Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжгаляктычны скачок 2010-га


viershnick

Прамінулы год, гэтак жа, як і папярэдні, ня выдарыўся багатым на падзеі. Тым болей — сэнсацыі. Вось некаторыя эпізоды, якія ўрэзаліся (або, калі сьледаваць тыгрынай тэрміналёгіі, — угрызьліся) у памяць. Ці ёсьць пэўная лягічная сувязь між імі? Напэўна, што няма...

Галоўнай навіной пачатку 2010 году быў пасьпяховы запуск вялікага гадроннага калайдэру (назоў якога стаў гэткай праверкай на прафпрыдатнасьць для тэле- і радыёдыктараў, а заадно — і на колькасьць праміле ў крыві пасьля навагодніх сьвяткаваньняў). У выніку экспэрымэнту, як і чакалася, быў вынайдзены альтэрнатыўны спосаб здабыцьця энэргіі, што ў будучыні дазволіць істотна скараціць спажываньне прыродных рэсурсаў Зямлі. Радыё Свабода ў гэтым зьвязку паведаміла, што нашаму братэрству з усходнім суседам нарэшце прыходзіць happy end. Дзяржаўныя СМІ тактоўна ўстрымаліся ад камэнтароў.

Кампанія Google распрацавала мікрачыпы, якія ўкаранілі першай тысячы немаўлят-валянтэраў з мэтаю паляпшэньня іх сну й здароўя. Экспэрымэнт прайшоў удала. Шчасьлівыя бацькі распавядалі, што першымі словамі, прамоўленымі іх анёльчыкамі, былі “агугл” і “корм”.

Як паведамілі аўтарытэтныя тэлеканалы (Нікелёдыян, Холмарк, ТНТ, ЛАД і інш.), была выкрыта г. зв. Змова Арыёну. Дэлегацыя іншаплянэтнай цывілізацыі нарэшце выйшла на адкрыты кантакт з прадстаўнікамі NASA і Пэнтагону. Калі падчас сустрэчы ў авальную залю завітаў губэрнатар Каліфорніі, зялёныя чалавечкі зьбялелі ад страху, вырашыўшы, што прыйшоў іх судны дзень. Рэч у тым, што, зьдзяйсьняючы свой міжгаляктычны скачок, яны падлучыліся да глябальнага павуціньня й прагледзелі ўсе рэйтынгавыя зямныя кінастужкі. Радыё Свабода ніяк не пракамэнтавала гэты факт.

Пры канцы году Радыё Свабода пачало вяшчаньне на частаце FM-дыяпазону.

Вой, я ўжо перабраў з сымбалямі. Шкада, а то б я яшчэ таго-сяго прыгадаў. З надыходзячым годам. Труса!..
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG