ня ставіць задачу на высокія месцы — тады ўвогуле няма чаго ехаць на Алімпіяду
“Калі так сказана, значыць, яны ня бачыць увогуле ніякіх пэрспэктываў…”
Карэспандэнт: “Гэта новая палітыка ведамства ці няма на каго паставіць?”
“Ды ёсьць на каго ставіць! Я ня ведаю, якую палітыку праводзіць цяперашні міністар, але яшчэ летась перад маім сыходам ставіліся канкрэтныя задачы, у якіх відах спорту мы можам змагацца за мэдалі. Найперш, фрыстайл — сёньня Антон Кушнір у лідэрах на этапах Кубку сьвету. Біятлён, дзе ў нас вельмі пэрспэктыўная спартоўка Дар’я Домрачава. Адзінае, што пакуль у яе з псыхалёгіяй невялікія праблемы. Трэці від спорту, дзе можна спадзявацца на добры выступ (не кажу пра мэдаль) — Сяргей Далідовіч, прычым як у лыжным спрынце, так і на 50 кілямэтраў. Таксама ставілі задачы з былым кіраўніком хакейнай фэдэрацыі Навумавым перад хакеістамі. У Солт-Лэйк Сіці яны былі чацьвёртымі. Цяпер утварылася нядрэнная каманда, і трэба арыентавацца на вынік. Праўда, задача змагацца за мэдаль была яшчэ да зьмены і Навумава, і галоўнага трэнэра. А ўвогуле ж ня ставіць задачу на высокія месцы — тады ўвогуле няма чаго ехаць на Алімпіяду”.
На перакананьне спартовых чыноўнікаў, стымуляваць алімпійцаў павінна ня толькі магчымасьць абараняць гонар краіны, але і важкі матэрыяльны бок. За залатую ўзнагароду абяцана 100 тысяч даляраў, за срэбра — 50 тысяч, за бронзу — 30 тысяч. Высокія 4—6 месцы могуць стаць падставай да атрыманьня іменных прэзыдэнцкіх стыпэндый тэрмінам на 4 гады. Спартовы аглядальнік тэлеканалу “Белсат” Аляксандар Пуціла лічыць, што столь беларускай каманды цяперашняга ўзору — гіпатэтычныя два мэдалі. Але і на такі багаж можна разьлічваць зь вялікай нацяжкай:
Хакей — штучна навязаны як спорт № 1 і самы дарагі для падаткаплатнікаў
“Самая важная для нас зімовая дысцыпліна — біятлён (калі не лічыць хакей — штучна навязаны як спорт № 1 і самы дарагі для падаткаплатнікаў). Справядліва расла над сабой Дар’я Домрачава: чалавек нястомна працуе, і п’едэсталы на Кубку сьвету цалкам лягічныя. Былі вынікі ў Вольгі Назаравай і Надзеі Скардзіны, але да мэдалёў яны не дацягнулі. Мужчыны ж наагул ідуць без узнагародаў. Шмат гадоў “пэрспэктыўны” Сяргей Новікаў так і ня стаў лідэрам зборнай. Невядома, ці здолеюць штосьці палепшыць у сваёй кар’еры Рустам Валіулін і Аляксандар Сыман. У фрыстайлістаў непакоіць унутраны мікраклімат. Калі ня так даўно трэнэры і спартоўцы ў адзін голас заяўлялі, што каманда дружная, то пасьля леташняга сэзону Ала Цупер сказала, што засталася адна ў рэабілітацыйны пэрыяд пасьля траўмы, а Дзьмітрый Дашчынскі адчуў сапраўдную стомленасьць і нават некаторую абыякавасьць да заняткаў фрыстайлам”.
Самі ж алімпійцы, на якіх дзяржава і заўзятары ўскладаюць асаблівыя спадзяваньні, прагназуюць нялёгкія старты ў Ванкувэры. І ня столькі з гледзішча фізычнай ці маральнай падрыхтоўкі. Двухразовы прызэр Алімпійскіх гульняў, фрыстайліст Дзьмітрый Дашчынскі наракае на небясьпеку суб’ектыўнага судзейства ў сваім відзе спорту. Маўляў, абсалютна нельга выключыць жаданьне дагадзіць гаспадарам Алімпіяды:
“
Судзейства — гэта праблема нумар адзін.
Напярэдадні алімпійскага цыклю здарыўся скандал у лягеры хакеістаў, ад якіх патрабуюць новай сэнсацыі. Пасьля адмовы канадца Глена Хэнлана трэніраваць зборную Беларусі (спэцыяліст пакрыўдзіўся на рашэньне зьняць яго з пасады трэнэра менскага “Дынама”), каманду са скандалам узначаліў Міхаіл Захараў, пры якім беларусы завалілі шанец трапіць на папярэднія Гульні ў Турын. Падобная ракіроўка каштавала пасады экс-кіраўніку Фэдэрацыі хакею Ўладзімеру Навумаву, які быў катэгарычна супраць гэтага прызначэньня. Цікава, што з прыходам Захарава зьніклі і амбітныя пляны:
Андрэй Касьціцын ня ў той форме, якую хацелася б, ён сам гэта цудоўна ведае. Сяргей Касьціцын — тое ж
“Заплянаваць можна ўсё, што заўгодна — і мэдаль, і месца. Але трэба глядзець аб’ектыўна, калі нават зьбіраюцца спэцыялісты найвышэйшага клясу. Прааналізуем склады камандаў. Па-першае, колькі гульцоў НХЛ будзе гуляць у супернікаў? Дзесьці ў шасьці камандах 100-працэнтна будуць энхаэлаўцы. Колькі нашых у НХЛ гуляе? Далей: колькі абаронцаў у нашай зборнай увогуле мае гульнявую практыку? Антонаў — дзьве гульні, Салей — адна, Радзінскі — ніводнай. Два абаронцы, у якіх ёсьць практыка — Дзянісаў і Касьцючонак, на гэтым усё. Добра, што ў нас яшчэ варатары добрыя. З форвардамі — тое ж самае. Андрэй Касьціцын ня ў той форме, якую хацелася б, ён сам гэта цудоўна ведае. Сяргей Касьціцын — тое ж… Група сур’ёзная, і рэальна калі паставіць задачу — то гэта выхад у васьмёрку. Канечне, трэба і са швэдамі, і зь фінамі, і зь немцамі гуляць, пытаньне нават не абмяркоўваецца. Але трэба глядзець на рэчы рэальна і называць усё сваімі імёнамі”.
Шэф беларускай місіі на Алімпіядзе-2010, намесьнік міністра спорту і турызму Дзьмітрый Шычко лічыць, што на цяперашнім этапе беларускім спартоўцам неабходна, адкінуўшы ўбок усе ранейшыя канфлікты, акцэнтавацца на захаваньні баявога духу ў аб’яднанай камандзе:
Трапіўшы ў форс-мажорную сытуацыю, неабходна кансалідавацца і прыкласьці максымальныя намаганьні для добрых выступаў