Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярашук: У малочнай вайне абодва бакі паказалі сябе недалёкімі стратэгамі


Аляксандар Ярашук
Аляксандар Ярашук

Аляксандар Лукашэнка заявіў: распачынаючы малочную вайну з Беларусьсю, кіраўніцтва Расеі “пайшло на повадзе ў некаторых карпарацый”. Камэнтуе адмысловец у галіне сельскай гаспадаркі Аляксандар Ярашук:

“Калі размова йдзе пра публічную палітыку, асабліва на ўзроўні вышэйшага палітычнага кіраўніцтва, то не практыкуецца і лічыцца правілам дурнога тону даваць нейкія ацэнкі кіраўніцтву суседняй дзяржавы. Калі ёсьць канкрэтныя праблемы, а ў дадзеным выпадку размова ідзе пра наступствы малочнай вайны і тое, што да яе прывяло, дык трэба сядаць за стол перамоваў і дамаўляцца.

Гэта той выпадак, калі можна такі выраз ужыць – абое рабое. Таму што не бездакорныя, канечне, і расейцы, я маю на ўвазе перадусім іхнае грознае і моцнае ўзбраеньне ў выглядзе спадара Анішчанкі. І тым больш не бездакорныя мы, таму што той, хто ведае становішча спраў у галіне сельскай гаспадаркі, у галіне харчаваньня, мае ўяўленьне пра тое, што насамрэч мы многа такога сабе дазвалялі, што наогул не прымальна для дзяржавы, якая пільна сочыць за сваім іміджам.

Тыя шматлікія ўхіленьні ад дамоўленасьцяў што датычыць якасьці прадукцыі, у тым ліку і малочнай, і што тычыцца наогул строгага выкананьня абавязкаў з тым жа цукрам, калі падмешвалі да цукру з цукровых буракоў трысьняговы. І калі мяса адпраўлялі, закупляючы яго ў Польшчы, а прадаючы на расейскі рынак як сваё.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG