Паводле гэтай крыніцы, Расея пагадзілася павялічыць аб'ёмы безмытнай пастаўкі паліва. Аднак не ўдакладняецца, наколькі.
Паводле крыніцаў "Свабоды" ў Маскве, размова можа ісьці пра нязначнае павялічэньне квоты - ад 6,3 мільёна тон нафты да 8-9 мільёнаў. Хаця Беларусь настойвала, каб уся нафта – а гэта 21 мільён тон – паступала без мыта. Гэта ж крыніца паведамляе, што "нафтавыя перамовы канчаткова завершацца цягам бліжэйшых некалькіх дзён".
Сёньня вялікая група беларускіх і замежных журналістаў, якія акрэдытаваныя ў Беларусі, прыйшлі на перамовы віцэ-прэм'ера Польшчы Вальдэмара Паўляка з прадстаўнікамі беларускага ўраду. Яны спадзяваліся атрымаць нафтавую інфармацыю з вуснаў перашага віцэ-прэм'ера Беларусі Ўладзімера Сямашкі. Аднак на перамовы з'явіўся толькі віцэ-прэм'ер Іван Бамбіза. Эурналістам сказалі, што спадар Сямашка будзе падчас вечаровых перамоваў польскага віцэ-прэм'ера з Сяргеем Сідорскім.