Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Ярмошыну паклапоціцца Будапэшт


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

16-17 лістапада ў Брусэлі пройдзе паседжаньне Рады Эўразьвязу. Сярод пытаньняў, якія абмяркуюць міністры замежных спраў усіх 27 краін Эўразьвязу, будзе і праблема санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў. Сярод тых, хто і цяпер патрапляе пад дзеяньні санкцыяў, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Сёньня я спытаў, што яна чакае ад брусэльскага паседжаньня.

Старшыня ЦВК лічыць, што ўсе санкцыі патрэбна адмяніць і прыняць станоўчае рашэньне :

“Будзе яно – вельмі добра. Я ведаю, што гэта праблемай зацікавіліся і за мяне, прынамсі, будзе змагацца асацыяцыя арганізацыі выбараў краін Эўропы (раней яна называлася Асацыяцыя арганізацыі выбараў краін Усходняй і Цэнтральнай Эўропы). Можа, іх слова неяк паўплывае. Гэта арганізацыя знаходзіцца ў Будапэшце і яе Генэральны сакратар Золтан Тод з Вугоршчыны прынамсі зьбіраецца зрабіць з боку асацыяцыі нейкія захады”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG