Закон 1990 году быў прыняты пасьля працяглага пэрыяду заняпаду беларускай мовы, які доўжыўся з 1930-х гадоў. Мовазнаўца, перакладчык Пётра Садоўскі сёньня так ацэньвае закон:
“Нельга сказаць, што гэты закон на ўсе 100% замацоўваў беларускую мову, не. Але на той час "Закон аб мовах" быў вельмі прагрэсіўны. Ён быў пераходны, і калі б ён выконваўся, усё было б надта добра".
У Вярхоўным Савеце 11-га скліканьня была створана камісія на чале зь віцэ-прэм’ерам Нінай Мазай. Народны паэт Беларусі, дэпутат Ніл Гілевіч на пытаньне, ці сапраўды чыноўніца такога рангу, у мінулым першы сакратар ЦК ЛКСМБ, шчыра выступала за адраджэньне беларускай мовы, адказаў так:
“Бясспрэчна. Хаця яна афіцыйны чалавек, яна на службе. Яна была старшынёй камісіі. Я быў толькі старшынём рабочай групы па выпрацоўцы закону. А яна як старшыня камісіі рабіла даклад на паседжаньні Вярхоўнага Савету”.
У працоўную групу ўвайшлі ў асноўным мовазнаўцы і спэцыялісты: акадэмік Мікалай Бірыла, тагачасны дырэктар Інстытуту мовазнаўства Аляксандар Падлужны, міністры адукацыі, культуры. Распавядае Пётра Садоўскі:
“Старшынёй камісіі тады была Ніна Мазай. Вёў паседжаньні звычайна Ніл Гілевіч. У камісіі былі ўжо нябожчыкі Барыс Сачанка, Іван Чыгрынаў, а таксама Пётар Краўчанка, былі там і рабочыя – нават прозьвішча аднаго памятаю – Капанік, быў яшчэ дырэктар заводу “Чырвоны мэталіст” з Барысава Іван Трусаў. Пасяджэньні праходзілі вельмі канструктыўна”.
Сябра працоўнай групы Пётра Садоўскі згадвае, што працавалі над праектам закону апантана, горача абмяркоўвалі, спрачаліся. І прынялі яго аднагалосна:
“Гілевіч выступаў вельмі добра, Краўчанка выступіў вельмі канструктыўна, прыгожа. Выступіў і Расьціслаў Янкоўскі з Рускага тэатру – неяк ён ня вельмі заўзята падтрымліваў, але паглядзеў, як усё на ўздыме ідзе – і неяк так натхніўся, што папрасіў яшчэ раз слова і ўсхвалявана, ня так ужо стройна і прыгожа, але падтрымаў гэты закон. Мы адзін аднаго віншавалі, былі задаволеныя, радыя”.
У другім артыкуле закону беларуская мова абвяшчалася адзінай дзяржаўнай у Беларусі, расейская мова кваліфікавалася як “мова міжнацыянальных зносін народаў Саюзу ССР”. Розныя артыкулы закону мелі ўводзіцца ў жыцьцё паступова, на працягу 3 – 10 гадоў. Але ў 1995 годзе былі ўнесеныя зьмены ў Канстытуцыю, дзяржаўнымі мовамі сталі дзьве – беларуская і расейская. На пытаньне, як Пётра Садоўскі сёньня ацэньвае стан беларускай мовы ў дзяржаве, ён адказаў так:
“З аднаго боку, на ўзроўні дзяржавы ўсё робіцца, каб беларуская мова зьнішчалася, але з другога боку, калі браць людзей, моладзь, усё гэта дзіўным чынам пашыраецца. Я не сказаў бы, што я настроены пэсымістычна. Вось прыехаў прэзыдэнт Туркмэністану, сёньня гляджу па тэлевізары, яму начальнік ганаровай варты рапартуе на беларускай мове: “Камандзір ганаровай варты маёр такі-такі, у гонар вашага прыбыцьця ганаровая варта пастроена”.