Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД настойвае на спагнаньні з БТ 100 мільёнаў і абвяржэньні


У Першамайскім судзе Менска аднаўляецца працэс паводле пазову сустаршыняў аргкамітэту партыі Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага да Белдзяржтэлерадыёкампаніі і аглядальніка БТ Андрэя Крывашеева.

Гэта будзе другое з гэтак званых папярэдніх пасяджаньняў. Першае адбылося 6 студзеня. Судзьдзя Вольга Багам’я прапанавала бакам выказаць свае пазыцыі і пры магчымасьці заключыць мірнае пагадненьне.

Падставай для пазову стаў сюжэт, паказаны летась 27 верасьня ў перадачы “Панарама тыдня” на 1-ым нацыянальным тэлеканале. Сюжэт зрабіў карэспандэнт Андрэй Крывашэеў. Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі мяркуюць, што іх абразілі, паказаўшы людзьмі, якія нібыта “махлююць, калі выдаюць неіснуючую арганізацыю за дзейную”.

Андрэй Крывашэеў вінаватым сябе перад палітыкамі ня лічыць, і паўтарае ўжо ў судзе, што “БХД – гэта міт”. Карэспандэнт не жадае выбачацца, а ягоны працадаўца – Белдзяржтэлерадыёкампанія -- не зьбіраецца зьмяшчаць абвяржэньне, як патрабуюць Рымашэўскі і Севярынец. Дарэчы, Павал на тым паседжаньні не прысутнічаў, спаслаўшыся на тое, што суд супаў з рэлігійнымі сьвятамі. На сёньняшняе ён абавязкова прыйдзе, хаця і ня верыць у перамогу.

“Пазыцыя вельмі простая. Мы разумеем, што і суд і Белдзяржтэлерадыёкампанія – гэта рычагі адной дзяржаўнай машыны, то для нас самае галоўнае юрыдычна зафіксаваць усе факты, якія потым у дэмакратычнай Беларусі будуць перагледжаныя дэмакратычным судом”.

Што да пазыцыі адносна пазову, Севярынец, як і ягоны аднадумца па партыі Рымашэўскі, не зьбіраецца ад яго адмаўляцца. Ззаснавальнікі БХД Рымашэўскі і Севярынец патрабуюць спагнаць з карэспандэнта Крывашэева і Белдзяржтэлерадыёкампаніі 100 мільёнаў рублёў у якасьці кампэнсацыі за маральную шкоду.

Віталь Рымашэўскі, адказваючы судзьдзі на пытаньне, чаму вызначаная менавіта гэтая сума, патлумачыў, што грошы пройдуць на падтрымку іміджу партыі, якую Мін’юст ужо які раз не рэгіструе без законнай прычыны, як лічаць актывісты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG