Амбасадары краінаў Эўразьвязу спачатку пабывалі ў Трасьцянцы. Намесьнік пасла Чэскай Рэспублікі ў Менску Марцін Чэх:
“Я ўжо крыху ведаў савецкую гісторыю. Хаця мне давялося зноў вучыць яе з нуля ў 1989 годзе. Таму што ў часы камунізму мы таксама ня ведалі ўсёй праўды. Нешта ведалі, але ня ведалі ўсё. Потым я даведаўся пра тое, што тут адбывалася ў Беларусі”.
У мэмарыяльным комплексе Курапаты амбасадар Польшчы Генрык Літвін на так званую польскую магілу паклаў кветкі і запаліў сьвечку каля крыжа, на якім замацаваная бела-чырвоная стужка і польскі герб.
Спадар Літвін паведаміў:
“Крыж паставілі ў памяць палякаў, якія тут ляжаць. Мы ня ведаем, колькі іх тут, але, без сумневу, яны ёсьць. Мы гэта дакладна ведаем. Ня ведаем толькі, у якіх менавіта месцах тут палякі. У нас ёсьць зьвесткі ад людзей, якія зьнікалі ў той час у НКВД, таму ведаем, што тут яны ёсьць.
Мы думаем, што частка людзей з так званага Катынскага сьпісу можа быць тут. Мы знайшлі частку людзей са сьпісу ў Быкоўні пад Кіевам. Пад Санкт-Пецярбургам ёсьць такое месца, і там ёсьць зьвесткі, што ляжаць такія людзі. Цяжка сказаць без дакумэнтацыі, якая недзе ёсьць. Паўсюль на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу, на жаль, ёсьць такія месцы”.
Часовы павераны ў справах прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Гольцапфэль апавёў:
“Гэты мэмарыял — даніна памяці, якую мы хочам сплаціць ахвярам тэрору. Я як прадстаўнік Эўракамісіі тут дзеля таго, каб ушанаваць памяць. Лічу, што гэтае месца павінна набыць такую ж вядомасьць, як і іншыя падобныя мэмарыялы. Гэта вельмі важна”.
Гаворыць прадстаўніца дыпмісіі амбасады Швэцыі Ганна Экбэрг:
“У першы раз я тут. Вельмі цікава. Мы былі яшчэ ў Трасьцянцы. Гісторыя — гэта вельмі важна”.
Амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан усклаў кошык з кветкамі да Крыжа Пакутаў. Ён не аднойчы наведваў Курапаты і лічыць, што сумесныя намаганьні людзей, якія сваімі сіламі стварылі і ўтрымліваюць народны мэмарыял, прывядуць нарэшце да таго, што ўлады па-іншаму паставяцца да аховы помніка.
“Я спадзяюся, што гэтае месца больш ня будзе нагодай для спрэчкі ўнутры грамадзтва. Тут ня можа быць ніякай спрэчкі. Гэта месца трагедыі беларускага народу. Нельга дзяліць людзей на тых і іншых. Спадзяюся, што тыя намаганьні, якія людзі прыкладаюць, нарэшце дадуць вынікі.
Мы ўсе цяпер бачылі публікацыю ў дзяржаўнай газэце “Советская Белоруссия”. Гэта нешта значыць і кагосьці таксама зможа падштурхнуць да вырашэньня пытаньня ў Курапатах. Трэба наведваць гэтае месца. У кожнай краіны ёсьць свае трагедыі, і пра іх нельга забывацца”.
Некалькі дзён запар перад шэсьцем на Дзяды сотні прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадзкасьці наведвалі месцы, дзе былі пахаваныя людзі, якіх расстралялі ў часе сталінскага тэрору. За гэты час толькі ў Курапатах усталявалі больш за дзясятак крыжоў за грошы, якія людзі сабралі самі, безь дзяржаўнай дапамогі.
Дагэтуль у Курапатах і ў Трасьцянцы няма належнай аховы і асьвятленьня ў начны час.