Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 12 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СЬНЕЖНА...


...і сонечна. А ўначы — месячна. Мароз нічога сабе: –16... –5 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Адкрыцьцё пасьля рэканструкцыі кінатэатра "Кіеў" у Менску, дзе пастаўлена абсталяваньне для паказу фільмаў у фармаце Dolby 3D. Адкрыцьцё суправаджаецца паказам фільму "Аватар" Джэймса Кэмэрана.

ТАКСАМА МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА:


У Менску перамовы з расейскім бокам аб транзыце расейскай электраэнэргіі ў Калінінградзкую вобласьць.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Кішынэве Малдова пачынае перамовы з Эўразьвязам пра асацыяванае партнэрства.

У Мюнхэне ўзнаўляецца суд над Джонам Дэм’янюком, падазраваным у тым, што ён працаваў ахоўнікам у нацысцкім лягеры сьмерці ў Трэблінцы і дапамагаў нацыстам у масавым забойстве габрэяў. А ў Міжнародным трыбунале для былой Югаславіі ў Гаазе ўзнаўляецца слуханьне справы супраць сэрбскага нацыяналістычнага палітыка Ваіслава Шэшаля, якога абвінавачваюць у забойствах, катаваньнях і дэпартацыі ня-сербаў, да якіх ён нібыта спрычыніўся ў 1991-1993.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1581 Пінск атрымаў свой гарадзкі герб: у чырвоным полі — лук са стралой на напятай цеціве.

У 1591 Менск атрымаў свой гарадзкі герб: у блакітным полі – ушэсьце Дзевы Марыі.

У 1895 у Менску была адкрытая першая электрастанцыя. Яна знаходзілася на правым беразе Сьвіслачы, побач зь цяперашнім будынкам Дзяржаўнага цырку. Станцыя сілкавала электрычнасьцю амаль чатырыста лямпачак, палова зь якіх была ў вулічных ліхтарах.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Актывістаў прымусова вязуць у ваенкаматы".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Шмат літаратуры ў жанры навуковай фантастыкі займаецца стварэньнем сьветаў, якія багатыя на дэталі і маюць сэнс на грамадзкім ўзроўні. Мы спачатку створым сьвет для людзей, а потым ужо ўставім туды аповед". Амэрыканскі рэжысэр Джэймс Кэмэран.
XS
SM
MD
LG