Прэс-сакратарка “Маладога фронту” Тацяна Шапуцька паведаміла:
“Беларуская мова займае годнае месца ў сьвеце, хоць карыстаецца ёю меншасьць беларусаў. Пераклад адной з самай папулярнай электроннай пошты на беларускую мову, якая зьяўляецца другой у сьвеце па мілагучнасьці, будзе крокам павагі да кліентаў і удалым ходам кампаніі, што аказвае паслугі беларусам”.
Раней актывіст “Маладога фронту” Сяргей Чарнавокі ўдзельнічаў у перакладзе самога пашукавіка.
Зварот да папулярнага сэрвісу адбыўся ў рамках кампаніі “За беларускую мову”.
Маладафронтаўцы ставяць за мэту кампаніі дамагчыся беларусізацыі ўсіх сфэраў грамадзкага жыцьця. Зьбіраюцца подпісы пад зваротамі ў дзяржаўныя органы з патрабаваньнем забясьпечыць беларускай мове лепшыя ўмовы для разьвіцьця. Але, па словах арганізатараў, не застануцца ў баку і інтэрнэт-службы, якімі карыстаюцца беларусы. У межах кампаніі ўжо створаны адмысловы інфармацыйны сайт http://mova.mfront.net
Раней маладафронтаўцы правялі пасьпяховую кампанію “МТС па-беларуску”.