І змагацца з гэтым трэба асьветай, данясеньнем станоўчай інфармацыі пра іншыя народы (культуры). Перакананага ненавісьніка "чужынцаў", мусібыць, ужо не перавыхаваць, але ўмераны побытавы расізм павінен паддавацца лячэньню.
Высокамастацкі анімацыйны праект "Калыханкі сьвету" расейскай мультыплікатаркі Лізаветы Скварцовай, дзе кожная калыханка -- цудоўная "прэзэнтацыя" таго ці іншага народу, прасякнутая любовяй да кожнага зь іх -- добрая прышчэпка сапраўднай талерантнасьці. "Сапраўднай", бо вельмі часта беларуская талерантнасьць ёсьць адчужанай і непрыязнай абыякавасьцю.
Афрыканскую калыханку зьмясьціла ў сваім блогу dolka777. Астатнія, даступныя ў сеціве на сёньняшні дзень, глядзіце тут. Выказаць сваё захапленьне аўтарцы, а таксама запытацца, ці хутка зьявіцца ў продажы дыск, на якім мае быць і беларуская калыханка, можна ў ейным блогу - liza_skvo.
ДЗІЦЯЧЫЯ ФОБІІ
Сталейце і пераставайце баяцца, спадарове!
Фота-арт ад Джошуа Гоффіна (Joshua Hoffine). Запазычана ў блогеркі zorka_venera.
КАЛІ Б Я БЫЎ ПРЭЗЫДЭНТАМ...
"...Я быў бы абраны ў пятніцу, забіты ў суботу, пахаваны ў нядзелю, а пасьля вярнуўся бы на працу ў панядзелак" - сьпявае выхадзец з Гаіці, музыка Wyclef Jean. - "Замест таго, каб выдаткоўваць мільёны на вайну, я накарміў бы галодных... Але мне трэба пільнавацца, бо снайпэр ужо ўзяў мяне на прыцэл".
Запазычана ў блогера kermanich.
HOPE FOR HAITI. НАДЗЕЯ ДЛЯ ГАІЦІ
Мэлянхалічная песьня Леанарда Коэна “Halleluja” у выкананьні Джастына Тымбэрлэйка з альбому "HOPE FOR HAITI NOW", складзенага з запісаў музыкаў, якія бралі ўдзел у тэлемарафоне, прысьвечаным гаіцянскай трагедыі і збору сродкаў у дапамогу пацярпелым ад яе.
Запазычана ў блогера atmoravi.
ЁСЬЦЬ НАГОДА ДЛЯ АПТЫМІЗМУ
"Усе ўчынкі раўназначныя. Існуе толькі адна-адзіная правіна: не валодаць здольнасьцю сілкавацца сьвятлом" - цытуе Сымону Вайль czerniec. І піша далей, што ёсьць нагода для аптымізму. Бо вучоныя знайшлі ў моры жывёліну зь генамі расьлінаў, якая сілкуецца менавіта сьвятлом:
"Калі ён змог, то і людзі як-небудзь змудруюць. Прыйдзецца, праўда, выпрацоўваць новую храматычную эстэтыку, але то нічога. Калі сінія іншаплянэтныя вушасьцікі усім прыйшліся даспадобы, то і зялёны блізкі будзе добры".
ДЗЯЎЧЫНКА З ЗАПАЛКАМІ
Такіх дзяўчынак пакуль што ня часта можна сустрэць на вуліцах беларускіх гарадоў і, хочацца верыць, яны там ня зьявяцца. Але калі раптам вы напаткаеце адну, вы ведаеце, што рабіць:
Запазычана ў блогера valery_brest_by.
БАБУЛЬКА З ХУРМОЙ
"Ёсьць у Менску такія цудоўныя месцы, як Баравая і Капішча. Менавіта тут прайшлі амаль што найлепшыя хвіліны майго дзяцінства і амаль што найгоршыя хвіліны юнацтва... Я ведаю, што большасьці людзей гэты здымак здасца дэпрэсіўным і наогул недарэчным у іх расцудоўнейшай рэальнасьці, але асабіста мне ў ім зусім ня страшна, я знаходжу тут часьцінку сябе... А яшчэ я бачу тут нераспаведзеную гісторыю, загадку без разгадкі. Навошта камусьці спатрэбілася ў Новы год паліць хурму на пустцы? Што ў ёй было -- сьвінец, мыш'як, нечыя горкія сьлёзы, накшталт тых, якія я калісьці тутака ж і пралівала?" -- піша блогерка the_sixth_fuwa.
КАЛАБОК, ВЯРНІСЯ Ў СЯМ'Ю! ГОРШ БУДЗЕ!
Запазычана ў блогера dzimitr.
Напэўна, многія ўжо бачылі гэты сатырычны мультфільм, але ці задумваліся, над чым менавіта нам прапануе пасьмяяцца старэйшы брат? Які, кажучы сучаснай птушынай мовай, тут крыецца "мэсідж".
Што ляжыць на паверхні: Лукашэнка - гэта нявыхаваны "калгасьнік" зь вельмі сьмешным для расейскага вуха акцэнтам, які прыехаў на дурніцу атрымаць у Расеі грошы. Зразумела, Расея -- Вялікая зямля, крыніца ўсіх дабротаў, да якой прысмакталіся розныя паразыты. Канкрэтна гэты настолькі гадкі, што Пуцін -- валадар усяе малыя, белыя ды іншае Русі -- нават па тэлефоне ня хоча зь ім размаўляць.
У Расеі гуляюць у "Хто хоча стаць мільянэрам?": там свабодны рынак, краіна магчымасьцяў, дзе можна спакойна барыжыць і дзярбаніць, у сэньсе - узбагачацца. Тады як у Беларусі -- у "Ну, хто тут ужо стаў мільянэрам?!": бедных багацеяў неміласэрна абіраюць, прадыхнуць не даюць. Адным словам, тыранія. Пэўна, гэта недвухсэнсоўны сыгнал беларускім Карэйкам, абяцаньне салодкіх пернікаў у нібыта спрыяльнай для іх дзейнасьці Расеі. Пра Хадаркоўскага, які парыцца на нарах, і пра тое, што "вялікая рыба есьць маленькую", канечне, мы ні сном, ні духам.
Першае пытаньне і адзінае, на якое ведае адказ мульцяшны "Бацька" - пра калабка. Таго самага, што "ад дзеда сышоў, ад бабкі сышоў", якія яго сьпяклі. Так і запішам: у Расеі Лукашэнку ўспрымаюць у якасьці сваёй непаслухмянай крэатуры. І папярэджваюць, што ўдалечыні ад Вялікай зямлі яго жыўцом зьядуць.
Прыхаваны "мэсідж" другога пытаньня -- пра піратаў-дэгенэратаў -- ужо не настолькі відавочны. Намёк на тое, што "Бацька" сам такое слова? Але ж там яшчэ для чагосьці робіцца акцэнт на дэпутатах. Бо галоўны герой называе менавіта дэпутатаў, адказваючы на пытаньне "Як называюцца людзі, якія плаваюць на караблях і рабуюць іншыя караблі?" У такім выпадку, жарт не па адрасе, далібог. Бо гэта не ў беларускай палатцы, а ў расейскай Дзярждуме сядзяць таварышы, якія могуць дазволіць сабе плаваць на ўласных караблях. Беларускія дэпутаты плаваюць хіба што ў палонцы, марах і заканадаўчых пытаньнях. А як ім ня плаваць у апошніх, калі адзінае, што ад іх патрабуецца - гэта ківаць галовамі нібы тыя кітайскія балванчыкі. Зрэшты, ад расейскіх парлямэнтароў таксама цяпер большага не патрабуецца. Але ж ім за гэта дазваляюць на караблях плаваць! Відаць, і тут зашыфраваны сыгнал - цяпер ужо беларускім дэпутатам.
Трэцяе пытаньне - пра героя бурацкага эпасу – нібыта самае складанае. На першы погляд, яно ні пра што, проста, як кажуць у інтэрнэтах, "дзеля лулзаў". Тым ня менш, паглядзеўшы на яго ўважліва, усё робіцца ясным, як божы дзень: і бураты, і беларусы - абое на "б". Ліліпуты, мурашы, казюркі, што блытаюцца пад нагамі ў веліканаў. Веліканам няма чаго ды і цяжка ўзірацца ў адрозьненьні паміж імі. Мульцяшнаму "Бацьку" робяць апошняе кітайскае папярэджаньне: будзеш выпендрывацца - сыдзеш у гісторыю, застанесься адно ў народных паданьнях сваіх "буратаў".
Канцоўка -- гэта і ёсьць канец мульцяшнага "Бацькі", вакол якога зьнікае ўся бачная рэчаіснасьць. "Welcome to the desert of the real", як казалі ў фільме "Матрыца": "Ласкава запрашаем у пустэльню рэальнага".
НА ЗАЦЕМКУ РАБОТНІКАМ ІДЭАЛЯГІЧНАГА ФРОНТУ
Адкуль бярэ паходжаньне бел-чырвона-белы сьцяг:
Запазычана ў bihi_puuk
"Ну, шаноўне паньство, уздымем жа нашы куфлі за далучэньне Беларусі да Злучаных Штатаў Амэрыкі! :))" (e_ndrus)
"А мне гэта напомніла біблійнаю басьню пра рабро адама..." (bihi_puuk)
"Такі сьцяг у амэрыканцаў толькі з 1960-га :) А калі ўзяць сьцяг 1775 года, то гэта яшчэ пытаньне, хто ў каго ідэю пазычыў)))" (frezija)
ДЭЗЫНТЭГРАЦЫЯ
Наш адказ на імпэрскія інсынуацыі! Увага на "непаліткарэктны" расклад галасоў:
Запазычана ў блогера lemantar.
ЗЬВЕРСКІ СПАКОЙ
Запазычана ў блогера anei_aka_kirian
НАРКАМЫ! УСЕ НА ЎБОРКУ МЯККІХ ЗНАКАЎ!
Намаляваў jan_no.
СОНЕЧНЫ ВЫБУХ
Шаноўнае спадарства, улічваючы прыгнятальна суворае надвор'е, асабліва для тых, хто не захапляецца "нардычнасьцю", прапаную вам агромністую дозу сонечнай радасьці ад запальнага музычнага калектыву N.O.H.A. (Noise of Human Art - Шум Чалавечага Мастацтва):
Вялікі дзякуй блогерцы pakryshka за гэты цуд, які здольны расьцепліць сьнег у радыюсе пяці мэтраў ад крыніцы гуку!