Шматразовы алімпійскі чэмпіён Уладзімер Парфяновіч без машыны свайго жыцьця не ўяўляе. За спартовыя заслугі заўсёды мог дазволіць сабе штосьці крыху лепшае, чым шараговыя грамадзяне. Цяпер мае спартовы “Мэрсэдэс” і “Аўдзі-8”. Але на тле мытных навацыяў ня супраць дзьве машыны памяняць на адну:
“Калі будуць грошы, то абавязкова зьмяню. Бо як дабавяць мыта, гэта будзе вельмі адчувальны прырост кошту. Будзем нешта думаць, можа, пасьпеем. Але грошай зараз няма, каб купіць менавіта новы аўтамабіль. Бо каб набыць добрае аўто, трэба як мінімум тысяч 20 эўра. Альбо, можа, хто-небудзь набудзе гэтыя, дык тады варыянт — за два купіць адзін”.
Карэспандэнт: “Дэкляруецца, што ў межах адзінай мытнай прасторы можна будзе набываць расейскія аўтамабілі ці вырабленыя па ліцэнзіі ў Расеі…”
“Як будуць вырабляць добрыя машыны, то чаму б і не купіць? Іншая справа, што мне не падабаецца “расейская” “Таёта”, не падабаецца “Дэу” ці кітайскія аўтамабілі. Мне падабаюцца нямецкія — “Аўдзі” ці “Мэрсэдэс”. А ў ідэале хацеў бы набыць маленькі аўтобус, кшталту мінівэну. У мяне раней быў, дык лепшай машыны няма. Калі, прыкладам, едзеш за мяжу, то і пасажырам прыемна ехаць, і сам адпачнеш добра. Можна і столік раскласьці, і тэлевізар паглядзець — усё, што захочаш”.
Вадзіцельскі стаж першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча — больш за паўстагодзьдзя. Амаль увесь гэты час ён праезьдзіў на “Жыгулях”. Станіслаў Станіслававіч ледзьве не да апошняга належаў да меншасьці, якая захоўвае вернасьць савецкай аўтаспадчыне. Аднак ня так даўно “абнавіўся” — нарэшце набыў “Нісан Прэм’еру”. Пасьля гэтага вяртацца да расейскага аўтапраму ня мае ніякага намеру:
“Я цяпер магу параўноўваць з расейскімі машынамі той самы “Нісан”. Ну, гэта неба і зямля. Я ня ведаю зараз ніводнай прыстойнай расейскай машыны, хоць езьдзіў на розных “Ладах”. Ня буду ўжо гаварыць пра тое, што аджыло свой век. Цяпер расейскія машыны не таго ўзроўню. І, думаю, ніколі яны яго не дасягнуць. Лягчэй застрэліцца, чым сесьці за руль той жа “Волгі” — вельмі цяжкая ў кіраваньні машына. Проста непараўнальна. Ведаеце, у “Нісане” я адпачываю, калі сяджу за рулём. Пры тым, што гэта ў мяне сьціплы “Нісан”, не які-небудзь там “наварочаны”. Абсалютна непараўнальныя з расейскімі машыны ў тых фірмах, якія пасьлядоўна іх даводзяць да дасканаласьці. Я арандаваў некалькі разоў аўтамабілі, калі быў у ЗША. Езьдзіў на “Доджы”, на “Фордзе”, на “Б’юіку”. Гэта проста зусім іншага ўзроўню машыны, на іх можа езьдзіць хто заўгодна. Такіх расейскіх машынаў я пакуль ня ведаю”.
Выдавец Зьміцер Колас разьвітаўся са сваёй 20-гадовай “іншамаркай” месяц таму. Спадзяецца, што на “пераходны час” аўтамабільная тэма для яго закрыта. Але сытуацыю з новым мытам называе цалкам неадэкватнай:
“Я быў у Бэльгіі, і якраз падвярнуўся добры “Пэжо-307 СВ”. Машыне чатыры з паловай гады, і зразумела, што я яе адразу прыкупіў. Але каб ня гэты варыянт, то ў любым выпадку нешта рабіў бы, каб абнавіцца. Бо губляць страшэнныя грошы, па-першае, неабачліва. А па-другое, усё гэта сумна. Усе размовы, што вёў Лукашэнка наконт таго, ці варта ўсё гэта, у выніку скончыліся нічым. А мог бы, нават баючыся, што з гэтым ягоная асабістая ўлада аслабее, не падпісваць. Усім беларусам было б толькі на карысьць. А так чыстая падтрымка расейскага рынку, без варыянтаў. І тычыцца гэта большай часткі беларускага насельніцтва. Беларусы будуць абрабаваныя на суму, якая ў сярэднім складае, напэўна, ледзь не гадавы бюджэт на аднаго чалавека. Таму проста неверагоднае сьвінства, што нашы пагадзіліся на такія ўмовы. Гэта проста ахвяраваньне за кошт асабістых сродкаў кожнага з нас”.
Дасьледчык гісторыі Віктар Хурсік перасоўваецца, як сам кажа, на дабітым, старэнькім, 20-гадовым “Пэжо”. Мара бліжэйшым часам перасесьці на больш сучасную мадэль, хутчэй за ўсё, так і застанецца нерэалізаванай:
“Мара была, але на зараз аўтаматычна зьнікае. Увогуле мяне падыход ураду ў дадзеным выпадку проста зьдзіўляе. Я ўжо чалавек у гадах, пажыў у Савецкім Саюзе. І вось гэтае рашэньне нагадала, па сутнасьці, тыя ж самыя часы — маўляў, трэба зацягнуць тужэй рамяні. Я працаваў у машынабудаваньні і вельмі зьдзіўлены аргумэнтацыяй з вуснаў Кабякова: ад увядзеньня новых мытных пошлінаў выйграюць нашы машынабудаўнікі. Якія “нашы”? Урэшце рэшт, я не хачу, каб мае дзеці езьдзілі на расейскіх “Жыгулях”, не хачу прынцыпова. Таму што і марка не даведзеная, старая і дрэнная, і да таго ж, проста не жадаю езьдзіць на расейскім. Я патрыёт Эўропы, хачу езьдзіць на новым “Пэжо”, “Фольксвагене”. Чаму мяне зноў заганяюць у той ранейшы “савок” — не разумею”.