Наколькі важнае гэтае рашэньне для Беларусі з пункту гледжаньня палітычнага, юрыдычнага і моўнага.
Непатрэбнай спрэчку вакол назвы “Беларусь” ці “Белоруссия” назваў былы амбасадар Рэспублікі Беларусь у Нямеччыне, мовазнаўца Пятро Садоўскі:
“Я ўвогуле лічу, што гэта спрэчка на пустым месцы. Гэта проста нашы беларускія патрыёты з комплексам непаўнавартаснасьці ўздымаюць гэтае пытаньне. І тое, што Мядзьведзеў сказаў, што так, трэба казаць “Беларусь” — ён проста ветлівы чалавек і таму так сказаў. Уся хітрасьць у тым, што гэта блізкія, роднасныя мовы. Канечне ж, па дыпляматычных каналах трэба пісаць Рэспубліка Беларусь. Але калі Пахмутава піша песьню “Белоруссия”, то гэта ў вуснах расейскіх людзей і нічога тут дрэннага няма. Да прыкладу, французы ня скардзяцца на немцаў, што яны іх называюць “франк”, а ня “франс”. І ад таго, што Кот д’Івуарам сталі называць Бераг Слановай Касьці — гэта ж нічога не мяняе, па-француску “івуар” — слановая косьць, а “кот” — бераг. Калі б нашая краіна была багатая, з нацыянальнымі традыцыямі — нармальная дзяржава, то нас бы гэта не хвалявала. На жаль, гэта агульнае пытаньне для ўсіх народаў”.
Падчас паседжаньня супольнай беларуска-расейскай калегіі міністар юстыцыі Расеі Аляксандар Канавалаў заявіў, што выкарыстаньне назвы “Белоруссия” ня сьведчыць пра грэблівае стаўленьне да краіны, а зьяўляецца гістарычнай звычкай. Тое ж адбываецца і адносна “Малдовы” і “Кыргызстану”. Спадар Канавалаў таксама сказаў, што ня ўпэўнены, ці будуць афіцыйную назву “Беларусь” выкарыстоўваць расейскія СМІ.
Рашэньне юрыдычных ведамстваў Расеі і Беларусі пра афіцыйную назву “Беларусь” — слушнае і своечасовае, заявіў кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:
“Асабіста я вітаю гэтае рашэньне. Усё ж у нашым заканадаўстве замацавана назва Беларусь альбо Рэспубліка Беларусь. Гэта важна для нашай самаідэнтыфікацыі і для карэктнага выкарыстаньня назвы. Канечне, калі мы гаворым пра больш далёкія краіны, то там патрэбны будзе час. Бо калі гадамі замацоўвалася адна назва, а зараз іншая, то патрэбны час, каб была ясная ідэнтыфікацыя, пра што гаворка. Але калі нічога не рабіць сёньня, то тады гэтыя старыя назвы ня будуць адпавядаць новым гістарычным і палітычным рэаліям”.
Важным і неабходным рашэньне беларускага і расейскага Мін’юстаў пра афіцыйную назву Беларусі лічыць праваабаронца і юрыст, кіраўнік грамадзкай арганізацыі “Беларускі Хэльсынскі камітэт” Алег Гулак:
“На маю думку, гэта праблема міжнародна-палітычная. Гэта праблема, якая ўздымаецца ня толькі ў Беларусі. Такія ж пытаньні, да прыкладу, уздымаюцца адносна Ўкраіны: ва Ўкраіне ці на Ўкраіне? Украінцы вельмі крыўдуюць, калі кажуць “на Ўкраіне”. З гэтага вынікае шмат міжчалавечых і міжнародна-палітычных складанасьцяў. Зь юрыдычнага пункту гледжаньня “Беларусь” ці “Белоруссия” — ніхто не паблытае, што гэта тычыцца нашай краіны. Але правільная назва, прынятая ў самой краіне, на маю думку, перадусім павага да краіны і да людзей. І гэта вельмі важна”.