Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывы ланцуг салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы


акцыя салідарнасьці 16 траўня 2009
акцыя салідарнасьці 16 траўня 2009

А 18 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы пачнецца акцыя салідарнасьці з сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі. Прадстаўнікі палітычных партый і моладзевых рухаў стануць жывым ланцугом з партрэтамі зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага.

Удзельнікі акцыі будуць трымаць таксама партрэты вязьняў, якіх за палітычныя перакананьні абвінавацілі ў крымінальных злачынствах – Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава, Арцёма Дубскага і Андрэя Бандарэнкі.

Акцыі салідарнасьці адбываюцца пяты год 16-га чысла кожнага месяца. Яны праходзілі ў розных фарматах, але заўсёды выклікалі нэрвовую рэакцыю ўладаў. Сотні чалавек былі жорстка зьбітыя падчас затрыманьняў. Удзельнікаў акцый салідарнасьці каралі штрафамі і арыштамі да 15 сутак.

Сёньня на Кастрычніцкую плошчу прыйдуць лідэры партый, рухаў, вядомыя грамадзкія дзеячы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG