Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хворыя на калідорах


У камітэце па ахове здароўя Менгарвыканкаму паведамілі, што ў Менску “няма праблем са шпіталізацыяй хворых з ВРВІ, грыпам і пнэўманіямі”. “Ніхто на калідорах не ляжыць, усім хапае ложкаў у палатах”. Ці гэта так?


Рэпартаж з 3-га гарадзкога шпіталя
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:27 0:00


5 лістапада, у абедзенны час карэспандэнт “Радыё Свабода” пабываў у 3-м тэрапэўтычным аддзяленьні 3-ага менскага шпіталя. Тут у палатах ляжыць некалькі дзесяткаў хворых на пнэўманію, а яшчэ 18 хворых разьмясьцілі у калідоры. Дзеля калідорных ложкаў выкарысталі тапчаны і нават крэслы са сталоўкі.

Хворы на двухбаковую пнэўманію Алесь Бяляцкі знаходзіцца тут ужо трэці тыдзень.

“Як усе, спачатку ляжаў на калідоры, пакуль не вызвалілася месца. Вельмі нязручна і няёмка. Адмысловай прыбіральні для “калідорных” няма, каб пераапрануцца, даводзіцца хавацца пад коўдрай ці шукаць іншы пакой. З-за таго, што на ложкі разабралі крэслы са сталовай у нармальных умовах немагчыма паесьці”, — распавёў Алесь Бяляцкі. Пры гэтым хворыя высока ацэньваюць майстэрства лекараў і клопат усяго мэдычнага пэрсаналу.

Ці былі ў 3-ім шпіталі апошні часам памерлыя ад запаленьня лёгкіх? Пра гэта карэспандэнту не сказалі. Нагадаем, паводле Мінздраву Беларусі за два тыдні 19 чалавек ў Беларусі памерлі ад запаленьня лёгкіх і гэта нібыта меней, чым ў той жа пэрыяд мінулага году. Ці гэта так? Мэдыкі адмовіліся распавесьці, колькі чалавек ляжала з запаленьнем лёгкіх год таму ў такі ж час.

Шмат у каго з хворых ў 2-ім тэрапэўтычным аддзяленьні хвароба пачыналася з грыпу ці вострага рэсьпіраторнага захворваньня. Між тым колькасьць такіх захварэўшых у Беларусі павялічваецца: за тры дні іх стала болей на 30 тысяч чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG