Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітычны двубой з пацісканьнем рук


Анатоль Лябедзька: Iншага шляху, чым аб’яднаньне, я ня бачу
Анатоль Лябедзька: Iншага шляху, чым аб’яднаньне, я ня бачу

7 сьнежня ў штаб-кватэры БНФ. адбыліся дэбаты паміж Анатолем Лябедзькам і Віктарам Карняенкам, наладжаныя журналістамі сайту “Мы”. Арганізатары паабяцалі выставіць відэазапіс “двубою” ў інтэрнэце, і наведнікі сеціва змогуць выявіць пераможцу.

Віктар Карняенка: У АДС ішла iмiтацыя працы
Кірыла Пазьняк, рэдактар сайту “Мы”, прэзэнтаваў падзею як “двубой” прадстаўніка Аб’яднаных дэмакратычных сіл — ад іх быў старшыня АГП Анатоль Лябедзька — з прадстаўніком Беларускага незалежніцкага блёку, які прадстаўляў намесьнік старшыні руху “За свабоду” Віктар Карняенка.

Спадар Карняенка, аднак, адмыслова падкрэсьліў, што выкладае найперш асабістыя меркаваньні, але падчас гутаркі не ўхіляўся і ад займеньніка “мы”. Заяўленай тэмай дэбатаў былі ўзаемадачыненьні гэтых апазыцыйных блёкаў, але гаворка атрымалася шырэйшая: у тым ліку і пра тое, ці трэба зноў вызначаць адзінага кандыдата ад апазыцыі ды чаму рух Аляксандра Мілінкевіча ня хоча ўдзельнічаць у гэтак званых праймэрыз — папярэдніх выбарах кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыі сярод звычайных выбаршчыкаў, а ня толькі апазыцыйнага актыву.

Анатоль Лябедзька адстойвае неабходнасьць шырокай кааліцыі, якая можа прапанаваць альтэрнатыву курсу Лукашэнкі і давесьці яе да людзей.

“Калі ў беларускай апазыцыі ня будзе агульнага пасланьня выбаршчыкам, то мы прайграем усе. Прайграе краіна Беларусь. Калі адны будуць казаць, што галоўнае — змагацца з казыно, другія — што будзем ганяць на вуліцах “геяў”, а трэція — пра антыкрызісную плятформу, гэта азначае паразу ўсіх. У нас ёсьць падпісаныя ды ўзгодненыя “Малая канстытуцыя”, “Антыкрызісная праграма”, і далей праблема піяру, як данесьці гэта да людзей. Як пераканаць іх, што гэта адпавядае іх інтарэсам. Калі мы гэтага даб’емся, то ў нас будуць вынікі на любой выбарчай кампаніі: мясцовай, парлямэнцкай ці прэзыдэнцкай”.


Анатоль Лябедзька: У нас ёсьць вялікая перавага, ёсьць што прапанаваць людзям
Віктар Карняенка: Шукаць паразуменьне трэба, але дамовiцца мала, трэба мець пераможную стратэгiю
Анатоль Лябедзька: Навошта прыдумляць ровар
Віктар Карнеенка: Рэальная праца гэта не кніжку напісаць, а падтрымаць людзей
Анатоль Лябедзька: 700 тысяч людзей у Беларусі ведаюць пра нашу антыкрызiсную праграму
Віктар Карняенка дзелiцца уражаньнямі пасьля дэбатаў


Праз усе дэбаты Анатоль Лябедзька заклікаў зьвяртацца да фактаў ды лічбаў. Калі Віктар Карняенка заявіў, што выбаршчыкі нічога ня ведаюць пра “Антыкрызісную праграму”, спадар Лябедзька запярэчыў: публікацыі гэтых дакумэнтаў у незалежных мэдыях, прыкладам, у “Народнай волі”, выявілі велізарную цікаўнасьць. Таму трэба больш працаваць з насельніцтвам, а не “займацца толькі расьпілам дапамогі з Захаду”. Аляксандра Казуліна летась вызвалілі таму, што ўсе заходнія палітыкі пачыналі размовы з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску з гэтай тэмы, нагадаў Анатоль Лябедзька. Цяпер няма адзінства ў апазыцыі — таму няма яго і на Захадзе адносна таго, як узьдзейнічаць на рэжым, мяркуе старшыня АГП.

Віктар Карняенка настойваў на тым, што спадзяваньні на добрыя праграмы сябе не апраўдаюць, калі не знайсьці рэальнай падтрымкі сярод выбаршчыкаў:

“З чым я катэгарычна нязгодны? Гэта з тым, што ў нас нібыта няма ўмоваў. Вось мы зробім сваю працу, данясем свой мэсыдж, а там — як атрымалася, гэтак і атрымалася. Ад нас жа не залежыць. Нагадваю ўсім, што ў 1989, у 1990 годзе і я, і Анатоль перамагалі паводле горшага выбарчага закону. Тады камісіі станавіліся на дыбы, не хацелі фальсыфікаваць. Пыталіся, чаму так? Таму шукаць нам дапамогі трэба ў падтрымцы людзей, а не ў законе. Які быццам пад нас добрым напішуць. Але гэта сыстэмная нялёгкая праца, якую, магчыма, цягам адной кампаніі не зрабіць”.

Дэбаты доўжыліся паўтары гадзіны. Паводле назіральнікаў, адзін з палітыкаў быў больш палемічны і красамоўны, але другі не саступаў яму ва ўпартасьці і лягічнасьці сваіх аргумэнтаў. Калі дэбаты скончыліся, Анатоль Лябедзька і Віктар Карняенка паціснулі адзін аднаму рукі.


Адзін з фрагмэнтаў дэбатаў, які тычыцца крэдытаў з Захаду рэжыму Лукашэнкі

Дэбаты паміж Карняенкам і Лябедзькам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:52 0:00

Арганізатары дэбатаў абяцаюць выклікаць на спрэчкі іншых вядомых палітыкаў, у тым ліку паспрабуюць зацікавіць удзелам у дэбатах і дзяржаўных чыноўнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG