Кірыл Атаманчык
Некаторыя навукоўцы і спэцыялісты ў галіне культурнай спадчыны называюць Беларусь “запаведнікам СССР” альбо “Міні-СССР”. З такім азначэньнем цяжка не пагадзіцца, бо сёньняшні стан Беларусі сапраўды вельмі нагадвае “камунізм з чалавечым тварам”. Можа па-рознаму ставіцца да той спадчыны, што пакінулі нам Саветы, але, на маю думку, трэба ўсьведамляць і задаваць сабе наступнае пытаньне: а што з гэтым усім рабіць?Што рабіць з гэтай вялізнай спадчынай? Можа, зьнішчыць? Ці шанаваць? Як выкарыстоўваць? Ці варта ўвогуле яе кранаць? А можа, хай сабе згніе ды загнецца?
У ідэале, над гэтым трэба было думаць гадоў гэтак 15-20 таму. Думаць тады, калі ўсе былыя краіны савецкага блёку думалі аб гэтым. На вялікі жаль, тая хваля мінула і мы, як няўдалыя сэрфэры, не злавілі яе… Спазьніліся? Хочацца сказаць, што “так, спазьніліся”, але неяк хочацца зірнуць на гэта пытаньне больш аптымістычна. Таму скажу, што мы проста “спынілі час”, каб падумаць (з усімі выцякаючымі адсюль наступствамі).
Ва ўзятай “паўзе”, спадчына не пераставала адыгрываць сваю “идеологически правильную роль”. З гэтым мы мірымся і зараз.
Такім чынам, факт застаецца фактам: ёсьць вялізная савецкая спадчына, якая чакае свайго лёсу. Якім ён будзе? Залежыць ад шматлікіх фактараў.
Возьмем за прыклад — Літву. На маю думку, сярод краін Балтыкі гэта дзяржава найбольш удала выкарыстала савецкую спадчыну, якая засталася, дзеля сваіх нацыянальных інтарэсаў. А з чаго ўсё пачыналася? Безумоўна, з тых жа бульдозэраў, кувалдаў, малаткоў, кранаў і дэмантажоў. Падыход да гэтых “дэмантажоў” быў досыць граматны. Камунізм быў прыраўнаны да нацызму, а савецкі пэрыяд — да акупацыі. Усё слушна (зноў жа такі, на маю думку). Што застаецца? Застаецца безьліч месцаў, якія можна выкарыстоўваць у сваіх нацыянальных інтарэсах. Цяпер гэтая спадчына выхоўвае “наадварот” ды служыць вялікім прыбыткам у сфэры культуры і турызму.
СССР — такая ж частка гісторыі Літвы, як і нашай гісторыі. Яе (гісторыю) трэба абавязкова памятаць, як ня самы ўдалы прыклад “светлого будущего”. Што мы бачым у Літве? Помнікі Леніну, Сталіну, Дзяржынскаму, Капсукасу і іншым “чырвоным” не стаяць на літоўскіх плошчах. Іх імёнамі не называюць літоўскія вуліцы. “Рэбрэндынг” Літвы — адбыўся ў свой час. Без супрацьстаяньняў. Без падзелаў. Амаль без крыві. Цяпер кожны літоўскі першаклясьнік ведае, што “СССР — гэта ня добра. І так, як жылі ў СССР, — жыць нельга”.
Мы, беларусы, можам узяць за ўзор такі “рэбрэндынг”. Пакуль мы на “паўзе”, у нас усё яшчэ ёсьць шанец. З той колькасьцю савецкай спадчыны, якой валодае наша Бацькаўшчына, мы зможам зрабіць нашу краіну вельмі атрактыўнай! І ня трэба гэтага цурацца ці баяцца! Амаль у кожным раёне мы зможам зрабіць свой “міні-Grutas” (скульптурны парк савецкай эпохі). У нас ёсьць “амэрыканка”, зь якой можа паўстаць вельмі атрактыўны і інтэрактыўны Музэй этнацыду. У нас ёсьць Курапаты і яшчэ тысячы падобных месцаў, якія чакаюць свайго часу і сваіх інтэрпрэтацый. У нас — усё наперадзе (вельмі хочацца ў гэта верыць).
Безумоўна, нельга забываць і пра псыхалягічны фактар. Перапісаць гісторыю ў падручніках — не такая цяжкая справа, а вось даць людзям іншае ўяўленьне, іншы сьветапогляд — куды больш складана. Гэта ўжо справа часу…
Падагульняючы, зазначу, што ў Беларусі, як бы дзіўна гэта ні гучала, ёсьць усе шанцы выкарыстаць тую спадчыну, якая б нам здавалася проста “вычварэнскай”, у сваіх нацыянальных інтарэсах, і гэта абавязкова трэба зрабіць.